Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 72
Перейти на страницу:

Крокі...

Ляск...

Прыцемненыя сцены,

і дрогкай свечкі бляск,

і на парозе цені [93, с. 45].

Што да зместу, то верш апісвае ўсё той жа стан безвыходнасці, ціску абставінаў і незразуметасці. Пры гэтым, лірычны герой усведамляе незваротнасць працэсу, тое, што завецца натуральнай хадой гісторыі, – і свядома ахвяруе сабой дзеля Бацькаўшчыны: «Ні вучняў, ні сяброў... / Сарвецца шлях памглёны... / Як волю і любоў, / дае нам час / імёны» [93, с. 46]. Можна меркаваць, што ўплыў на выбар праблематыкі для верша аказаў раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», першыя публікацыі якога прыпадаюць якраз на канец 1960-х гг.

Варта адзначыць, што ў далейшай творчасці А. Разанаў не раз будзе звяртацца да канкрэтных асобаў беларускай гісторыі і пісьменства (Еўфрасіння Полацкая з Лазарам Богшам, Усяслаў Чарадзей, Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч). Пры адрознасці выяўленчых сродкаў, сэнс і мэта такіх зваротаў у розны час былі блізкія – стварыць не проста гістарычны партрэт, але і псіхалагічны, што адкрывала шырокія магчымасці для мовы падтэксту і алюзіі.

Паэтычны зборнік «Назаўжды» з аднаго боку – кніга паэта з усталяванай і даволі адметнай манерай пісьма. Але гэта яшчэ і кніга ростаняў, мастацкіх ваганняў, напружанага пошуку новых шляхоў у паэтыцы. Акрэсліваць-проціпастаўляць гэтыя шляхі як традыцыйны і які-небудзь авангардны ці «не-традыцыйны» было б занадта спрошчаным, бо не столькі фармальны бок быў вызначальны для паэта, не эксперымент дзеля эксперыменту, колькі, сэнсавая заглыбленасць, «праца духу». І. Бабкоў наступным чынам паказвае гэты стан творчага пералому Разанава: «Перад паэтам ляжаць два шляхі. Адзін – гэта растрата, прачытаньне сэрцам гэтае несапраўднасьці і нявольніцтва, упусканьне іх у душу, каб памерці ў сардэчным бунце. Другі шлях – адваротны. Ператрываць, захаваць сябе, адысьці ад часу, выбудаваць моцныя бастыёны, памятаючы, што праца духу застаецца. Але хто гаворыць, што трэба выбіраць? А можа, выбар і ёсьць прыхаваным знакам гэтае аднамернасьці, прэрагатывай плыткага сфальшаванага розуму, у якім паэзія памірае? Можа, у напрузе між гэтымі полюсамі й паўстае цудоўнасьць паэзіі?..» [13, с. 58].

Гэтыя хістанні, стан творчай раздвоенасці наступным чынам «зафіксаваныя» ў вершы «Адно сказаць...» (1971 г.): «Магчыма, справядлівы меркаванні: / і тэму ўзняць, і рух адлюстраваць... / Ды кожны раз тваё выратаванне / і клопат твой – як пішацца, пісаць. // У двух часах з сумненнем і надзеяй, / у двух часах спыняюся, бягу... / Але заўжды / па-новаму не ўмею, / а па-старому ўмею – / не магу» [93, с. 54]. Не ўмець «па-новаму» і не магчы «па-старому» – гэта не проста праблема выбару стылю ці жанру, разгубленасць паэта перад шырынёй творчых пошукаў. Тут, з аднаго боку, гаворыцца пра адчуванне адказнасці за вымаўленае паэтычнае слова, якое кожны творца хоча сказаць сваё-адметнае, а з іншага – пра нежаданне падладжвацца пад існыя моду ці «замовы грамадства». Немагчымасць існаваць у паўсталай з верша «двухчасавасці» (між мінулым і будучыняй, шукаючы няўлоўнае «цяпер»?), мабыць, і прывяла да высновы, якая станецца паэтычным крэда А. Разанава: «як пішацца, пісаць», стаяць на сваім і рухацца ўслед за «зрухамі сэрца» (С. Дубавец), нават калі тое супярэчыць агульнай плыні. Пры гэтым – не прэтэндуючы на апошнюю праўду, увесьчасна сумняваючыся ў слушнасці абраных шляхоў.

Заўважым яшчэ, што на час выхаду другой кнігі, як і ў выпадку з першай, творчыя набыткі паэта і з фармальнага, і з канцэптуальнага боку сягнулі значна далей, а менавіта – да паэмаў кнігі «Каардынаты быцця», большасць з якіх створана ў 1974 – 1975 гг. Упершыню найбольш яскрава азначаны пункт адыходу ад «традыцыі» выявіўся ў паэме, што дала назву зборніку, – «Назаўжды». Твор складаецца з трынаццаці частак і напісаны сілаба-танічным вершам з рознымі памерамі, што чаргуецца з вершам у прозе.

У цэнтры паэмы – Крэпасць. Крэпасць як вобраз-сімвал, што мае архетыповыя8 рысы. Мы разумеем, што мова пра Брэсцкую крэпасць, але паэт наўмысна «не называе імёнаў», ствараючы-выбудоўваючы свайго роду анталагічную абстракцыю – «Крэпасьць духу, у якой можна захаваць і захавацца. Крэпасьць, дзе ўсялякія праявы душы знаходзяць сваё месца. Дзе ўтоенае і яўнае...» (І. Бабкоў) [13, с. 59]. Славуты архетып каменя, спрабаваць раскапаць-раскалоць які паэту (разам з яго чытачамі і даследчыкамі) давядзецца не раз, – паўстае адсюль: «Узіраемся ў камяні / і ў што выказаць немагчыма... / Распазнай яе, / дасягні – / узіраецца ў нас Айчына» [93, с. 107].

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)