Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 229
Перейти на страницу:

Як вядома, юбілей горш за хаўтуры — столькі надае клопату і адбірае жыцьцёвай сілы. Але мае і несумненную радасьць — радасьць дображаданых сустрэчаў зь сябрамі, якія знаходзяць пэўную нагоду прыехаць, пабачыцца, а можа, і пабаляваць — кожны ў меру ўласных схільнасьцяў. Вядома ж, ня так, як я нейкі час таму, запрасіўшы ў Менск добрых людзей, сам зваліўся напярэдадні банкету, і сябрам замест балю давялося мяне ратаваць. А я так марыў тады пабыць разам з мілым Юрам Каракіным, Iгарам Дзядковым, які прымчаў у Менск з сваёй Кастрамы. Зь Юрам дык мы хоць напярэдадні ўзялі каньяку ў «Мінску», а любага мной Iгара Аляксандравіча я пачуў хіба праз паўсьвядомае трызьненьне, як ляжаў на лаве, чакаючы «хуткую». Тады мяне ратаваў Сульянаў разам з Законьнікавым, — рабілі сардэчны масаж. Прыбегла з дому пакліканая Iрына і роспачна — з парогу: «Што з табой, Васілька?» А Iгар недзе блізка сьцішана мовіў: «Таму што кахае…». Гэта ў адказ на нейчую, можа, сумніўную рэпліку. Той яго ціхі голас дасюль прадаўжае гучаць у маёй удзячнае памяці.

Цяпер, на маю радасьць, прыехалі мае даўнія сябры: масквічы Лазар Лазараў зь Наяй, стары няўрымсьлівы Залыгін, зь якім мы нядаўна перажылі адну бяду, асяцін Нафі Джусойты, мой аднадумца і аднагодак. Зь Ленінграду прыляцеў Данііл Гранін, зь Вільні — літоўскі златавуст Пяткявічус, які на ўрачыстасьці павесяліў усіх трапным выслоўем: «Каўбаса павінна быць даўгая, а прамова кароткая». Можа, раней за ўсіх зьявіўся з Малдовы жартоўны Васіль Васілаке. Ну а мае беларускія сябры даўно былі напагатове — Алесь Адамовіч адразу ўзяўся апекавацца гасьцямі, поруч заўжды былі Бураўкін, Казько, Матукоўскі. Недзе, праўда, прапаў Рыгорка Барадулін, але той паявіўся пазьней. Аляксей Карпюк на вечары ў Купалаўскім тэатры, нібы ў дакор сябрам, якія расчынялі перад сабой прывітальныя адрасы ў папках, цырымонна ўзнагародзіў юбіляра вялізнымі фанэрнымі крыламі — для высокага літаратурнага палёту. Я быў крануты адмысловым жартам майго даўняга пакутнага сябра.

Самае, аднак, вясёлае чакала ўсіх на другі дзень і было зьвязанае з арцельным выездам у легендарную і экзатычную краіну — Палесьсе, што рыхтавалася клопатам майго малодшага сябра і выдатнага пісьменьніка Віктара Казько.

Выехалі ранічкай на двух аўтобусах — госьці і менчукі, некаторыя з жонкамі. На мяжы Жыткавіцкага раёну, дзе я тады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету, нас спаткалі прадстаўнікі працоўных ды кіраўніцтва колькасьцю каля паўста чалавек. Паехалі ў раённы цэнтар, пасьля якога скіравалі ў старажытны Тураў. Адразу пачалі караскацца на гістарычны пагорак зь дзьвюма аблезлымі козамі, якія там пасьвіліся. На вуліцах жа паселішча ішло звычайнае жыцьцё — гуляла цыганскае вясельле з чарначубым жаніхом у ботах і агнявокай нявестай-цыганкай. Усіх прывабіла Прыпяць, на якой нас чакала рачное судна, і мы паплылі кудысь уверх па цячэньні. Але тубылец Казько ведаў, куды. Там над пясчаным абрывам ужо прывабна курэла цяпельца, у вядзерцы варыліся ракі — дужа прыйшліся яны да смаку са сьцюдзёным, вынятым з вады півам. Пайшоў амаль першабытны баль гасьцей і мясцовых, а затым пачалося купаньне. Жонка колішняга марака Лазарава — Ная — пад воплескі прысутных храбра пераплыла Прыпяць — туды і назад. Было радасна, і рабілася трошкі сумна. Гэта ці не ад прадчуваньня непазьбежнага, што сталася з цудоўнай палескай ракой, неўзабаве пасыпанай чарнобыльскім попелам.

Надвячоркам Віця Казько не ўпусьціў выпадку звазіць усіх на сваю недалёкую Вільчу зь яе дубамі на ўзрэччы, якімі ён шмат гадоў апекаваўся. Дубы сапраўды былі векавыя, а галоўнае — шмат іх раскашавала на поплаве між ракой і вёскай.

Здаецца, то былі апошнія шчасьлівыя часіны майго не старога яшчэ жыцьця. Хутка ўсё тое незваротна адышло ў нябыт.

100. Немцы. Хойбнэр

Патэлефанавалі з СП, сакратарка паведаміла, што прыйшлі нейкія немцы, пытаюцца каго з кіраўніцтва. Але кіраўнікоў нікога няма, дык яны просяць, каб спаткацца з Быкавым. Ну што мне было рабіць? Кінуў свае справы, паклаў у кейс бутэльку каньяку і паехаў на вуліцу Фрунзэ.

Немцаў аказалася немалая група (чалавек 12), усе чакалі ўнізе, я завёў іх у канфэрэнц-залю. Адзін, што больш-менш выразна гаварыў па-расейску, патлумачыў, што гэта група нямецкіх сьвятароў эвангелічнай царквы, што яны прэзэнтуюць Aktіon Suhnezeіchen, якая апекваецца ахвярамі нацызму ва ўсім сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі. Што яны ў Нямеччыне чыталі мае кнігі і ўважаюць Быкава за пісьменьніка-пацыфіста, прыхільніка дружбы паміж нямецкім і беларускім народамі. Я сказаў, што ўвогуле яны не памыляюцца, я сапраўды вораг варожасьці, значыць, прыхільнік міру і дружбы з усімі народамі, у тым ліку і зь нямецкім. З гэтай нагоды запрашаю выпіць за беларускім сталом па чарчыне грузінскага каньяку.

1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)