Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Год: Саюз беларускіх пісьменьнікаў
- ISBN: 978-5-9691-0429-7
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
Ці ведалі гэта тыя, што пісалі лісты-жальбы ў высокія партыйныя органы?
Мабыць жа, ведалі, бо ня першы раз рабілі тое. Але ўсё роўна рабілі, бо нічога іншага не заставалася, а рабіць было трэба. Хоць бы дзеля чысьціні ўласнага сумленьня, дзеля прыкладу наступным пакаленьням, якім наканавана рабіць тое самае. Каб яны ў мінулым бачылі прэцэдэнт. На які-небудзь посьпех таго мог спадзявацца хіба скончаны дурань.
Я падпісаў ліст, які празь дзень-другі, папоўнены іншымі подпісамі, мастакі адправілі ў Маскву — Гарбачову.
Асабіста я прычыніўся да моўнай справы не ўпершыню. Год таму надрукаваў у «Известиях» артыкул менавіта ў абарону мовы, нядаўна з тым жа выступаў па маскоўскім тэлебачаньні ў прамым эфіры. Тады маім калегам у студыі НТВ быў выдатны ўкраінскі пісьменьнік Уладзімер Яварыўскі, і мы ўдвух зьвярталіся да расейскай інтэлігенцыі дапамагчы нам абараніць нацыянальныя сьвятыні. Водгуку, на жаль, ніякага ня мелі. Зянон Пазьняк надрукаваў у эстонскім часопісе «Радуга» выдатны артыкул, прысьвечаны лінгвацыду нашае мовы. Нямала выступалі ў абарону мовы Hіл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі ды іншыя пісьменьнікі. Цяпер мы ўпершыню зьвярталіся непасрэдна да генэральнага сакратара ЦК КПСС.
Hі на што не спадзеючыся, чакалі, аднак, адказу. Некаторыя пачалі жартаваць: ну, цяпер мову ўзаконяць, прымусяць кіраўніцтва загаварыць па-беларуску. Iншыя толькі крыва ўсьміхаліся. Выказвалася такая думка, што Машэраў, калі б не загінуў, вярнуў бы мову ў канстытуцыю БССР. Але іншыя казалі, што не вярнуў бы, бо сам яе і вывеў. Ды і наогул невядома, ці ведаў ён хоць бы слова пабеларуску…
Якраз на той час у Менск прыехала на гасьцяваньне група касманаўтаў і разам — стары Панамарэнка. Для сустрэчы зь імі на Вайсковы завулак былі запрошаны некаторыя дзеячы культуры, патэлефанавалі і мне. Я трохі зьдзівіўся — навошта? Бо ніколі не захапляўся космасам, мала каго з касманаўтаў ведаў. Але змушаны быў пайсьці. Там ужо былі Клімук, Кавалёнак, Церашкова з дачкой, яшчэ нехта. Гасьцей, як і належыць, пасадзілі на ганаровыя месцы за сталом, пачаліся тосты і размовы. Празь нейкі час чынны парадак парушыўся, сфармаваліся «групы па інтарэсах». На адным канцы стала ў акружэньні захопленых дамаў прыгожыя касманаўты вымаўлялі добра пасоленыя анекдоты, а на другім — штось ціхім голасам распавядаў Панцеляймон Кандратавіч. Я прыслухаўся. Падобна, то была старая байка пра тое, як Панамарэнка ордэры на арышт беларускіх пісьменьнікаў замяніў у Сталіна на ордэны для іх. Тое далося яму вельмі складана, сам змушаны быў ратавацца, — праз Слуцак і Бабруйск таемна дабірацца да Масквы і там дамагчыся прыёму ў Сталіна. Сталін уратаваў ад Берыі гонар беларускай літаратуры Купалу, Коласа, Броўку з Глебкам. Той расповед старога боса меў посьпех, нехта прапанаваў тост за здароўе дарагога Панцеляймона Кандратавіча. Пасьля пра яго гераічны ўчынак напісалі газэты, ня раз распавядаў Барыс Сачанка (які неўзабаве надрукуе артыкул, як «незавязаныя шнуркі», а зусім не кадэбісты згубілі жыцьцё Янкі Купалы). Панамарэнка пры жыцьці рабіўся высакародным героем беларускай гісторыі.
Аднак неўзабаве сталася працьверазеньне, гераічная аўра Панамарэнкі прыцьмела. «Вучоны крот» адкапаў у бяздонным партархіве засакрэчаныя раней лісты Панамарэнкі да Сталіна, дзе беларускі гаўляйтар сьлёзна просіць дазволу як найхутчэй арыштаваць ворагаў народу, нацыяналістаў Янку Купалу, Якуба Коласа і яшчэ некаторых шкоднікаў, «вредящих успешному строительству социализма в БССР». Чаму Сталін ня ўважыў ягоную просьбу, засталося невядома, але наўрад ці ў тым ёсьць якая заслуга Панамарэнкі.