Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 156
Перейти на страницу:

Вечарам таго ж дня знясіленая Гальшка, абкладзеная падушкамі, з белым ручніком на галаве, паклікала Еўку.

— Грахі майго роду адгукнуліся на мне,— ціха сказала яна.— Мы жылі, не думаючы, што вакол нас людзі, можа, i праўда такія ж, як мы. Едзь да свайго Марціна, маці не ўладная над тваім жыццём, а я дам табе грамату...

— А вы, пані? — Еўка схапіла тонкую празрыстую руку, пацалавала яе.

— Я з нянькай. Яна старая ўжо. А табе жыць.

Яна знясілена адкінулася на падушкі. Памаўчала, дадала:

— Нават наша агародніца шчаслівейшая. У но дзеці. Яе каравы, як звер, зарослы муж глядзеў на яе, i каханно свяцілася ў вачах. А на мяне... глядзяць толькі з пажадлівасцю... Хто я? Чорная княгіня!

Яна адвярнулася, ткнулася ў белыя падушкі. Баркулабіха замахала рукамі, зашыпела:

— Ідзі, ідзі! Прэч, прэч!

Але на развітанне абняла Еўку, перахрысціла i падарыла ёй тонкі залаты абразок.

— Гэта старадаўні абраз святой Ефрасінні Полацкай,— сказала, выціраючы вочы.— Твой гэты... лотр думае аб ранейшай славе Белай Русі, то хай абраз у вашым родзе i застанецца. Мае родзічы ўсе каталікамі сталі, а гэтая святыня... яна наша. Могуць i пераплавіць, бо пераплаўляюць жа нават крыжы i поціры з цэркваў.

Першы раз бачыла Еўка слёзы на вачах вясёлай i ўладнай Баркулабіхі.

— Скора памру,— яна ўсё выцірала вочы ссохлай, але шырокай у касці рукой. Спачатку яна памрэ, донька мая, а пасля i я. А ты... хай пан бог даруе табе шчасце! I... i яшчэ. Панна наша не падумала, а табе нягожа ад яе жабрачкай вяртацца.

I яна сунула Еўцы скручаны i цяжкі ад сургучовых пячатак пергамен у скураным футляры. Дзяўчына ўзяла яго, здзіўлена запыталася:

— Што гэта?

— Дакумент на зямлю... Вёсачку маленькую табе падарыла... Вам дваім... На вяселле... Нешта ж у мяне таксама ёсць на гэтым свеце...

Бачачы, што Еўка вагаецца, сярдзіта зашыкала:

— Бач, бач, ганарыстая! Не табе — мужыку спатрэбіцца, калі унію правядуць. Бо з голаду абое здохнеце. I дзеці вашы.

Гэта пераканала. Еўка яшчэ раз абнялася са старой кабетай, села, паднімаючы сукню, у фурманку. У акне замка ўбачыла чырвоны, непрыветны твар графа Дукаша, апусціла вочы са страхам — раптам перадумае, плясне ў далоні, i яе ссадзяць з фурманкі i зноў павядуць наверх, у гэтую суровую каменную вежу, дзе зімой шалёна выюць вятры i холад прабірае да касцей, нягледзячы на камін i грэлкі ў нагах?

«А я, Ева Касцевічуўна, не знайшоўшы дарагога мне чалавека, вярнулася назад у Шаматулы i была з няшчаснай князёўнай Астрожскай аж да адна тысяча пяцьсот семдзесят чацвёртага року, калі па смерці свайго гвалтам навязанага мужа яна выйшла з Шаматулаў i паехала ў Астрог да стрыя Васіля Канстанціна, якому i завяшчала свае скарбы. Бог пакараў князя за ўчынены некалі над ёю гвалт: сына яго забіў дваровы чалавек. Але, выпраўляючы свае грахі, выдаў ён пасля ў Астрозе «Біблію», святую кнігу боскую.

А я, пахаваўшы князёўну, чый розум памуціўся ад многіх бедаў, прыехала назад, пад Нясвіж, i, купіўшы невялікі фальварак, жыву адна ў ім. Суцяшаю сябе тым, што змагла адправіць за мяжу, у Гейдэльберг, пляменніка Марціна Лукаша. Вучыцца недзе ў Кракаве i Беняш Будны, можа, дасягне некалі славы свайго дваюраднага дзеда, нягледзячы на тое, што езуіты змаглі-такі неадменне задушыць Рэфармацыю ў Княстве.

Але пра гэта, i пра лес кніг, што тут друкаваліся, i пра самога Буднага, можа, напішу яшчэ.

«Чорная княгіня», Гальшка, часта прыходзіць да мяне па начах. Можа, i праўда на тым свеце няма спакою яе душы? Мне, нягледзячы ні на што, пашанцавала болей, бо кахаю Марціна i зараз, i сёння...

Часта хаджу ў яго друкарню, у касцёл, што пабудавалі непадалёку. Душы чалавечыя на тым свеце сустракаюцца. Можа, яшчэ сустрэну яго?!»

ГАЙНА I МІКАШ

Апавяданне

Цяжка нагружаны воз калываўся на каляінах, i малады зямянін Мікаш кожны раз клапатліва аглядаўся — ці не ссунуліся бочкі з аўсом, якія ён вёз на продаж у мястэчка. Дзякла ў гаспадарскі двор ён ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма. У гэтым годзе гаспадарскім людзям пашанцавала: не трэба было адвозіць дзякла да Вільні; хаця i плоцяць возчыку адвозавыя пенязі, i плоцяць за кожную мілю ад кожнай бочкі па паўтрэця пенязя, але летні час — гарачы, дзень год корміць. Нават у нядзелю на кірмаш яшчэ не ўлагодзішся — трэба дарабляць сені, ладзіць гумно для збожжа.

1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)