Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 39
Перейти на страницу:

— Я тут хачу гісторыю вам паведаць... здарылася тут нядаўна... якраз напярэдадні каталіцкага Раства... я ў Полацку з маленства, татка з сям'ёй пераехаў у горад з Булавак яшчэ за царом-бацюхнам... — Тут ён спыніўся на некалькі сэкундаў, нібыта нешта згадваючы, і працягнуў: — Было гэта яшчэ ў 1872 годзе...

— А вы сядайце, — прапанаваў Дудар дзядку з барадой-лапатай крэсла. — Здаецца мне, што размова ў нас будзе доўгай.

Дзядок сеў неяк асьцярожна, на краёчак крэсла, але, упэўніўшыся, што крэсла трывала стаіць на чатырох нагах, уладкаваўся больш зручна.

— Дык а пра што вы хачаце расказаць? — Ду-дар таксама заняў сваё звыклае месца за сталом, узяўшы ў руку аловак, як ён рабіў заўсёды, калі выпадала прымаць наведнікаў рэдакцыі.

— Дык я і кажу, што я ў Полацку зь дзіцячых гадоў і ўсё тут добра ведаю. Жывем мы ў Запалоцьці на Міхайлаўскай...

— Гэта я зразумеў: вы жывяце ў Полацку. Але пра што хочаце распавесьці? — Дудара пачаў нэрваваць гэты запалоцкі тубылец.

— Я ведаю, дзе падземны ход. — нарэшце прамовіў дзед самае галоўнае.

* * *

«Чаму Рагвалод не ўратаваўся пры нападзе Ўладзімера на Полацак?» — гэтая думка не да-вала спакою Крокве. Словы Ластоўскага пра дракар, які не пасьпеў на дапамогу полацкаму князю, ускалыхнулі ягоную душу.

«Не маглі войскі Ўладзімера зьявіцца ля сьценаў крыўскай сталіцы раптоўна, як гром сярод яснага неба, — разважаў Васіль. — А калі б Рагвалод даведаўся, што ідзе Ўладзімер на Полацак, то мог бы хаця дзяцей сваіх прыхаваць у надзейным месцы. Балазе тадышнія полацкія лясы — хоць і ня сэльва Амазонкі, але і ня стэпы вакол Кіева. Значыць, адбылося нейкае вераломства — здрада або падман».

Кроква некалькі разоў наведаў месца былога гарадзішча. Тут лягчэй думалася. Гэты куточак Полацка быў скрозь забудаваны прыватнымі дамкамі, і толькі абалонь Палаты шчодра «каласілася» лугавой і балотнай травой. Дзе-нідзе гэтая трава павырастала ў пояс чалавека, і адно сьцежкі-тунэлі спаміж яе казалі пра тое, што тут бываюць людзі. А некалі ж тут ступала нага самога Рагвалода і яго дачкі Рагнеды. Тут усё пачыналася. Тут адпраўная кропка Полацка. Гэта пазьней, відаць, у ХІ стагодзьдзі, цэнтар Полацка быў перанесены на Замкавую гару.

Рагвалод калі будаваў сваё княства, то, напэўна, меў нейкія пляны, стратэгію. Якую? Відавочна, гэтая стратэгія і мусіла быць запаветам Рагвалода. Ці прытрымліваліся яе спадчыньнікі Брачыслаў і Ўсяслаў?

Магчыма, пра ўсё гэта і было напісана ў Полацкім летапісе, які чытаў Тацішчаў і які так таямніча зьнік. Гэты запавет Рагвалода відавочна не падабаўся гаспадарам Масквы.

Кроква вырашыў напісаць пра тэстамэнт Раг-валода. Яму здавалася, што гэта абавязкова павінен быць дэтэктыў — у якім забойствы, здрады, падман і хцівасьць.

— Рэвалюцыя нам дала, можна сказаць, усё. Кім мы былі б, калі б не рэвалюцыя? Я на сваім прыкладзе скажу: ці стаў бы я паэтам? Ці атрымаў магчымасьць, можна сказаць, падлеткам працаваць у галоўнай газэце краіны? Кім бы я стаў, калі б не рэвалюцыя? Хутчэй, якім-небудзь рабочым, якога бязьлітасна эксплюатавалі багацеі. — У полацкім камсамольскім клюбе ішло паседжаньне мясцовай філіі «Маладняка». Выступаў Дудар. Нядаўна ў Полацку яго прынялі ў камсамол, і ён быў акрылены гэтым. Вось і філію ўдалося стварыць. Праўда, чарговае па-седжаньне атрымалася склікаць толькі з другога разу. У мінулы аўторак прыйшло менш паловы сяброў суполкі, таму сход давялося перанесьці на чацьвер. Хто не прыйшоў мінулы раз — усім вынесьлі вымовы. Не гарэлі імпэтам да працы тутэйшыя чальцы кагадзе створанай літаратурнай сябрыны. І Дудар спрабаваў неяк раскатурхаць гэты — пусьці павалюся — настрой. — «Маладнякоўцы» — дзеці рэвалюцыі. І мы павінны ёй слугаваць і рабіць усё, каб ідэі рэвалюцыі хутчэй прыйшлі ў наша жыцьцё. І савецкая літаратура павінна спрыяць гэтаму. Выціскаць з мазгоў людзей старызну ўчорашняга дня. А ня так, як гэта робяць розныя Купалы, Коласы і Бядулі, якія ўсхваляюць тую старызну і не даюць хады ідэям рэвалюцыі.

— А я люблю Купалу і Коласа, — запярэчыў выступоўцу малады настаўнік, нядаўні выпускнік Белпэдтэхнікума Пётр Крывіцкі. — Па-першае, Купала і Колас, можна сказаць, бацькі

беларускага народу і беларускай літаратуры. Што да іх было? Ні-чо-га! Па-другое, іхнія творы па-мастацку больш апрацаваныя, чым у таго ж Чарота або Александровіча. І гэта факт!

Сярод полацкіх «маладнякоўцаў» усчаўся вэрхал: хтосьці пярэчыў Крывіцкаму, хтосьці яго падтрымліваў.

— Хопіць парушаць дысцыпліну! — загарлаў Дудар. — Супакойцеся!

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)