Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 39
Перейти на страницу:

Але ніхто не зьвяртаў на яго ўвагі. Кожны хацеў выказаць сваю думку, прычым не чакаючы сваёй чаргі і дазволу.

Дудар пачаў ляпаць па стале кнігай, якая ляжала побач зь ім. Гэта крыху суняло спрэчку. І Алесь перайшоў да галоўнай справы:

— А зараз мусім заняцца тым, дзеля чаго мы і сабраліся: трэба абраць трох сябра бюро, якое будзе кіраваць філіяй. Якія ёсьць прапановы?

«Маладнякоўцы» зноў бязладна загаманілі і пачалі вылучаць сваіх кандыдатаў. Урэшце, бюро было абранае ў складзе самога Дудара, Крывіцкага і Гулякевіча — студэнта ляснога тэхнікуму. Кандидатура Крывіцкага ня вельмі спадабалася Дудару, але супраць калектыву ён не пайшоў. «Ну нічога, яшчэ знойдзем яму замену, — вырашыў Дудар, — балазе Крывіцкі беспартыйны, а гэта непажадана для чальца кіроўнага органу».

Па дарозе да свайго жытла Дудар разважаў над парадаксальнай акалічнасьцю: чым разумнейшыя і больш адукаваныя людзі, тым больш складана зь імі праводзіць працу. У кожнага зь іх ёсьць свая думка, і ня так проста давесьці такому разумніку, што ён ня мае рацыі.

* * *

Заставаўся глыток віна. І Кроква падзяліў яго на два паўглыткі.

Днём Васіль наведаў сядзібу Беліковічаў, дакладней тое, што ад яе засталося. Сядзіба месьцілася на левым беразе Дзьвіны, за Экіманьню. Нягледзячы на татальнае занядбаньне і розрух, які тут панаваў, няцяжка было заўважыць прыкметы былой гармоніі і прыгажосьці. Гэты стаў зь невялічкай выспай пасярэдзіне — недагледжаны, зарослы жабурэньнем, закіданы сьмецьцем, — ён яшчэ меў ледзь пазнавальныя арыстакратычныя рысы. Гэтыя грабы і вязы, высаджаныя адмысловым парадкам. Яны штосьці яшчэ памяталі з тых далёкіх часоў, з пазамінулага стагодзьдзя. Прынамсі, калі ня памяталі самі, то ім распавялі бацькі і дзяды — чаму яны тут апынуліся і што тут было раней. Першую сельскагаспадарчую камуну ў Полацку якраз і стварылі на базе сядзібы Беліковічаў. Праўда, на пачатку ХХ стагодзьдзя ад роду Беліковічаў у Экімані застаўся толькі сямейны пахвальны склеп. Маёнтак некалькі разоў перапрадаваўся. Апошнім яго ўладальнікам быў нейкі дваранін Іваноў. Але менавіта за часамі Беліковічаў, у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя, гэтая сядзіба ператварылася ў адмысловы культурніцкі цэнтар Полаччыны. Сюды прыяжджалі вядомыя мастакі і пісьменьнікі зь Вільні, Менску і нават з Санкт-Пецярбургу.

Ян Баршчэўскі, выхаванец Полацкага езуіцкага калегіюму, у сваёй славутай кнізе «Шляхціц Завальня» зь цеплынёю згадвае гэты куток Прыдзьвіньня: «Маёнтак паноў Беліковічаў ля самае Дзьвіны на стромкім беразе ў прыгожай мясьціне». Адсюль, з высокага берагу, адкрываўся цудоўны від на Полацак, на ягоныя храмы.

Яшчэ нядаўна тут на адзіноце сярод дрэваў і высознага, у пояс, пустазельля, апошні будынак сядзібы пужаў сваімі сьляпымі вокнамі. Некалі камунары зрабілі зь яго клюб. Няма даўно тых камунараў. Наўрад ці нават старажылы Экімані маглі штосьці ўцямнае пра іх распавесьці. Кроква да канца спадзяваўся, што будынак той выжыве, знойдуцца гаспадары, давядуць яго да ладу, прыстасуюць пад нейкія патрэбы сёньняшняга дня. Дзе там! Марныя спадзяваньні! Гэтым разам Васль застаў сярод апанавалага пу-стазельля толькі падмуркі. Так зраўнялі зь зямлёй, што не засталося ані цэглы, ані бэлькі.

Ён ужо быў начуты мясцовых легендаў пра нейкія таямнічыя лёхі, якія з даўніх часоў існуюць у По-лацку. У іх нібыта схаваныя незьлічоныя скарбы. Але пад словам «скарбы» кожны ўяўляў штосьці сваё. Большасьць атаясамляла гэтае слова з золатам і каштоўнымі камянямі. Такі сабе скарб, які малявалі ў дзіцячых кніжках пра піратаў, — гара з залатога посуду, караляў і манэтаў. Дудар калі і дапускаў нейкую думку пра шчасьлівы выпадак, то марыў зусім пра іншы скарб. «Сапраўды каштоўным было б нешта такое, што пралівае сьвятло на тамніцы гісторыі Полацка, а значыць, і ўсёй Беларусі», — разважаў Дудар. А што магло праліць тое сьвятло? Ну ясна, напісаны тэкст, які можна прачытаць. Таму Алесь найбольш узрадаваўся б, напрыклад, нейкім невядомым рукапісам ці кнігам. Увогуле сэнсацыйна было б адшукаць полацкія летапісы. Бо часам веды даражэй за любыя скарбы. Скажам, чалавек захварэў — і ніякія скарбы яму не дапамогуць. Але калі ёсьць веда пра тое, як перамагчы тую хваробу, то й адужаеш немач. У даўнія часы адмысловая каста людзей захоўвала веды як асноўны скарб свайго племені. Пра гэта Дудар чытаў у кніжках па гісторыі. І варта было згубіць веды, як немінуча на племя насоўвалася вялікая бяда. Часта не было ніякага ратунку, акрамя як вярнуць страчанае. Таму, каб неяк застрахавацца, каб ня вельмі моцна рызыкаваць, бо чалавечае жыцьцё — справа непрадказальная, людзі прыдумалі, якім чынам перахоўваць веды больш надзейна.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)