Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 39
Перейти на страницу:

Дудар быў упэўнены — усе праблемы беларусаў ад таго, што яны згубілі свае асноўныя веды,

у тым ліку сваю праўдзівую гісторыю. У гэтым ён не сумняваўся. Але верыў і ў тое, што недзе продкі тыя веды надзейна схавалі. А дзе яшчэ маглі схаваць, як не ў Полацку. І калі іх адшукаем, то ўсё імкліва зьменіцца да лепшага.

Дзед, які абяцаў паказаць падземны ход, працаваў вартаўніком у Доме культуры імя Леніна, што месьціўся ў адным з карпусоў былога Езуіцкага калегіюма. У суботу позна ўвечары Алесь накіраваўся ва ўстанову культуры, балазе гэта было зусім побач зь ягоным жытлом. Не сказаць, каб ён задужа хваляваўся. Зусім не. Па-шчырасьці, ён ня надта верыў тым казкам. Але штосьці ўнутры, недзе ля сэрца, яму вярэдзіла. Было нейкае прадчуваньне.

Дудар выйшаў на пляц перад саборам Сьвятога Стэфана. Ужо зьмяркалася. Жнівеньскі дзень ня быў такім працяглым. Вулічныя ліхтары, здавалася, асьвятлялі толькі сваё падножжа. На пляцы зусім нікога не было. Гэта нават спадабалася Дудару, бо ён хацеў наведаць дзеда, ціха, не прывяртаючы ўвагі.

Дзьверы былі зачынены. Алесь паторгаў іх мацней. Не, сапраўды замкнёныя знутры. Тады нягучна загрукаў кулаком. Пачуцьцё, што варта ўсё гэта зрабіць таямніча, не пакідала яго. За дзьвярыма пачуліся кволыя гукі. Затым загрукацела засаўка. Дзьверы адчыніліся.

На парозе стаў усё той жа дзед, у той самай даматканай кашулі.

— Чакаю паночку-таварыша. Шастаюць тут розныя ліхія людзі, таму й зачыніўся. Праходзьце.

Дудар увайшоў у памяшканьне. Ён ужо быў тут некалькі разоў на розных мерапрыемствах — рабіў матэрыялы для газеты. Усё было яму тут знаёма. У фае гарэлі ўсяго дзьве лямпачкі, таму панаваў паўзмрок. Толькі зараз Алесь заўважыў, што дзед трымаў у руцэ вялікі ліхтар-кажан, якімі звычайна карыстаюцца абходчыкі на чыгунцы.

— Добры вечар! — павітаўся Дудар.

— Добры, добры, калі на месцы ўсе рэбры, — ці то пажартаваў, ці то скаламбурыў ахоўнік храму культуры.

— Ну й дзе ваш падземны ход? — запытаўся позьні госьць. Яму ўжо карцела як найхутчэй закончыць гэты свой культпаход. Алесь абсалютна не зьдзівіўся б, калі б гэты дзядзок зараз зарагатаў і сказаў, што ўсё гэта блазенскі жарт: лепш пойдзем кульнем па кілішку хатняй.

— Як абяцаў, то й пакажу, — безь ніякіх жартаў адказаў дзядок. — Пайшлі, калі не баісься.

Дудар заўважыў, што сёньня дзядок ня быў асабліва гаваркім. Ён крутануўся ў паўабароту і паклыпаў у дальні кут фае, асьвятляючы сабе шлях ліхтаром. Пад лесьвіцай, якая вяла на другі паверх будынка, аказаліся невялікія дзьверы. Дзед адамкнуў навясны замок і, з рыпам на ўвесь будынак, адчыніў іх.

— Гэта ўваход у падвал, тут трэба быць асьцярожным. Спачатку лесьвіца, паночку-таварыш, а затым хламудзьдзе рознае. Так што асьцярожна ідзіце, каб не пакалечыцца.

Ён першым ступіў на сходы і пачаў асьцярожна, намацваючы нагой кожны крок, спускацца ўніз. Дудар пасьпяшаўся сьледам — папярэджаньне пра тое, што можна ў гэтых сутарэньнях зьвярнуць шыю, падзейнічала на яго станоўча.

Безь якіх-кольвечы прыгодаў яны спусьціліся па сходах у падвал. Тут стаяў затхлы пах цьвілі. Падвал доўжыўся пад усім будынкам, быў досыць вялікім, але моцна захламленым нейкімі транспарантамі, дошкамі, фрагмэнтамі былой мэблі. Уздоўж сьценаў промень ліхтара выхопліваў разьлеглыя аркі і цагляныя слупы. Тут сапраўды можна было скруціць шыю.

— Зараз табе, паночку-таварыш, усё й пакажу. Насіў я сюды дошкі, якімі будуць сцэну перарабляць. Неяк крутануўся і моцна ўдарыў дошкай у сьцяну вунь у тым месцы. — Дзядок паказаў рукою некуды ў цемру. — А адна цагліна так і ўехала ў сярэдзіну. Ну я й уцяміў, што за сьцяной пуста. Празь дзень спусьціўся сюды зноў, павыцягваў некалькі цаглін — а там дзіра, ход ідзе ў бок сабору. Я ўжо стары, каб поўзаць па падзямельлі, таму і прыйшоў да вас.

— Ну і дзе тая дзіра? — перабіў дзедаў расповед Дудар.

Стары пасьвяціў сабе пад ногі, пералез празь невялікую барыкаду і спыніўся каля штабеля дошак. Затым асьвяціў сьцяну, у якую адным канцом тыя дошкі ўпіраліся. Там сапраўды зеўрала чорная дзірка.

— Дык вы, дзеду, у той ход не хадзілі? — спытаў Дудар. У гэты час ён ліхаманкава вырашаў, ці варта туды сёньня выпраўляцца.

— Я і кажу, што стары ўжо, каб лазіць па падзямельлях. Хутка мяне туды й так занясуць. —

Настрой у дзеда палепшыўся, падземны ход аказаўся на месцы, нікуды ня зьнік, і зараз ён мог шчодра штосьці распавесьці са свайго цікавага жыцьця.

Дудар вырашыў усё ж схадзіць на выведку. Адзінае, ён ня ведаў, што рабіць зь дзедам: браць яго з сабой ці пакінуць тут? На дваіх, праўда, быў адзін ліхтар, таму нічога не заставалася, як выпраўляцца ў падзямельле разам.

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)