За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— З таго свету не выклікаюць нікога,— сур'ёзна сказаў Куземка.— Нават у дзеда не атрымалася. Так што трэба шукаць на гэтым свеце. Вось, можа, за морам Хвалынскім знаюць сакрэты...
Каваль Воўчае Вока рагатаў так, што ажно ўспацеў ад смеху. Шпурнуў ножык на зямлю, выгнаў Куземку.
З таго часу празвалі хлопца ў Рубяжах Хвалынам. А ён яшчэ два гады хадзіў па балотах, шукаў крыцу, сам варыў жалеза, a калі бываў на берагах Друці, тужлівымі вачыма праводзіў дзівосныя караблі. Часта брыў па дарозе, не бачачы нікога вакол сябе, i аднойчы моцна адсцябаў яго пасаднік за тое, што не пакланіўся яму Пры сустрэчы.
Калі яму споўнілася чатырнаццаць, пасаднік прыйшоў У хату.
— Увосень даніну для князя рыхтуй,— сказаў ён.— I так дзякуй за дабрыню: тры гады не чапалі гэты дом. A даніна звычайная: трыццаць пушных скурак дый жыта.
Моцна задумаўся пасля тых слоў хлопец. Аднаму не справіцца яму з данінай, а дапамагаць няма каму. I раптам прыйшло да яго разуменне, што вось сёлета як упражэцца ён у вечны сялянскі кругаварот, дык, можа, да самай смерці i не падніме вачэй ад поля. А хто ж будзе шукаць сакрэты жалеза, каб зброя мясцовая моцная была, каб ворагі дрыгавічоў не адольвалі?!
Часта хадзіў на бераг Друці, да вымалу, Куземка, але цяпер хадзіў болей. Слухаў мову незнаемую дый часцяком лавіў назвы гарадоў таямнічых, старадаўніх — Багдад, Бухара, Смараканва... Ведаў ужо, што ляжаць яны на самым краёчку зямлі — за морам Хвалынскім...
У канцы серпеня, калі пахла наваколле спелым жытам i калола босыя ногі прахалодная пожня, да берага прыстала вялікая лодка. Парусы на ёй былі спушчаныя ў знак жалобы, a караваншчыкі былі апранутыя ў сіні колер — знак жалобы. «Памёр брат купца Алі,— вунь таго, малога, з чорнай коратка абстрыжанай барадой»,— шзптам паясніў дзед Вяхір.
Каравашнчыкі хавалі нябожчыка — захуталі ў белае палотнішча, пасадзілі яго ў яме тварам на У сход, у бок Мекі, знакамітага месца мусульман, i так закапалі. Магілу не рабілі — патапталі яе нагамі. «Чым хутчэй зарасце яна травой, тым раней нябожчык дасягне іхняга раю — Джанна»,— зноў жа растлумачыў дзед Вяхір, які, жыццё пражыўшы пры дарозе, многае са звычаяў замежных гасцей ведаў i гатовы быў пра гэта расказваць бясконца.
A калі пад вечар збіраліся карабельшчыкі ехаць, riaдышоў Куземка да купца Алі, папрасіўся знакамі на карабель.
Той азірнуўся, шэптам параіўся са сваімі, пасля сказаў праз талмача-перакладчыка, каб Куземка прайшоўся далей па беразе, бо не можа ён без згоды князя на вачах ва ўсіх забраць ягонага раба, а грабцы на караблі патрэбныя...
Куземка так i зрабіў, i за паваротам забралі яго карабельшчыкі — мокрага, задыханага, калі ён падплываў да карабля ажно на сярэдзіну хуткай Друці.
Імкліва нанесла вада Куземку ўдаль, у невядомы, але такі прывабны свет, адкуль ён павінен вярнуцца пасталелым, разгадаўшы многія кавальскія сакрэты, асабліва ж — таямніцу жалеза. Ён верыў у гэта, калі шаптаў дзедаву замову, якая рыхтавалася стаць для яго явай:
«Ты, воран мудры, ляці да мора Хвалынскага, заклюй змея вогненнага, дастань ключ той сяміпудовы...»
ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ
Апавяданне
Доўга ў той вечар гудзела зямля пад капытамі коней, i ў мястэчку Фрайбург не бачна было жыхароў, толькі цікаўная дзятва, як заўсёды, цікавала за воінамі-чужынцамі. Незнаемая на ix была апратка, шанкі, боты, толькі мячы былі сходныя з тутэйшымі, але не было на тых мячах i зброі звыклых надпісаў «Пі кроў». I той-сёй з падлеткаў-хлапчукоў зняважліва казаў:
— Ix жа біць лёгка, у ix жа няма жалезных латаў, як у нашых рыцараў!
— Чаму ж яны дайшлі ажно дасюль, а пастар у кірсе казаў, што нашы рыцары непераможныя?
— Таму што, як кажа стары Фрыд, яны абцяжарылі сябе чужым багаццем i ўжо змагаюцца не дзеля славы, а дзеля дабра!
Таму, хто гэта сказаў, бліжэйшы сусед, Ганс, уляпіў добрую поўху:
— Не гань нашых псоў-рыцараў!
I той, плачучы, найшоў, трымаючыся за шчаку, бо i другія хланчукі надавалі яму кухталёў:
— Нашы рыцары лепшыя ў свеце!
Але яны змоўклі, калі міма ix праехаў статны, высачэзны воін у тонкай сталёвай кальчузе, з адкрытай галавой; i конь над ім быў такі ж магутны, нетаропкі. I падалося падлеткам, што быў гэты воій якраз падобны да харугвы, якую везлі наперадзе яго,— там такі ж коннік, толькі з паднятым мячом, i ахутаны конь ззаду белым ядвабам.
Яны пабеглі за ім, трымаючыся наводдаль, таму што па тым, як абыходзіліся з ім воі, зразумелі, што едзе военачальнік.