За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Выбух рогату данёсся ад замка. Ыапружыўшы зрок, можна было ўбачыць белыя фігуры жанчын i хісткія мужчынскія постаці.
— Наша шляхецкая моладзь прывезла з Рыма не толькі веды, але i паганыя звычаі колішніх нобіляў. Новая забава: халопак апранаць весталкамі i напускаць на ix хмельных гасцей. О, куды дзявацца ад распусты!— з горыччу сказаў Будны, адвярнуўшыся ў бок ракі. I дадаў яшчэ:
— Ніякая рэлігія не выратуе ix ад гэтага... Шыццё пакладзеш — a ці будзе толк?
— Labor recedet, bene factum non absedet[9],— упаўголаca сказаў Мацей Кавячынскі.
— Будны толькі ўздыхнуў у адказ. У маўчанні яны павярнулі да прыходскага касцёла, аддадзенага пратэстантам, моўчкі раскланяліся з купкай галандцаў, што, сабраўшыся ў альтанцы, курылі свае трубкі i таксама пры nenn.« гаварылі. Запрошаныя ў Нясвіж дзеля таго каб перабудаваць замак па старагаландскай сістэме ўмацаванняў, ямы трымаліся замкнёна i трошкі ганарыста, але з Кавячынскім i Марцінам ахвотна размаўлялі па-нямецку, расказвалі аб радзіме, па якой прыкметна нудзіліся. Разыходзячыся па дамах, Сымон Будны нібы мімаходзь сказаў аб тым, што яго, відаць, мучыла i займала:
— Езуіты ідуць у наступ. I адкуль яны толькі ўзяліся на гэтай пакутнай зямлі?!
Пабыўшы колькі дзён у Вільні, Марцін адчуў, што ідэі Рэфармацыі як бы прыглухлі. За апошнія шэсць гадоў не было адкрыта ніводнага пратэстанцкага збору, затое будавалася ажно тры касцёлы. Было арганізавана некалькі езуіцкіх школ — i многія пратэстанты аддалі туды дзяцей, спакушаныя хто таннасцю, а хто якасцю навучання. Гаварылі, што вось-вось адкрыецца езуіцкая акадэмія, i нават называлі сярод імён вядомых вучоных каралеўскага прапаведніка Пятра Скаргу, аўтара зацных i страсных трактатаў аб каталіцызме, якія набывалі папулярнасць.
На шумных i вузкіх вулках Вільні ў натоўпе раз-пораз мільгалі чорныя сутаны езуітаў. Заклапочаныя, засяроджаныя твары, паспешлівы поступ — усё сведчыла аб тым, што «псы гасподнія», як называлі ix, занятыя важнымі справамі i нястомнай сваёй дзейнасцю.
З горычу адзначыў Марцін, што нават тут, у сталіцы Вялікага княства Літоўскага, рэдка цяпер гучала дзяржаўная мова — беларусінская. Гаварылі найчасцей на польскай, на лаціне. Асабліва студэнты. Многа было i замежных гасцей, пераважна купцоў. Ля храмаў тоўпіліся віленскія мяшчане ў кунтушах, суконных плашчах, пахла тут дзёгцем ад ботаў, i рыбай, i шкіпінарам. Затое ў ціхіх кварталах ля Гедымінавай гары, за ратушай, зелянелі дубы i клёны, i з карэт выглядалі аксамітавыя берэты, мехавыя шляпы багатых магнатаў i блішчэлі парчовыя, атласныя сукні ix жонак. Лета выдалася дажджлівым i неўрадлівым, i ранняя восень, халодная, няўтульная для бяздомных жабракоў, прынесла ў Вільню першыя, пакуль нячастыя гаворкі аб эпідэміі чумы, якая сабірала ахвяры ў Чэхіі i Нямеччыне.
«Катэхізіс» Сымона Буднага ўжо куплялі ў Вільні. У кніжнай краме стаяў малойчык у кароткім сінім плашчы i магерцы i гучна зазываў пакупнікоў. Спыніўшыся, Марцін з болем пабачыў, як двое каталіцкіх манахаў спрытна адсыпалі грошы на прылавак, перавязалі колькі кніг вяроўчынай i панеслі свой цяжкі груз. «Знішчаць жа «пратэстанцкае зелле»,— падумаў ён,— па ўсёй дзяржаве ўжо знішчаюць...»
Прыхіліўшыся да каменнай сцяны брамы, дзе высока ляцеў сярэбраны коннік з мячом, a ўнізе пад ім зіхацеў васьміканцовы крыж, сядзеў сляпы лірнік, спяваў баладу пра Зялёны Лес, дзе знайшлі магілу тысячы крыжакоў, а непадалёк распусная дзеўка цягнула ў вузкія дзверкі камяніцы багатага іншаземнага купца.
Марцін прыцаніўся да «Малой падарожнай кніжыцы» Скарыны, што выдалі тут, у Вільні, але цана, запрошаная гандляром, была непамернаю, i ён, уздыхнуўшы, адышоўся. Але вярнуўся на пастаялы двор пратэстанцкай абшчыны не з пустымі рукамі, а з перапісаным ад рукі казаннем Феадосія Касога — старца, што збег з Масквы i шукаў тут, у Княстве, сабе аднадумцаў. Павячэраўшы лустай хлеба i салам, Марцін хацеў быў узяцца за Казань, але не змог: у руках i нагах з кожнай хвілінай нібы нарастала ламоцце, у вачах мігцелі рознакаляровыя палосы. Ён лёг спаць, але сярод ночы прачнуўся ад болю, які разрываў вантробы, i ад гарачыні, што млосна накатвала на яго. Качаўся да раніцы, а пасля, устаўшы, каб папіць, у.паў без прытомнасці на парозе, паспеўшы падумаць, што нічога не дазнаўся яшчэ пра Еўку, таму што Астрожскія з'ехалі са двара ў Вільні, i хіба толькі ў самім Астрогу нешта ведаюць пра світу маладой княгіні Гальшкі, дзе, мусіць, служыць дачка Касцевічаў.
9
Праца скончыцца, але добра выкананая работа не прападзе.