Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 171
Перейти на страницу:

З гораду Джорджыо павёз нас у свой курортны гарадок Педылюка, дзе жыў зь сям’ёй. Крывая дарога доўга вiлася памiж белых скалаў i прывяла да невялiкага ўтульнага пасёлачку, што прыткнуўся да крутаватага схiлу на беразе горнага возера. Над пасёлкам грувасьцiлiся руiны старажытнага замку, а па той бок высiлася белая скульптура Мадонны на зялёным пагорку-сопцы. Усё тое маляўнiча адбiвалася ў цiхай азёрнай вадзе.

Мы пасялiлiся ў прыдарожным матэлi, i Джорджыо Бергамiнi пачаў нас вазiць на ўласным старэнькiм дызелi, якi ў яго ўвесь час псаваўся. То пацячэ вада з радыятару, то выбухне шына… Мы зьезьдзiлi ў Тэрнi, за Тэрнi на сядзiбу ягонага прыяцеля-мастака. Сядзiба тая, званая студыяй, была збудавана з старога млыну, пасярод памяшканьняў па каменнай падлозе цёк чысты i сьцюдзёны ручай. Стары бацька мастака частаваў нас вiном i распавядаў, як працуе сын. Паводле прафэсii ён мэталюрг, а мастацтва — ягонае хобi. Зьезьдзiлi ў горную вёсачку Палiна, зь якой адкрываўся цудоўны пагляд на шырокую, завалочаную шызай дымкай далiну. Тая вёска ў сусьветную вайну была партызанскай базай, i яе насельнiкi мелi пляны завязаць сяброўства зь беларускiмi партызанамi. У Тэрнi давялося прысутнiчаць на адкрыцьцi беларускай мастацкай выставы, то было ўвогуле сорамнае вiдовiшча. Тузiн старадаўнiх (40–50-я гг.) карцiнаў на тэмы ўздыму льнотрасты цi заключэньня дамовы аб сацспаборнiцтве, партрэтаў перадавiкоў вытворчасьцi, разьвешаных у невялiчкай зальцы, рабiлi гнятлiвае ўражаньне на рэдкiх наведвальнiкаў. Сапраўды, паказваць тое ў краiне высокага клясычнага мастацтва было для арганiзатараў выставы вялiкай саманадзейнасьцю, мабыць, i яны разумелi тое. Пасьля яе закрыцьця ўсе экспанаты былi безгаспадарча пакiнуты, нiхто iмi не апекаваўся. Назад на радзiму iх прывёз усё той жа Джорджыо — паводле ўласнай iнiцыятывы i за свой кошт.

Сьвяточнай нядзеляй паехалi ў Флярэнцыю, то была, мабыць, самая незабыўная мая паездка. Я ўбачыў сапраўдную статую Давiда на плошчы перад саборам, у якiм калiсьцi спатыкалiся героi несьмяротнага Дантэ, а ў знакамiтай галерэi Уфiцы цяжка было стрымаць сьлёзы перад палотнамi Сандра Бацiчэлi, якiя я памятаў з рэпрадукцый пары сумнага майго юнацтва. У невялiчкай утульнай траторыi выпiлi па пары бакалаў к’янцi, якое тады палюбiлася мне на ўсё жыцьцё. Джорджыо паслугоўваўся намi i за шафёра, i за гiда, i за клапатлiвага гаспадара. У асобе гэтага iтальянца мы набылi тады вернага i шматгадовага сябра. Цi ня кожны год пасьля ён прыяжджаў у Менск — то са спартоўцамi, то з турыстамi, то зь ветэранамi-партызанамi, а то як дарадца iтальянскай фiрмы па рэканструкцыi аўтадарогi Брэст — Масква. Я дапамог яму наладзiць супрацоўнiцтва з Таварыствам дружбы, i Арсен Ванiцкi заўсёды з радасьцю прымаў яго за фiлiжанкай кавы. З Антановiчам ягоныя адносiны ня надта ладзiлiся, увесь час нашага гасьцяваньня ў Iталii яны аб чымсьцi спрачалiся. Джорджыо належаў да iтальянскiх камунiстаў, а Антановiч, як вядома, да савецкiх, — мабыць, у тым i палягаў канфлiкт памiж iмi. Усё ж iтальянскiя камунiсты былi iншай пароды, чым нашы, савецкiя.

Джорджыо стараўся падтрымаць мяне эканамiчна ў пару, як у нас разгулялася палiтыка-эканамiчная крыза, ня стала нi гарэлкi, нi харчу. Аднойчы патэлефанаваў з Менскага матэлю, кажа: прыяжджай па гасьцiнец. Толькi на аўтамабiлi. Я паехаў, усё думаючы, якi то гасьцiнец, што па яго трэба ехаць на аўтамабiлi? Аказалася, то была цэлая скрынка к’янцi, схаваная ў Джорджыо пад сядзеньнем ягонага мiкрааўтобуса. Я зьдзiвiўся: як жа ты тое прывёз? Джорджыо толькi ўсьмiхаецца: «Iтальяно — буно кантрабандысто!». Што ж, дзякуй табе, вопытны кантрабандысто, мы доўга ўспамiналi цябе, п’ючы зь сябрамi тваё цудоўнае к’янцi. Аднойчы i я яго выручыў у сiлу маёй магчымасьцi. Ён лiчыць, што нават вельмi.

Рэч у тым, што ягоны падлетак-сын трапiў у матацыклетную аварыю i зламаў нагу. Iтальянскiя лекары зрасьцiлi яе, але нага аказалася карацейшаю за здаровую. Патрэбна была новая апэрацыя, якую пагадзiўся зрабiць знакамiты доктар Елiзараў з Кургану. Джорджыо павёз сына туды, дзе нiкога ня меў знаёмага, ня ведаў мовы i пачуваўся дужа бездапаможна. У дадатак яго абрабавалi. Бяз грошай i без дакумантаў ён апынуўся ў мiлiцыi i тады ўспомнiў пра Менск i Быкава. I вось позна ноччу на маёй кватэры раздаецца званок з далёкага Кургану, палкоўнiк мiлiцыi пытаецца, цi я ёсьць пiсьменьнiк Быкаў, пра якога ён нядаўна чытаў у газэтах. А пасьля пытаецца, цi ведаю я iтальянца з прозьвiшчам Бергамiнi, якi затрыманы ў Кургане? Вядома ж, я найлепшым чынам атэставаў мiлiцыi майго малашчасьлівага сябра, якi нейкiм чынам нарэшце выблытаўся з свайго незайздроснага становiшча. Апэрацыю сыну зрабiлi ўдала, я за тое асабiста падзякаваў доктару Елiзараву, а Стэфано неўзабаве спрытна танчыў на ўласным вясельлi.

1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)