Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 156
Перейти на страницу:

— Калі ты думаеш, што заўтра ж ці нават зараз зможаш адсюль сысці, то памыляешся. За намі, веслярамі, устаноўлены добры нагляд. Думаеш, мы, рабы, не хочам адсюль збегчы ці вызваліцца?

— Але ж я воін!

— Думаеш, я пасвіў кароў на радзіме? Я з племя аланаў i таксама быў воем, але мяне захапілі ў палон, i вось чацвёрты год я не магу вызваліцца, хаця мару пра гэта з першай хвіліны. Я быў на радзіме не проста воем, а начальнікам атрада, ды толькі малодшы брат, які хацеў устаць на мае месца, тайна сказаў лазутчыку, як i куды пойдзе атрад, i мяне захапілі знянацку, аблыталі сеткай. Мне нават не змог памагчы меч, які дастаўся яшчэ ад прадзеда! За гэты меч я мог бы аддаць усё, чым валодаў, яшчэ тады, калі было чым валодаць. Яго забралі сабе пераможцы. А я стаў грабцом i сяджу з сапраўднымі рабам i, якія толькі i думаюць пра тое, каб пажэрці ды заваліцца снаць!

— Вы што гам шэпчацеся? — падышоў да ix аднавокі каржакаваты стражнік, стукнуў дзідай аб падлогу.— Спаць, i каб болей ні слова не было чутно!

Усё змоўкла. Алекса ляжаў з заплюшчанымі вачыма. абдумваў тое, што пачуў ад хлопца. «Значыць, яго хочуць прадаць у рабства на рынку, прадаць, як скаціну, каб нейкі тоўсты гандляр мацаў яго плечы i заглядваў у рот, лічачы зубы! Не, гэтаму не бываць!» Ён прашаптаў ціха, павярнуўшыся да хлопца, які ляжаў побач:

— Як жа хоць завуць цябе?

— Бібо.

— Адкуль ты? Дзе гэтае племя — аланы?

— Я — горац. Там, дзе горы дакранаюцца да нябёс, мая радзіма. Але я даўно не бачыў гор, не бачыў радзімы. Cni, палачанін, заўтра пагаворым яшчэ, а то i так мне развярэдзіў душу...

У цесным труме пахла ванючай рыбай i прагорклым тлушчам, надсадна хрыпеў у куце нехта з грабцоў, нехта стагнаў, a адзін скуголіў у сне — відаць, таксама бачыў сны аб радзіме. I на момант Алексу стала страшна: а што, як сапраўды не вырвецца ён з гэтага пекла? Што, калі на ўсё сваё жыццё застанецца весляром? Можа, i не варта было наймацца на карабель? Але ж плыць вольным чалавекам ён не мог: полацкая варта перад адплыццём правярае ўсе караблі, таму што бывае такое — захопяць тайна купцы вольных людзей ці халопаў, а пасля адвозяць ix i прадаюць у рабства. Жывы чалавек — самы выгадны тавар, бойка гандлююць рабамі ў сталіцы булгар! А то i чужы тавар могуць прыхапіць знянацку ад'язджаючыя — вялікія i доўгія гандлёвыя дарогі, ці давядзецца калі сустрэцца!

Ён намацаў нож, які насіў заўсёды з сабою, для чаго пашыў у портах патаемную кішэню. Не, з нажом супраць ахоўнікаў не пойдзеш.

Добра, што грабцоў мімаходзь аглядае варта. Яны — навідавоку. Запісалі колькасць ix на прыстані, прымаючы струг — столькі i адпусцілі, забыўшыся на памерлага. За магчымасць вырвацца з Полацака, паехаць, а не прабірацца ляснымі дарогамі, кіруючыся на далёкую, страшэнна далёкую сталіцу булгар, i заплаціў ён такую вялікую цану: згадзіўся стаць грабцом. Можна было купіць каня i паспрабаваць узабрацца на які карабель далека ад Полацака, забрацца госцем, заплаціць за праезд... Але ж усё роўна ён адзін, усё роўна ўсюды могуць яго забраць у рабства! Трэба нешта рабіць, трэба добра пакумекаць, пакруціць галавой, каб усё-такі дабрацца да сталіцы булгар, ал^ застацца вольным чалавекам. Можа, гэта Род i парадзіхі памагаюць яму, што так пацягнуўся да яго гэты невядомы чалавек, гэты Бібо з такой дзіўна белай скурай i вачамі, у якіх свецяцца спагада i бясстрашша?

Міналі дні. Нямала валокаў адолеў карабель, нямала серабра перайшло ў рукі цівуноў, якія жывуць на валоках, каб першымі адправілі на колах карабель. Цягнулі насустрач тавары ў Полацкую зямлю: персідскія тканіны, сірыйскія вазы, візантыйскую парчу, кіеўскае шкло. Лоўкі трапіўся на Алексавым струзе начальнік каравана: заўсёды жэрабя выпадала на ягоны карабель, i не было яму асаблівых. затрымак ні на Эсе, ні на Друці.

Вось ужо i магутны Днепр, які нясе свае хвалі ў Понцкае мора, празвапае Рускім таму, што шмат ездзіць па ім рускіх караблёў. Шырокі Днепр, страшныя яго хвалі ў непагадзь, таму i спяшаліся булгары, каб адолець яго да восені. Але яшчэ сграшнейшыя дняпроўскія парогі. Даўно чуў пра ix Алекса: кажуць, што разбіваецца штогод на ix мноства караблёў, i нават самы вопытны лоцман бялее i моліцца сваім багам, калі набліжаецца да дняпроўскіх парогаў. Першы з ix называецца «He спі», i іншаземцы ўслед за русамі гавораць: «Эс супі». Ён вузкі, але пасярэдзіне яго выступаюць абрывістыя i высокія скалы, што падобны да астраўкоў. А адтуль вада ліецца з шумам вялікім з вышыні, ад чаго сэрца сціскаецца страхам. Праз кожны парог трэба валачы судна, а падчас, кажуць, нават выцягваюць з ладдзі покладзь i цягнуць усё па беразе. I тут, на Крарыйскай пераправе, усё яшчэ разбойнічаюць печанегі, i неаднойчы падчас ніроў расказваюць гусляры аб гераічнай смерці кіеўскага Святаслава ад печанегаў, што заспелі князя тут, на дняпроўскіх парогах. I недзе ў скарбніцы печанежскага хана ляжыць акаваны золатам чэрап Святаслава, з якога семдзесят гадоў назад піў печанег, як з чашы... I ўсё яшчэ палююць разбойнікі на берагах супраць гасцей гандлёвых. Таму не спыняецца карабель ні ўдзень ні ўначы, толькі мяняюцца весляры, i ўсё болей наліваюцца цяжкім свінцом ix рукі, i хутчэй клоняцца на брудныя, затхлыя сеннікі іхнія галовы. За гэты час добра нагледзеўся Алекса на паднявольнае жыццё рабоў: білі ix за кожны ненавісны позірк, за кожнае слова супраць. Раны ад бізуна зажывалі не скора: у хвост яго Ьыла ўпраўлена свінчатка, i такое таксама бачыў хлопец упершыню. Іншая справа — баявы цэп: на яго канцы матляецца жалезны калючы шар. Але гэта — зброя. A бізун быў страшнейшым, таму што тыя, на каго ён уздымаўся, не мелі чым адказаць.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)