Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 156
Перейти на страницу:

I застаўся Мікаш без дапамогі, а жыта ўрадзіла добра i было танным. Не хапіла яму зноў грошай, i прывялі яго на гаспадарскі двор разам з вериутым беглым Iванькам, п'яніцам Процкам ды бацькам памёршага былога сябрука Кутам. Секлі там лазінамі, а Кута — палкамі, бо абражаў ён Яе Мосць каралеву Бону, у карчомцы называючы яе паганай влошкай, што народ хоча ў папежнікаў ператварыць. Калі ж дайшла чарга да Мікаша, дзяржаўца разам з войтам сталі тлумачыць княжацкаму рэвізору, што гэтаму, згодна з Наказам i Уставай, давалі ільготу, бо «за пажогаю, за вымярэццем альбо за хваробаю ўсяго дому, за голадам, за пабіццем граду i за ўбоствам» у маёитку дапамагаюць гаспадарскім людзям*. Але гэты лупежац, не аддаўшы грошы ў казну, малжонцы сваёй уборы спраўляе багатыя — дык хай таксама колькінаццаць бізуноў атрымае, перш чым гумно ў яго пашлюць чысціць. Рэвізор кіўнуў, Мікаша расцягнулі на адпаліраванай многімі жыватамі лаве — але вароты расчыніліся, Гайна з берасцяным корабам увалілася i ўпала на калені перад рэвізорам.

Вышываны чэпчык зляцеў набок, чорная каса расплялася, i поўныя, смуглявыя плечы маладой кабеты апавіў вялікі выраз простай палатнянай кашулі. Бледная, з агромністымі, поўнымі слёз вачамі, яна была надзіва прывабнай.

Шляхцюк-рэвізор, не стары яшчэ мужчына ў малінавым жупане з атласным каўняром, з доўгімі пушыстымі вусамі, ажно ўпіўся поглядам у маладзіцу, крэкнуў, разгладзіў вусы, выпрастаўся на лаве.

Войт мігнуў цівуну, той схапіў пад пахі Мікаша i разам з пакаранымі выпхнуў за вароты, хіхікнуў:

— Трэба было малжонку найперш прысылаць!

Не паспеў Мікаш абдумацца, як услед яму шпурнулі з-за брамы кораб, вечка расчынілася, i паказаўся адтуль кавалак сіняга коленскага сукна. Не забралі, значыць, паўжупан. Узяў дзяцюк кораб, памкнуўся назад у браму — за Гайнай. Але цівун са стражнікам як з-пад зямлі вылезлі:

— Ідзі дадому, рыхло i малжонка прыйдзе. Ненадоўга прыўлашчыць яе баярын, а табе прыбытак затое.

I бачачы, што той стаіць як укапаны, ціха яго пад рукі ўзялі ды павялі дадому. Моцны Мікаш, але рыжы цівун барздзейшы, a стражнік на плячо, як мядзведзь, наваліўся. Так i давялі да хаты і, упіхнуўшы ў сені, звонку хату калом парпёрлі i драўлянымі аканіцамі вокны заставілі. Аблога, як на дзіка, ды толькі!

У хаце дзеці крычаць крычма. Пакідаўся сюды-туды Мікаш, як вепр паранены, але стаміўся ўрэшце, запаліў лучыну i да дзяцей падышоў. Доўга ўзіраўся ў ix, i страшны твар яго пакрысе мякчэў, сцішаўся. Ужо не крычалі — паціху скавыталі немаўляты, чырвоныя тварыкі ix ажно ссінелі.

Была глыбокая ноч, калі за дзвярыма пачулася валтузня, сенцы расчыніліся, Гайна лёгка слізганула ў хату, пакрытая вялікай чорнай хусткай. Рука мужыка пацягнулася за сякерай, што ляжала побач на лаве,— кабета папярэдзіла хуткім шэптам:

— Збірайся, ды прудка! Забіла я яго...

Дзяржальна сякеры, якую першай паклалі ў куфар, было гарачым. Сякера будзе карміць у невядомых землях, як i рубанак i рыдлёўка, якія хапалі муж i жопка, кідаючы ў воз няхітры скарб. Конік, выведзены з варотаў апоўначы, здзіўлена заржаў — яны абое ажно прыселі ад страху.

Па мяккай, яшчэ цёплай ад пылу дарозе, паўз сонныя, нерухомыя ўначы бярозы — хутчэй ад сядзібы, ад маёнтка, на поўдзень, за дняпроўскія парогі! А можа, пашанцуе, i знойдуць яны свабодную ад пана лешню i на лясным прылобку, каля крыніцы, наладзяць вольнае, спакойнае жытло!

Хаваліся днём у лесе, a калі скончыліся прыпасы, стала Гайна выходзіць у мястэчкі, гадаць людзям паспалітым па далоні i на бабах. У абадранай каляровай спадніцы, што сшыла наспех з коўдры, у каралях з берасклету, гнуткая, босая, яна сходзіла за цыганку, якіх многа вандравала па гарадах i мястэчках Белай Pyci. А аднойчы сапраўды сустрэліся з табарам — і, бадзяючыся з ім, дайшлі да стэпаў. Але там цыганы паварочвалі ўбок, да мора. Небяспечна было ў стэпах — блукала каралеўская варта, шукала беглякоў з Рэчы Паспалітай i, бывала, люта збівала цыганоў, шукаючы ў ix золата.

Днепр быў ужо блізка, на адзін пераход. Цыганы ў той вечар неяк заседзеліся ля вогнішча, прыкідвалі, як рухацца далей. Угаворвалі Мікаша засгацца — любіў ён коней, даглядаў ix як сапраўдны цыган. Але той усё-ткі адмовіўся:

— Буду які лапік зямлі свабоднай шукаць...

А на Гайну надзела старая цыганка абярог, сказала:

— Хай маці ўсяго жывога — Ana — абароніць цябе i дзяцей. Сапраўднай цыганкай ты была, ні пенязя ад нас не ўкрыла, сабе не ўзяла.

I яшчэ падарыла ёй сярэбраны талер — на абзавядзёнку. Абярог надзела Гайна на хлопчыка — нешта як прыхварэў ён, ляжаў вялы.

Сцяліліся над зямлёй белыя ліпеньскія туманы, падымаліся ўверх, да галін адзінокага дуба. У вазку з абцягнутым, на манер цыганскага, верхам моцна спалі дзеці, закручаныя ў лахманы. Маністы ціха задзвонькалі ў цемры, калі Мікаш паклаў цяжкую, спакутаваную без звыклай сялянскай работы руку на плячо жонкі. Маўчанпе было пакутлівым.

1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)