За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
...Марцін, сам таго не ведаючы, быў сярод першых ахвяр эпідэміі чумы, што ў той год ахапіла Еўропу i Вялікае княства Літоўскае. Пахаваны абшчынай на гарадскіх могілках, ён хутка згубіўся са сваёй сціплай магілай сярод мноства пахаванняў, якія разрасталіся ўшыркі так, што гарадскім уладам праз колькі гадоў пасля эпідэміі давялося дазволіць, каб ставілі там жыхары свае саламяныя хаціны.
Сябры Марціна ў Нясвіжы заказалі па ім паніхіду, а паперы яго ўзяў сабе Мацей Кавячынскі, спадзеючыся што-кольвечы патрэбнае выдаць. Ды па смерці Мікалая Радзівіла Чорнага яго сын, перайшоўшы ў каталіцкую веру стараннямі езуітаў, выгнаў з Нясвіжа пратэстантаў i друкароў...
У гэты ж дзень i нават у гэты ж час у пшмйтульгкі замак прыехаў граф Лукаш.
Раз'ятраны тым, што кароль, блаславіўшы яго на гэты неразумны, трагічны шлюб, не зрабіў нічога, каб запатрабаваць ад пані Беаты пасаг, ён на гэты раз прывёз добрую, на яго нозірк, навіну — у Красніку памёр князь Сімяон Слуцкі.
— Цяпер ваша маці не будзе ўсюды крычаць аб тым, што сапраўдны яе зяць — гэты выскачка, гэты кяўдалы палкаводзец! —выгаворваў ён Гальшцы,— I вы напішаце, іначай адсюль я не выеду, ліст да яе з патрабавапиом прыслаць калі не поўнасцю, то хаця б часткова.
Гальшка сядзела ў крэсле бледная, погляд яе блукаў па вяршалінах вольхаў, што абкружалі рачулку, час ад часу вяртаючыся ў пакой. Але на графа яна глядзела так, нібыта ў пакоі не было нікога, i гэта раздражняла яго яшчэ болей. Граф ведаў, што з-за пастаяннага чорнага адзення яго жонку празвалі «чорнай княгіняй», а Шаматулы — «чорным замкам». Вось i цяпер яна не здымае чорнай наміткі, нібы якая манашка. А недзе енчыць і піша лісты ва ўсе бакі каралеўства яе маці, скардзіцца на злую нядолю i няшчасце.
— Тры гады я, як хрысціянін, цярплю пакутлівае становішча, яно зрабіла мяне пасмешышчам усёй Рэчы Паспалітай, — загаварыў граф.— Бог рассудзіў нас, ён паказаў, чый шлюб сапраўдны...
Баркулабіха i Еўка слухалі пад дзвярыма. У пуставатым пакоі голас гаспадара разносіўся гулка, як у бочцы. Але Гальшкі не было чутно. Нарэшце Еўка не вытрымала: яна паціху прыадчыніла дзверы. Шоўкавы нолаг ледзь закалыхаўся ад свежага паветра, якое магутна лілося праз адчыненыя байніцы, але ў пакоі гэтага не заўважылі. З таго месца, дзе яна стаяла, Еўцы была бачна тонкая, безжыццёвая рука маладой графіні, уся ў сініх жылках, амаль празрыстая. Рука гэтая, па меры таго як працягвалася размова, пачала спачатку няўлоўна, пасля ўсё болей дрыжаць, калаціцца.
— Вы напішаце гэты ліст! — настойваў граф Лукаш. Чырвоны ад узбуджэння, ён стаяў, нагнуўшы магутную шыю, растаўсцелы i разам з тым азызлы за гэтыя гады, i толькі нянавісць i шаленства былі ў ягоных вачах.
— Ну! — ён зноў тупнуў нагой.
— Калі вам заплоцяць... тады вы мяне ніколі не вызваліце! — раздаўся голас Гальшкі, тонкі, жаласлівы.
I раптам жанчына, саслізнуўшы з крэсла, упала на калені перад мужчынам.
— Забярыце ўсё. Забярыце праклятае багацце, якое мне засланіла свет. Адпусціце толькі. Куды-небудзь, хоць у манастыр! Дайце мне слова, адпусціце!
Яна з сілай пачала біцца аб падлогу, плачучы i пранізліва ўскрыкваючы. Граф Лукаш застыў ад нечаканасці. Нейкі цень спагады прамільгнуў на яго твары, але хутка змяніўся выразам грэблівасці. Гэтая слабая, хворая істота ўжо даўно не выклікала ў ім нічога, апроч раздражнення i злосці. Сябры i родзічы, хаця i спачувалі яму, часам не маглі ўсё ж схаваць зласлівасці. Сенатары i магнаты Княства адкрыта пасміхаліся з яго на сеймах, праходзілі міма, абдаючы насмешлівымі поглядамі. Нават кароль, больш чым калі заняты справамі уніі i прыгнечаны пяўдачамі i знясільваючымі любоўнымі ўцехамі, аднойчы сказаў хмурна, што спадзяваўся на большую спрытнасць графа ў адносінах да кабет, тым больш да ўласнай малжонкі...
Гальшка білася ля ягоных ног, пена выступіла на яе вуснах, рукі i ногі зрабіліся цвёрдымі, нягнуткімі. Убегшы, Еўка i Баркулабіха мітусіліся навокал, пырскалі духмянай коленскай вадой на грудзі гаспадыні, расціралі яе.
Граф, пастаяўшы крыху, выйшаў, цень пахмурнасці i заклапочанасці насунуўся на яго твар, пасля ён трохі павесялеў: магчыма, удасца патрабаваць апекі над такою вось няўцямнаю, хвораю жонкаю. Але — ізноў юрысты, законы, спрэчкі. «Праклятае жыццё»,— ён адшпурнуў нагой пушыстую шэрую кошку, якая бегла да пакояў Гальшкі. Кошка заенчыла, замяўкала. Тады, чамусьці вінавата азірнуўшыся, граф Лукаш схапіў звярка i, падышоўшы да акна, расціснуў пальцы, што абцугамі трымалі слабое пушыстае стварэнне. Кошка з адчайным віскам паляцела ўніз, на каменную пляцоўку перад вежай.