Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 171
Перейти на страницу:

Аднак неўзабаве сталася працьверазеньне, гераiчная аўра Панамарэнкi прыцьмела. «Вучоны крот» адкапаў у бяздонным партархiве засакрэчаныя раней лiсты Панамарэнкi да Сталiна, дзе беларускi гаўляйтар сьлёзна просiць дазволу як найхутчэй арыштаваць ворагаў народу, нацыяналiстаў Янку Купалу, Якуба Коласа i яшчэ некаторых шкоднiкаў, «вредящих успешному строительству социализма в БССР». Чаму Сталiн ня ўважыў ягоную просьбу, засталося невядома, але наўрад цi ў тым ёсьць якая заслуга Панамарэнкi. Як вядома, паперка ў сучаснай папяровай цывiлiзацыi — вялiкая сiла. Рукапiсы не гараць, але ня ўсе гараць i даносы, што ўвогуле памагае iсьцiне, да якой iмкнецца лiтаратура. Прынамсi павiнна iмкнуцца.

Мiж тым адказу падпiсантам з ЦК КПСС доўга не было, хаця нiхто яго дужа i не чакаў. I раптам навiна — прыехала камiсiя ЦК КПСС разьбiрацца з праблемай мовы ў Беларусi. Пачалi выклiкаць, як і належала — сакрэтна, па адным, у асобны кабiнэт будынку ЦК. Мяне паклiкалi цi не адным зь першых. У кабiнэце сядзелi два надзьмутыя чыноўнiкi са Старой плошчы, тут жа прыткнуўся Iван Антановiч. Гутарка скiроўвала такiм чынам, што падпiсанты не разабралiся, прыватныя факты («факцiкi») выдалi за тыповыя i ў вынiку напiсалi няпраўду, што кладзе пляму на партыйную палiтыку ў Беларусi. Мова беларусаў нармал ёва функцыянуе, пасьпяхова разьвiваецца, агульныя тыражы беларускамоўных газэтаў у параўнаньнi зь мiнулай пяцiгодкай узрасьлi на… працэнтаў. 80 працэнтаў усiх школаў у Беларусi беларускамоўныя. «Ды няма нiводнай беларускай школы!» — не ўстрымаўся я. Чыноўнiк адразу змоўк. Ён не прывык, каб яму пярэчылi цi нават яго перапынялi. Памаўчаўшы, сказаў, што заўтра яны паедуць па абласьцях i на месцы пазнаёмяцца з моўнай абстаноўкай.

Праз колькi дзён паклiкалi зноў. Другi раз Антановiча не было, у кабiнэце сядзелi толькi масквiчы. Яны бадзёра паведамiлi, што езьдзiлi на Гродзеншчыну, асабiста зайшлi ў выпадковую на iхнiм шляху школу, i тая школа аказалася цалкам беларускай. «Якая гэта школа? — запытаўся я. — Напэўна, у Гудзевiчах?» Чыноўнiк зьбянтэжана ўставiўся на мяне: «А вы адкуль ведаеце? Хто вам сказаў?» — «Каму ж не вядома, дзе ў нас беларуская школа напаказ? У Гудзевiчах. Там i настаўнiк такi — беларускi энтузiяст Белакоз». Тыя два зазiрнулi ў паперку — так, Белакоз, ага… Здаецца, я iм штось сапсаваў, цi, можа, мне так здалося. Наўрад цi iхнi спэктакль можна было чымсь сапсаваць… Як i трэба было чакаць, карысьцi з нашага лiста было няшмат, нiчога ў моўнай праблеме не зьмянiлася. Змаганьне за яе даўно набыло хранiчны характар, то разгаралася, то затухала безь якiх-небудзь вынiкаў. Але на той раз нiкога не пасадзiлi, ня звольнiлi з працы — i то вынiк. Усё ж, здаецца, наблiжалiся iншыя часы, якiя несьлi надзею.

Улетку пасьля Купальля зьявiлася нагода паехаць у Iталiю. Зьезьдзiць у Iталiю я заўжды быў рады, памятаў яе з даўняй паездкi ў Рым, яна запомнiлася мне як жаданае сонечнае сьвята. На гэты раз запрашала мэрыя гораду Тэрнi, сталiцы правiнцыi Умбрыi. Ехала нас трое — апроч мяне яшчэ Дайнека з Таварыства дружбы i вядомы Iван Iванавiч Антановiч з ЦК.

У напаленым летняй гарачынёй аэрапорце iмя Мiкелянджэла нас чакаў жвавы гаваркi iтальянец з iмем Джорджыо, якi на новенькай «Альфа-Рамэа» паiмчаў усiх у Тэрнi. Летняя Iталiя нават праз шкло аўтамабiля выглядала цудоўнай, казачнай краiнай, мы iмчалiся па новай аўтастрадзе з хуткасьцю 120 кiлямэтраў у гадзiну. Побач мiльгала кустоўе прысадаў зь белымi i жоўтымi кветкамi, здаля велiчна праплывалi хвойныя парасоны пiнiяў. На схiлах абпаленых сьпёкай гораў грувасьцiлiся каменныя будынiны старажытных гарадкоў з касьцёламi пасярэдзiне, замкi, абстаўленыя кiпарысамi вiлы. Тэрнi як горад з сучаснай iндустрыяй быў меней прывабны, затое вадаспад на ягонай ускраiне, знакамiты Каскадо, незвычайна ажыўляў увесь навакольны ляндшафт.

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)