Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 171
Перейти на страницу:

Што мы зрабiлi ня так? Я дык ведаў, што зрабiў ня так i чаго заслугоўваў. Добра, што той кiроўца, хоць i лiха ехаў, ды не спудлаваў, а то б пакацiлiся абодва пад адкос з дарогi. (Цiкава, што на тым скрыжаваньнi годам пазьней разьбiўся мой гарадзенскi сябра Барыс Клейн, паўгода хадзiў на мылiцах. Заклятае месца!)

Астатняя дарога выдалася без здарэньняў, хаця мае паджылкi яшчэ доўга дрыжэлi.

З таго вопыту я зразумеў, што небясьпека пiльнуе аўтамабiлiста ня толькi на дарозе, на вулiцы, але можа быць i ўнутры аўтамабiля. Ведама, ва ўсiх адносiнах лепей за ўсё езьдзiць без пасажыраў, калi гэта магчыма. Гродзенскi мастак Пушкоў пагадзiўся падвезьцi суседа, ды перакулiўся каля Друскенiкаў, i змушаны быў некалькi гадоў плацiць таму — за прычыненую iнвалiднасьць.

Гады праз два пасьля таго здарэньня, на другой ужо машыне ў Менску ня змог пазьбегнуць сутыкненьня (зноў не прапусьцiў), i на перакрыжаваньнi самазвал дужа ўлупiў мне ў правы борт. Добра, што ў машыне я быў адзiн, без пасажыраў.

Каб пазьбегнуць аварыi (па ўласнай вiне), патрэбна ня толькi выконваць правiлы руху, мець спраўную тэхнiку i быць цьвярозым. Але яшчэ i мець вераўчаныя нэрвы, заўжды пачувацца спакойным. Нават калi ў цябе ўрэжа самазвал, не губляць раўнавагi. Я так ня ўмею i таму не лiчу сябе добрым шафёрам, хоць паезьдзiў за рулём нямала гадоў.

Пасьля я шмат езьдзiў з Рыгорам, прывык да яго гаворкi i рэагаваў на яе нармальна. У чымсь ён нават мяне супакойваў — найперш, вядома, добразычлiвай спаважнасьцю, якая для кiроўцы заўжды шмат значыць. Што ж да жонкi, зь якой мы езьдзiлi шмат гадоў, дык яна засвоiла абавязак памагаць весьцi машыну — папярэджваць, падказваць, напамiнаць. Толькi што не круцiць руль. Хаця аднойчы, як я нядбайна паставiў на касагоры машыну i тая пакацiлася да недалёкай рэчкi, Iрыне давялося яе ратаваць. Яна дагнала машыну, расчынiла дзьверцы, ухапiлася за рычаг [ручнога] тормазу i не дала машыне зрабiць буль-буль з крутаватага берагу. Прызнаюся, да майго гонару, — нiколi не сядаў за руль п’яны, нават учора ўвечары выпiўшы. Баяўся збольшага не аварыi (кажуць, што паводле статыстыкi ўсё ж цьвярозыя болей робяць аварый, чым п’яныя), а сустрэчы зь iнспэктарам. Уяўляў, што сказалi б мае нядобразычлiўцы, калi б пачулi, што Быкаў «папаўся п’яны за рулём». Дужа не хацелася даць iм дадатковай радасьцi. За чвэрць стагодзьдзя я аддаў аўтамабiлю цi ня болей сiлы i эмоцыяў, чым лiтаратуры. Прычына таго, вiдаць, у спазьнелым прыходзе да нас сусьветнае зьявы — аўтамабiлiзацыi. У той час, як людзi iншых краiнаў Эўропы i Амэрыкi выдатна засвоiлi машыны i дарогi, мы толькi пачалi садзiцца за руль. Некалькi дзесяцiгодзьдзяў наш чалавек за рулём лiчыўся аўтааматарам з адпаведнымi да яго адносiнамi ў грамадзтве. Неяк будучы ў Балгарыi, я запытаў пiсьменьнiка Косту Странджава, якi вёз мяне з Плоўдзiва ў Сафiю, каторая гэта ў яго машына, мабыць, ня першая? Коста з гонарам адказаў: пятая ўжо. А я тады ня меў яшчэ i першай.

Каб набыць першую (папулярныя на той час «жыгулi»), давялося хадайнiчаць перад аблвыканкамам, доўга чакаць ды i купiць амаль са скандалам: машына была разьмеркавана ў iншы раён — для перадавiкоў вытворчасьцi. Позна ўзяўся за руль, затое вучыў машыну, як нiхто з тых, што iх мелi зь дзяцiнства. Аднойчы ў Парыжы запытаўся ў Iрыны Сакалагорскай пра нейкую дэталь у яе рухавiку, i яна пацiснула плячыма — ня ведаю. Я капот нiколi не адчыняю. — А як жа ты езьдзiш? — Вельмi добра. Калi што псуецца, тэлефаную ў гараж, прыяжджаюць хлопцы i ўсё робяць, што трэба. А я — заплацiла i паехала… I так сорак год за рулём.

У нас так не бывае. У нас за недасканалую тэхнiку, дрэнныя дарогi, п’яных суседзяў-кiроўцаў плоцяць нэрвамi i жыцьцём. Мой мiлы аўтамабiльны сябра Алесь Ставер езьдзiў на разьбiтай машыне, зь няспраўным рухавiком, без надзейных тармазоў i загiнуў у дарожным здарэньнi. Застаўся рукапiс яго партызанскага раману, якi нiхто не схацеў выдаваць.

1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)