Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 72
Перейти на страницу:

Да працытаванага добра стасуюцца словы М. Тычыны з яго артыкула «Права на пошук» (кніга «Змена квадры»): «Я» паэта надзвычай лёгка (нават у межах аднаго твора) пераходзіць у «мы» пакалення, а шырэй – у «мы» людзей, чалавецтва. Гэта з’ява асабліва ўражвае ў творах А. Разанава. Прынамсі, у яго паэме «Назаўжды» [126, с. 160]. У творы маецца некалькі планаў аповеду: як абстрагаваныфіласофскі, гэтак і глыбака асабісты, ад першай асобы, што «натуральна і лагічна пераліваецца ў абагульнена філасофскае «мы» [126, с. 160]. І гэты аповед ад першай асобы мае таксама некалькі планаў. Найперш – як пераўвасабленне, духоўная «тэлепартацыя» лірычнага героя да герояў Крэпасці: «Адыход мой, / маё вяртанне, / і ўсё роўна напяты ход / мой з табою – ў сляпое ранне, / да цябе – у нязнаны год» [93, с. 90].

І далей – скарыстанне ўласнага вайсковага досведу з тым жа затоеным пераносам на іншых сваіх суайчыннікаў і сучаснікаў: «Выконваю я загад: / затоеныя пачуцці... / Не разважай, салдат, / такога няма ў статуце» [93, с. 101]. І тут жа – прадчуванне немінучае катастрофы, непазбежнага наступства вайны, няхай пакуль «халоднай», разгортванне якой праходзіць перад вачыма. Прадчуванне гэтае выхоўвалася-назапашвалася ў душах пасляваенных пакаленняў, і іх лепшыя прадстаўнікі толькі прыходзілі да яго балючага асэнсавання – і ў прозе, і ў паэзіі: «Але хутчэй!.. / Хутчэй!.. / Бегма да пускустаноўкі, / гады бяссонных начэй / ўсё дзеля хвілі, што зноўку, / зноўку – ніяк... зусім... / дзеля хвіліны гэтай... / Дагнаць!.. / Насцігнуць!.. / Пустым, / страшным тхне над планетай» [93, с. 101].

У кавалках паэмы, напісаных вершам у прозе, раскрываюцца, датлумачваюцца іншыя зместы, сэнсы і планы рыфмаваных частак. З прагавітасцю дойліда паэт выбудоўвае свае вербальныя канструкцыі, слова да слова, мацуючы іх «растворам» алюзіяў, сімвалаў, схаваных цытат... Унутраны Вартавы не дазваляе рухацца шляхам многіх. Трэба знайсці свой. «Трэба глыбей».

Каменны ансамбль, зацверджаны памяццю, – днём. Ноччу – іншае: абрысы размытыя... На драўляным мастку – ацеляснёны сімвал мудрасці – стаіць вартавы: далей нельга... Трэба глыбей. Далечыня расхоплівае, абарона замыкае, каб захаваць... Логіка аперыруе вядомымі рэаліямі, перад невядомымі яна адступае: нараканні дзённыя. Яшчэ раз – трэба глыбей. Вартавы чакае змены. Магчыма, ёй буду я: народжаны пад Знакам... [93, c. 90].

Працытаванае – поўная страфа верша ў прозе з другой часткі паэмы (першая цалкам напісаная сілаба-танічным вершам, без празаічных «украпванняў»). У далейшых «эпічных» частках доўжыцца дыялог паэта (і адначасна – мысляра, абаронцы, вязня) з крэпасцю. Стыль выкладання яшчэ дарэшты не выпрацаваны. Прыёмы шукаюцца, матывы намацваюцца. Тут у сінкрэтызаваным выглядзе знойдзем глебу, падмурак для далейшых паэм, версэтаў, зномаў. Вобраз радэнаўскага «Мысляра» праступае праз каменныя муры Крэпасці: «...Лёс мае чалавечае аблічча, і камень – аблічча мысліцеля. Пра што ты, крэпасць? Мысленне мысліць дзеянне: яно – змест мыслення. Гэтага не ведае камень. Але крэпасць ведае» [93, с. 92].

«Верлібр падымае тое, што губляе традыцыйны верш. Сярод традыцыйных «вершаванняў» ён – рэфарматар, ён – пратэстант» – канстатуе А. Разанаў у адной з сваіх зномаў [102, с. 218]. Ці не праз імкненне датлумачыць, наблізіцца да ісціны і паклікаў паэт верш у прозе на дапамогу вершу традыцыйнаму?

Крэпасць дзейсніла сваю эвалюцыю, выйшаўшы ў новае вымярэнне і тым самым разбурыўшы першапачатковую функцыю. Народжаныя пад яе Знакам, мы так ці інакш паўтараем яе шлях: вычарпаўшы адну іпастась, непазбежна паглыбляемся ў другую [93, c. 99].

Плыне свядомасны, але не ў той ступені, каб адмаўляць логіцы, верш у прозе з паэмы, вядома, не вытлумачваецца мовай літаратуразнаўчых тэрмінаў. Ёсць меркаванне, што паэзія наогул можа вытлумачвацца толькі паэзіяй (што спрабуе рабіць А. Пашкевіч [гл.: 86], супастаўляючы паэтычныя тэксты В. Ластоўскага і А. Разанава). І ўсё ж мы яшчэ раз, спадзеючыся, што не разбурым тым магію паэзіі, следам за М. Тычынам заўважым арганічнасць пераходу «я» лірычнага героя, асобы, творца ў «мы» новага пакалення – магчыма, у нечым прымроенага, але гэтак жаданага. Пакалення тых, хто шукае «глыбей». Пакалення народжаных пад «Знакам Крэпасці», пад Знакам Вайны, але і пад Знакам Ratio9, Інтэлекту, Духу...

Калі казаць пра жанравую спецыфіку, то вызначаць тып гэтай паэмы праз дэфініцыю «ліра-эпічная», як тое робіцца ў анатацыі да зборніка, падаецца не карэктным. Вось азначэнне, што падае даведнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: «Ліра-эпічныя жанры – байкі, балады, паэмы, раманы ў вершах, дзе спалучаецца эпічны аповед і лірычны пачатак – непасрэднае выражэнне перажыванняў, думак аўтара» [124, с 178 – 179]. Як прыклад беларускай ліра-эпічнай паэмы 1970-х можна прыгадаць паэму М. Танка «Мікалай Дворнікаў», дзе перад кожнай часткай маецца празаічная прадмова, што нагадвае рэмаркі ў драматычным творы і да паэзіі не мае дачынення. На нашу думку, атаясамліванне паняццяў «верш у прозе» і «эпічны аповед» (г.зн. уласна проза) было б памылковым. «Назаўжды» – паэма, што сінтэзуе элементы сілаба-танічнага верша і верша ў прозе, ствараючы арыгінальны тыпалагічны ўзор паэтычнага тэксту.

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)