Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 229
Перейти на страницу:

Караткевіч і Валя зьехалі зь Піцунды раней за нас — скончыўся тэрмін пуцёўкі. Мы правялі іх да аўтобусу, выпіць на разьвітаньне не было чаго. Надта ж былі ўзрадаваныя, калі праз кароткі час атрымалі зь Менску тэлеграфны перавод на добрую суму і невялічкую цяжкаватую пасылачку. Памятаю, ішлі з пошты і дужа цікавалі: што гэта прыслаў Валодзя? Падобна — цагліну. Аж не цагліну — бутэльку малдаўскага каньяку, які ў Беларусі яшчэ можна было «дастаць». Ну — Боская душа, мілы Валодзя!

Пасьля, ужо ў Менску, Валю паклалі ў Бараўляны, і я вазіў да яе Валодзю — на адведкі. Сам заставаўся ў машыне, а ён ішоў у корпус. Вяртаўся адтуль вельмі і вельмі засмучаны, употай выціраў вочы. Ён кахаў жонку…

А як памерла, здаецца, ня плакаў. Памятаю, пасьля паховін раіўся, як яму жыць? Хацеў знайсьці кабету, каб безь дзяцей, якіх яму з Валяй ня даў Бог. I каб безь вялікай радні. Мяне неяк уразілі тыя яго клопаты, бо яму самому жыць засталося няшмат.

Незадоўга да сваёй сьмерці ён неяк дужа ўважліва ставіўся да тых, каго паважаў, з кім сябраваў. Тады часта тэлефанаваў мне, і, калі мяне не было дома, падоўгу размаўляў зь Iрынай. Здароўе яго пагаршалася, ды ён ня дужа прыслухоўваўся да здароўя. Вядома, хвораму ня надта пісалася, і ён ішоў да сяброў. Бы ў прадчуваньні хуткага канца рваўся на прыроду, зь якой наканавана было канчаткова зьліцца, і апошняя паездка на любімую Прыпяць і згубіла яго. Ягоную сьмерць аплаквала ўся Беларусь, доўга будзе шанаваць яго слаўнае імя. Такія, як Караткевіч, часта не нараджаюцца…

97. «Знак бяды»

Дапісваў аповесьць у Менску, на Танкавай, — усю восень і пачатак зімы. Не сказаць, каб яна давалася мне цяжка — матэрыял быў знаёмы, нейкаю часткай перажыты самім. Асабліва той, што мела адносіны да 30-х гадоў. Уражлівая дзіцячая памяць захавала шмат якія адзнакі побыту і драмаў таго незвычайнага часу. Што ж да вайны, дык тут таксама мог што-нішто сабе ўявіць, хоць сам на акупаванай тэрыторыі ня жыў. Трэба сказаць — дзякаваць Бory, што таго не давялося, пазьбег ня толькі небясьпекі, але і пэўнага знаку ў біяграфіі. Людзям з тым знакам доўга не давалі аб ім забыцца.

Пісаў пасьлядоўна, апроч хіба ўстаўнога сюжэтнага кавалку, які стаўся нібы ядром у арэху — той уставіў пасьля. Toe ядро было важнае для тэмы, бо якраз і несла ў сабе галоўны ідэйны знак — знак нацыянальнай бяды. Так бы мовіць — мала было калектывізацыі, дык яшчэ і акупацыя. I ўсё тое наканавана было перажыць рэліктавым хутаранцам — Сьцепанідзе зь Петраком. Iнстынктыўна Сьцепаніда адчувала кірунак, зь якога ўвесь час імкнецца на іх бяда, — то быў мост. Дужа яна хацела яго панішчыць, каб канчаткова адасобіцца, ад’яднацца — тое для беларускіх хутаранцаў было важней за ўсё.

Ды менавіта таго ніколі і нідзе не ўдавалася, не зважаючы на ўвесь драматызм спробаў. Сьцепанідзіна бомба была наканавана для іншага.

Акуратна перадрукаваны экзэмпляр аповесьці панёс у «Полымя», чарговым рэдактарам якога стаў тады Кастусь Кірэенка, чалавек з абмежаванымі здольнасьцямі, але з пэўнымі амбіцыямі. У мяне зь ім не было ніякіх стасункаў, і мець іх ня надта хацелася. Як, зрэшты, і з усёй рэдакцыяй гэтага часопісу. Панёс рукапіс зранку, калі там нікога, апроч хіба карэктараў, яшчэ не было, аддаў для перадачы галоўнаму. Праз трохі часу патэлефанаваў Кірэенка, паведаміў, што рукапіс атрымаў, будзе чытаць Пташнікаў. Пташнікаў пры выпадковай сустрэчы пахваліў рукапіс — чысты, без памарак, ня тое, што іншыя. На тым усё і скончылася. Я быў удзячны абодвум, бо тое было выдатным варыянтам стасункаў паміж двума антыподамі — аўтарам і выдаўцом. Лепшага і чакаць было нельга. Неўзабаве «Знак» быў надрукаваны.

Усе ранейшыя аповесьці (да «Знаку бяды» ўключна) зазнавалі немалыя праблемы з друкаваньнем.

Пра палітычную стэрыльнасьць твораў дбаў ня толькі рэдактарат, ня толькі цэнзура, але і КДБ. Нават у часы Гарбачова таксама. Былы на той час прэс-аташэ генсека Андрэй Грачоў у сваёй кнізе «М. С. Гарбачоў» піша: «Адказваючы на паседжаньні Палітбюро В. Чэбрыкаву (тагачасны кіраўнік КДБ СССР. — В. Б.), які пярэчыў супраць публікацыі аповесьці Васіля Быкава „Знак бяды“, пільна ўгледзеўшы ў ёй „падкоп пад калектывізацыю“, Гарбачоў шумеў: „Так, перакосы будуць. Усё сплыве ў патоку, які ўтворыцца. Будуць і пена, і сьмецьце, але ўсё тое знак вясны, абнаўленьня, спадарожнікі дэмакратызацыі. А яе махавік трэба раскручваць, ня трэба баяцца…“».

Такім чынам, мая аповесьць для кіраўніка КДБ была «знакам бяды», а для Гарбачова — усё ж «знакам вясны». Здаецца, аднак, памыліліся абодва.

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)