Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 156
Перейти на страницу:

— Сабакі парвалі?

— Яны,— панура адказаў Алекса.

— Дурань!- ускіпеў Усяслаў.- Мне не мог сказаць хаця б слова адно!

— Позна ўжо было.

— А раней што? Раней не мог! Бабнік ты, дзярмо сабачае! A калі ўзяўся красці дзяўчыну, то трэба было з розумам рабіць тое! Гэта каб лепшы мой лучнік такім валацугам стаяў перад сваім князем? Ды цябе i сапраўды варта да смерці лазінамі засячы!

— Сячыце.

— I засёк бы, клянуся Перуном, засёк бы! Сам, сваімі рукамі! Але ж цябе i так вунь як парвалі. Ну, а ты?

— Трое кнехтаў я палажыў,— гэтак жа панура адказаў Алекса.— Ды там яшчэ чацвёра ганчакоў было.. Я спачатку выгледзеў — адзін быў відзён, я яго i прышыў стралой, думаў — усё, цяпер прайду...

Ён ужо, відаць, падрыхтаваўся да смерці, таму што сінія яго вочы былі цьмяныя i голас быў адрачоны, нібыта гаварыў не сваім голасам, а голасам аднекуль здалёку. I Усяслаў, успомніўшы, як слаўна валодаў мячом хлопец пад Ноўгарадам, яшчэ раз падзівіўся магутнай сіле невядомага яму пачуцця...

Заступніцтва князевага сына i клятва не трымаць на Полацак крыўды, якую ў прысутнасці іншаземных гасцей усё-ткі даў купец Абдурахманбек, выратавалі Алексу. Яго секлі лазінамі на гарадской плошчы, але не засеклі да смерці, а пасля, як зажылі раны, зноў узялі на княжацкі двор у малодшую дружыну княжыча. Ён прыняў падарунак купца — сярэбраныя маністы, заўсёды насіў ix на шыі, i часам сярэбраныя дырхемы ціхенька пазвоньвалі, калі нёс яго па вуліцах разам з іншымі дружыннікамі магутны віхор маладосці.

Усяслаў неяк пажартаваў:

— Не знайшоў сабе ладу, на якую надзенеш маністы?

Алекса, адводзячы вочы ўбок, глуха сказаў:

— Я на купца сам яго надзену.

— А можа, ён ніколі болей не прыедзе ў Полацак

— Прыедзе. Вятры яго сюды прынясуць...— загадкава, усё адводзячы позірк убок, прамармытаў Алекса i болей, як ні жартаваў Усяслаў, выведваючы, што ў яго на душы, не сказаў анічога.

Падыходзіла лета, гарачае, вогненнае. Прывозілі ў Полацак весткі, што, як некалькі дзесяцігоддзяў назад, засуха высушыла стэпы, што новыя ворагі з'явіліся на паўднёвых граніцах княстваў, ворагаў тых фрызцы i рыжане называюць каманамі, a кіяўляне завуць ix за светлы колер валасоў полаўцамі, i ідзе тое слова ад паловы — рубленай саломы, да якой падобныя галовы тых полаўцаў. Ужо прыходзілі яны ў Прыдняпроўе, рубіліся моцна i воінамі паказалі сябе добрымі. Амяцежаныя тымі весткамі кіяўляне.

Спелі буйныя ягады суніцы ў навакольных лясах i кадоўбцамі неслі ix у горад; цёплы вецер уздымаў пыл на дальніх вуліцах Полацака, нёс яго па брукаванцы, варушыў косы дзяўчат. Па начах успыхвалі далека над Дзвіною заранкі, цвіло жыта i вызвоньвала за сценамі горада, дзе-нідзе надступаючы над бервяныя сцены, проса. Хадзілі па хатах, зрываючы з паліц паганскіх багоў i сякерамі рубячы ix у дварах, дружыннікі разам з соцкімі. Там-сям плакалі людзі пры гэтым, а мужчыны падчас лаяліся — дрэнныя, слабыя тыя багі, калі не могуць яны абараніць сябе — ні Пярун, ні ахоўнік свойскай жывёлы Волас, ні Макоша, ні Mapa, ні сам Род з парадзіхамі... Але ўсё роўна заставаліся па хатах i дамавік — старэнькі дзядуля з чырвонымі вочкамі, якому штогод трэба было ахвяраваць чорную курыцу, i Анчутка — лятун-чарцяня, што любіць падражніць гаспадароў, паздзекавацца з ix, i таму ніколі не называюць яго прама, a клічуць «рагавым» i «бяспятым», a ў рэчцы ці возеры не пераводзіліся берагіні, a ў лесе жыў лесавік. I колькі ні свянцілі нячыстыя мясціны, колькі ні чытана было малітваў-закляццяў, усё роўна прыносілі палачане i на бераг, i на Валоўю гарy пірагі, стужкі, сыр i мёд. Стужкi вешалі на галіны дубоў, што шырока раскінулі свае стогадовыя галіны над гарою, a ўнізе клалі падарункі i ахвяры.

У Ноўгарадзе прымяраліся будаваць каменную Сафію, купцы сварыліся з-за падрадаў, ва ўсіх цэрквах ішоў збор ахвяраванняў. У Кіеве Яраслаў раздумваў, як наладзіць адносіны з непакорным Брачыславам, і, аддаючы яму Віцьбеск i Усвят, утрымаў вярхоўе Дзвіны i Таропу, дзе пасля ўзнікла княства Тарапецкае, што прымыкала да Смаленскага. Полацак рос i пашыраўся, у прадмесці — Бельчыцах — толькі што адкрылі новы манастыр, i здзіўлена перадавалі з вуснаў у вусны, што драўляная царква манастыра прыўкрашана «вельмі пышна», i золатам свецяцца зусім новенькія, прывезеныя з Царграда кадзільніцы, i вадаасвятная чаша, i панагія, i ладаніца; што князь Брачыслаў ахвяраваў манастыру перламутравы крыж з жамчугом i розным i дарагімі каменнямі, a княгіня — ікону з каштоўным а кладам.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)