Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 72
Перейти на страницу:

Дзеля ілюстрацыі паэтычнага кантэксту дарэчы будзе прывесці верш Н. Гілевіча з яго кнігі «Актавы» (1976), дзе праводзіцца наўпроставая паралель між працай паэта і фізіка: «Паэт і фізік-атамнік у нечым / Усё-такі падобны між сабою. / Душа паэта – то ж рэактар вечны, / Што выпраменьвае часціцы болю / І сотні тысяч сэрцаў чалавечых / Бамбардзіруе імі без адбою, / Каб шляхам ядзернага расшчаплення / Прывесці ў рух энергію сумлення» (с. 9). Г. Кісліцына небеспадстаўна называе верш «Эксперымент» «одай навуцы і навукоўцам» [56, с. 86]. Пры гэтым, радкі «Мы плоцім за пазнанне / нязнанаю цаной» [93, с. 9] у святле сённяшняй экалагічнай сітуацыі і наступстваў той навукова-тэхнічнай рэвалюцыі выглядаюць знакавымі, калі не прарочымі. Тэма расплаты чалавецтва за спазнанне, што будзе развівацца ў шматлікіх творах далейшых зборнікаў, запачаткаваная ў «Баладзе цікаўнасці», якая напісана пакуль яшчэ рэдкім для паэта дольнікам.

«Цікаўны чалавек» – гэткімі словамі пачынаецца верш. Такі цікаўны, што, «угледзеўшы у птушак крылы», пазайздросціўшы рыбам, – стаў, урэшце, «самай лепшай птушкай» і пранік у таемныя акіянскія глыбіні. Бо – «Такі ўжо ён, цікаўны чалавек – / нібы каб чалавекам адчуваць, / патрэбна і ўсім іншым быць пры гэтым». Чалавек разумны ці нейкая яго ўласцівасць атаясамліваецца ў «Баладзе...» з «цёмным кубам», «а ў гэтым цёмным кубе / дух разбурэння, дух знішчэння, / дух, / што спапяліў аднойчы Хірасіму» [93, с. 38 – 39]. Вось, якое развіццё тэмы НТР!..

Другая балада – «Балада пратэсту» – рытмічна больш набліжана да народнай балады, хаця праз неардынарныя гукапіс і рыфмоўку набывае амаль мадэрновае гучанне: «Каля Юр’ева / дол павораны – / каля Юр’ева / норы ворага... / Бор абрушаны б’е таранам – / курчы рыбіныя без ракі, / і пульсуюць кастры мембранна: / навастрыліся крыжакі» [93, с. 51].

Як і ў выпадку з «Паганіні» і «Тамаза Кампанела», у цэнтры верша расповед пра гістарычную асобу, але ўжо з айчыннай гісторыі – полацкага князя Вячку, які загінуў, абараняючы эстонскі горад Юр’еў ад крыжакоў. З працытаванага відно захапленне паэта эксперыментамі з рыфмай і гукапісам. Так, маем цікавы прыклад алітэрацыі праз чаргаванне найперш спалучэнняў ор, ра, ора, ара у радках: «Каля Юр’ева / дол павораны – / каля Юр’ева / норы ворага... / Бор абрушаны б’е таранам...», а таксама іншых слоў з дамінантай на дрыжачым р, што паклікана для стварэння эфекту ракатання бойкі з «эстамі-нехрыстамі», дзе «па-за Юр’евам не працягі – зеўраць чорныя рубяжы», дзе «цвярдзей, як даюць прысягу, паміраючы, – не чужы» і г. д. Гэты р «дрыжыць» і ў назве балады. І няхай у раннім эксперыментатарстве А. Разанава заўважны ўплыў А. Вазнясенскага (у «вышуканых»7 рыфмах, скарыстанні прыслоўнага аказіяналізму мембранна), з гэтых практыкаванняў з гукам, тым, што пазней назавуць валоданнем энергетыкай слова, вырастуць далейшыя бліскучыя вершаказы паэта.

У «Баладзе пратэсту» таксама прысутнічаюць іншасказальныя інтанацыі, зместы, што працягваюць тэму творцы: «у сваёй і чужой Айчыне / немагчымае быць нічыйным, / немагчымае / і пратэст» [93, с. 52]. Так, пратэст яшчэ не магчымы (як і прарок у сваёй Айчыне), але сам факт іх з’яўлення ў друку, а таксама твораў з такімі дамінантнымі словамі, як пратэст, свабода, воля і інш., сведчыць пра магчымасць балансавання ў полі «хісткіх» тэмаў, пачатак пэўных ментальных і культурных зрухаў.

Яшчэ адзін верш, у цэнтры якога гістарычны персанаж, – «Арышт Кастуся Каліноўскага» (1973). З гледжання тэхнічных, рытмікаінтанацыйных сродкаў, твор выкананы ў духу ўсё тых жа «Паганіні» і «Тамаза Кампанела»: ірваны рытм, лесвічныя пераносы, сітуацыйныя назоўнікі, шматкроп’і... Пар.: «Трывога…/ Воклічы…/ Пагоня…/ Застаў агні…/ Парог…/ Радня…/ Ніхто не ведае сягоння / дарогі заўтрашняга дня.» з «Паганіні» – і ўступныя радкі «Арышта...»:

Аблога...

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)