Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156
Перейти на страницу:

— Ніколі не пытаўся — што ў цябе з тым рэвізорам было?

Яна здрыганулася, адсунула яго руку, памаўчала.

— З-пад корда столькі крыві нацякло, матухна літасцівая! Ці адмалюся ад яе?!.

— Пашкадавала...— Ён цяжка падняўся, налез у вазок. Жонка ўсё не ішла, ён прыўзняў галаву, узіраючыся ў ноч.

Апошнія жарынкі зацягвала шэрым попелам, глуха вухкаў пугач. Гайна, аблітая цьмянай чырванню, нерухома сядзела на траве. Ледзь улоўна паблісквалі маністы, чорныя валасы зліваліся з начной цемрай, i нядобрае нешта падступіла да сэрца.

За некалькі міляў ад Дняпра, на невялікім хутары, прачнуліся парубежныя жаўнеры. Спякота яшчэ не пачыналася, але млява вісеў на шасце каляровы прапар з каралеўскім гербам. Пан паручнік, панцырны баярын Матэуш Ляхавец, мыўся ля студні, расставіўшы ногі, а малады пахолак трымаў баршчовага колеру курту, падшытую лазуроваю кігайкай. Баярын, сасланы сюды за п'янства i блуд, быў змрочны, яго жахаў невыносна доўгі, нудны дзень у гэтай забытай усімі иустэчы. Ён марыў злавіць якога кантрабандыста — бегляка з Рэчы Паспалітай, гэтыя абадраныя хлопцы з адчаем у вачах, даўно прыеліся. Hi прыбыткаў з ix, ні цікавасці. Аднойчы забраў, не вярнуўшы пану гаспадару, дзеўку Насту — яна даўно абрыдзела яму маўклівасцю i стоенымі слязьмі, i таму, пачуўшы ў хаце звон шкляніц i місак, ён зморшчыўся, нагой пхнуў пахолка:

— Смярдзіш ротам, быдла!

Зверху закрычаў вартавы:

— Едзе, вунь едзе! Фурманка!

— Адна? — баярын хутка выцерся, загадаў: — Пакрычы, хай сюды звернуць.

— Да Дняпра рукой падаць,— Вартавы глядзеў наперад. Жаўнеры высыпалі з гумна, дзе спалі, узіраліся ў адзінокі воз.

— Гэ-эй! — закрычаў вартаўнік, крык далёка прагучаў у паветры. Трое жаўнераў ускочылі на коней, прыгнуўшыся, пусціліся за возам, радуючыся забаве. Але людзі ў фурманцы пачулі нядобрае, а можа, проста ўбачылі гэты хутар, на які так нечакана наехалі з начы. Было відно, як, узмахваючы пугай, гнаў гаспадар свайго каня, i воз пачаў хутка аддаляцца — туды, дзе за зараснікамі вербалозу ззяла пад сонцам бліскучая гладзь вады.

— Не дагоняць! — з прытоенай радасцю сказала, выбегшы з дому, круглатварая Наста.

Матэуш Ляхавец люта зірнуў на яе, падбег да гумна, i двое, што засталіся, выкацілі гармату, якую ахрысцілі тут Воўкам. Кожная гармата мела ў войску сваю назву — Веларыб, Пярун, Баба, Негр, Сокал, але з сабою папрасіў паручнік Воўка,— верыў, што вернецца з ім назад у Вільню.

Першы снарад выбухнуў ззаду, наступны — наперадзе воза.

— Божа літасцівы, то ж проста цыганы! — у роспачы глядзела на дарогу Наста. Трэці стрэл i На месцы вазка ўзвіўся чорны слупок дыму, i бачна было, як ляцяць, рассыпаюцца ў паветры колы, жардзіны, як падае i б'ецца ў сутаргах конь. Паручнік задаволена крактануў, выцер вісонавай насоўкай скрыўлены ад напругі рот.

Коннікі, што ехалі ў нагоню, прыпыніўшыся, зноў паскакалі наперад, уздымаючы пыл. Звыклыя да крыві i пораху, абшукалі пажыткі, лахманы, абгледзелі зямлю. Але небагатай была спажыва: жменя літоўскіх паўгрошаў i сярэбраны талер. Сякеру i рыдлёўкі, грэбліва адкідаючы нагамі, не ўзялі: на хутары хаця ты склад рабі, усе беглякі валакуць з сабой гэтае жалеззе, без якога якраз лягчэй было б пераходзіць мяжу. Ведама, дурныя гэтыя халопы, самі на сябе нож востраць.

Прывезлі ў хутар i яшчэ нешта зусім незвычайнае — смуглявага, чорнавалосага хлопчыка, адзінага, хто, адкінуты выбухам у пальш, застаўся жывы. Хацеў паручнік яго выкінуць, бо нашто хлопскае дзіця, перашкаджаць будзе крыкам ды кугіканнем, пасля перадумаў, аддаў яго Насце.

Даўно ён заўважыў, што дзеўка трохі як бы не ў сваім розуме, але не надаваў гэтаму асаблівага значэння — што ж, як няма пакуль сярод беглякоў прыдатных маладзіц, даводзіцца адной ёй служыць i ўцехай для жаўнераў, i работніцай. Можа, дзіця ёй якраз i трэба? Нешта ж з гэтага можа быць, дый ніколі не позна прыблуднае цыганя выкінуць далей ад парубежнай варты.

Паручнік як у ваду глядзеў, але не прадбачыў таго, што адбылося. Цёмнай вераснёўскай ноччу, падпёршы хату, дзе на золь сабралася ўся варта, уцякла Наста з прыёмным сынам на дняпроўскія парогі. Пераплывала Дняпро на лодцы, глядзела, як дагараў падпалены ёю хутар, i пилёным бляскам радасці гарэлі вочы памаладзелай ад радасці кабеты...

Праз многія гады прамчыцца з войскам Налівайкі, палячы панскія сядзібы, па роднай зямлі казак Тамаш, не ведаючы, што ён з Белай Русі, што продкі яго спрадвечна засявалі яе жытам i сваімі касцямі. Толькі здзівіцца, чаму яе журботныя песні, яе зацягненыя сіняй смугой лясы так прыпадаюцьда сэрца. І ніколі не згадаюць навакольныя, чаму ў смуглявага казака шэрыя, як у тутэйшых людзей, i такія ж, то невымоўна тужлівыя, то шалёна адважныя, як у гатовага на барацьбу i на смерць, вочы...

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)