Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 171
Перейти на страницу:

Я тады папытаўся: як жа нам адносiцца хоць бы да некаторых сяброў, пра якiх можна з упэўненасьцю меркаваць, што яны — там? Што сэксоты. Саша са скрухай сказаў: «Увогуле тое — невырашальная праблема. Гэта ўсё роўна як сьмяротная кара. Што лепш — забiць усiх, каб сярод iх не прамiнуць нiводнага злачынцу, цi ўсiх памiлаваць, каб не дакараць нiводнага невiнаватага? Тое пазытыўна вырашыць нельга, у любым выпадку застанецца шанец на памылку, i на надзею таксама».

О, гэта праклятая людзкая надзея, матка дурных, як яе трапна вызначыў некалi Максiм Гарэцкi! Яе выдатна навучылiся скарыстоўваць усе — ад Гiтлера да Сталiна! Няшчасных быццам бы вялi ў лазьню, дзе труцiлi цыклёнам, стралялi ў Курапатах, сказаўшы, быццам саджаюць на дзесяць гадоў без права перапiскi. Будавалi турму народаў, а казалi — камунiстычнае грамадзтва, i заклiкалi да надзеi на сьветлую будучыню. Менавіта надзея болей як страх паралiзавала волю, адбiрала сiлы i суцяшала чалавецтва. А зараз, пасьля Чарнобылю, чым суцешымся? Распад плутонiю магчымы праз сто тысяч гадоў. Адамовiч спасылаўся на нядаўнюю выснову Макса Борна наконт таго, што калi нават нуклеярную катастрофу i ўдасца папярэдзiць, нiчога, апроч цёмнай будучынi, не чакае чалавецтва. Во што натварыла навука, тэхнiчны прагрэс i камунiзм разам з капiталiзмам напрыканцы тэхналягiчнага XX стагодзьдзя. Мiлы, разумны Саша, якую балючую праўду ты кажаш! I як нам жыць, ведаючы тую тваю праўду? — разгублена думаў я.

Выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» выдала некалькi тамоў майго Збору твораў. Надышла чарга двух апошнiх, i я здаў у рэдакцыю рукапiс «Мёртвым не балiць». Гэтая аповесьць асобнаю кнiжкай у Беларусi не друкавалася (у Расеi таксама), упамiнак пра яе не дазваляўся. За тым пiльна сачыў сам куратар савецкай цэнзуры, намесьнiк загадчыка iдэалягiчнага аддзелу ЦК КПСС таварыш Сеўрук. Калі аднойчы В. Аскоцкі ў прадмове да зборніку маіх аповесьцяў напісаў пра яе некалькі фактаў, увесь тыраж кнігі вярнулі ў друкарню і прымусілі выдзіраць тыя старонк і. Друкарня, выдавецтва і аўтар артыкулу пратэставалі, ды марна. Зьнявечаная кніга пайшла ў продаж. Але час быццам зьмянiўся. З моманту першай, часопiснай публiкацыi аповесьцi мiнула болей за дваццаць гадоў, i выдавецтва вырашыла, што ў Зборы твораў аповесьць можна надрукаваць. Тым болей, як паведамiў мне дырэктар [выдавецтва «Мастацкая літаратура»] Мiхал Хведаравiч Дубянецкi, яна значылася ў каталозе i на кнiжнай ярмарцы сабрала нямала кантрактаў. ЦК КПБ у асобе А. Кузьмiна таксама не пярэчыў яе выданьню. Рэспублiканскi галоўлiт паставiў свой штамп, i рукапiс быў адпраўлены на палiграфкамбiнат.

Ды выдаўцы i iх аднадумцы, вiдаць, не ўлiчылi аднаго моманту — пiльнасьцi ўнутраных сэксотаў. I вось менавiта зь iхняй iнiцыятывы ў Менск з маскоўскага галоўлiту прыйшоў загад аповесьць Быкава не выдаваць. Дубянецкi паведамiў мне пра тое i раззлаваны сказаў, што ён паслаў у Маскву тэлеграму на iмя сакратара ЦК тав. Зiмянiна, дзе скардзiцца i пратэстуе. Усё ж i Зiмянiн, i Сеўрук — нашыя землякi, павiнны ж яны паспачуваць сваiм людзям. Бедны i наiўны, нягледзячы на свой партыйны вопыт, Мiхал Хведаравiч, на што ён спадзяваўся! Я распавёў яму пра выпадак з вайны, калi адзiн з палiцаяў расстрэльваў групу землякоў, сярод якiх быў ягоны стрыечны брат. Палiцай быў добры чалавек i як для брата зрабiў выключэньне — падаслаў яму ў магiлку сьвежага хвойнiчку. Усё ж брат… Дубянецкi мне не паверыў, сказаў: вось убачыце, яны свой загад адменяць. Трэба пачакаць адказу.

Замест iхняга адказу ён неўзабаве дачакаўся выклiку ў ЦК КПБ, строгай вымовы i ўрэшце — адстаўкi. Пазьней з руплiвым заступнiкам за беларускую лiтаратуру здарыўся iнфаркт, пасьля якога ён хутка апынуўся на Паўночных могiлках. Але тады прыгоды са злашчаснай аповесьцю працягвалiся. Паклiкаўшы мяне пасьля Дубянецкага, Кузьмiн сказаў, што трэба ў аповесьцi нешта перарабiць, хаця б для прылiку памяняць словы цi што? Тое дасьць падставу паведамiць у Маскву, што аўтар грунтоўна перапрацаваў твор. Я трохi падзiвiўся наiўнасьцi Аляксандра Трыфанавiча, але зрабiў так, як ён раiў, — трохi пачысьцiў стыль. I праўда, аповесьць у такiм выглядзе (надта, дарэчы, зьнявечаным пасьля шматлiкiх рэдагаваньняў) i была надрукаваная ў апошнiм томе майго Збору твораў. На гэты раз Сеўрук ня мог дамагчыся свайго i адступiў — вырашыў дабраць у iншым.

Завiтаўшы да мяне на кватэру, Адамовiч сказаў, што напiсаў лiст Гарбачову, прынёс, каб я яго прачытаў. То была скарга генсеку на яго падначаленага Сеўрука, якi даўно i нязрушна зрабiўся злым генiем беларускай лiтаратуры, у прыватнасьцi да пiсьменьнiкаў Быкава i Адамовiча. Далей у лiсьце iшоў пералiк выпадкаў, калi Сеўрук загадваў рэдактарам i дырэктарам выдавецтваў не друкаваць гэтых лiтаратараў, зьнiмаць са старонак часопiсаў iхнiя творы, выкiдваць артыкулы i нават не пушчаць Адамовiча ў замежныя паездкi, дзе ён павiнен быў выступаць з дакладамi. Ты падпiшаш? — пытаўся Адамовiч. Я выказаў сумнеў у карысьцi такога звароту, сказаў, што нiколi гэтым людзям ня скардзiўся, але падпiсаў. Чаго за кампанiю ня зробiш?

1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)