За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Марцін паехаў да бацькоў Еўкі. Але яго не пусцілі нават на парог.
— Даводне вядома, што вы, антытрынітарыі, ужо i на Хрыста, i на Троіцу замахнуліся, подлае, сатанінскае племя! — Прыцэліўшыся ў маладога чалавека з гакаўніцы, бацька скамандаваў: — Прэч, антыхрыст!
Чуткі ж пра княгіню Беату i ўвогуле былі розныя: нібыта яна жыве ў Кракаве разам з зяцем, Сімяонам Слуцкім, пасля называл! Краснік пад Люблінам, маёнтак ваяводы Тэнчынскага. Можа, Еўка была ў яе, а можа, сапраўды знайшла сабе каго пры бліскучым i легкадумным двары Беаты?
Да таго ж шмат, да невыноснасці шмат было спраў па школе i асабліва па падрыхтоўцы падручніка па гісторыі. Марціну хацелася напісаць пра ўсё, што адбывалася некая! ў Вялікім княстве Літоўскім. I пра тое, што быў у ім некалі слаўны горад Полацак з Рагнедаю i Ўсяславам, i пра тое, што ўнукі Гедымінавы, Андрэй Полацкі i Глеб Друцкі, храбра змагаліся з татарам! на Куліковым полі. Зусім нядаўна жыў тут славуты Канстанцін Астрожскі, якога паставілі першым у гаспадарскай радзе Рэчы Паспалітай, хаця ён не быў католікам. Не маглі не паставіць — ваенныя заслуг! яго былі непараўнальныя, нездарма атрымаў ён прозвішча «рускага Сцыпіёна». I так былі незадаволеныя тым зайздроснікі — прыбліжаныя караля, што ў i 522 годзе выдаў Жыгімонт спецыяльны прывілей, абяцаў панам радзе, што пасля смерці Астрожскага аддасць тое месца ваяводзе віленскаму... А тыя ж Радзівілы? Гетман польны літоўскі Юрый, пераможца ў трыццаці бітвах, празваны «Літоўскім Геркулесам»? А як не ўспомніць Грунвальд i як не расказачь пра дзівоснае перапляценне на гэтай зямлі старадаўняга рускага i новага, беларусінскага, а таксама таго, што прыиесла Крэўская унія з Польшчай? Ягелоны — ад Ягайлы, ад яго i Соф'і Гальшанскай — род гэты, слаўны i магутны, даў многіх вялікіх людзей. I хіба можна не напісаць пра рэфармацыю, якая так патрэбна, каб скінуць прыгнет царквы, каб зрнбіць людзей роўнымі?
Да таго ж у адным з лістоў паведамляў Будны, што атрымаў запрашэнне ў Клецк i можа заехаць да сваіх сяброў у Нясвіж. I ўсё гэта трымала Марціна на месцы, трывожыла, займала думкі.
Так прайшло ажно тры гады.
Прыезд у Нясвіж Сымона Буднага затрымаўся — Віленская кальвінісцкая абшчына заказала яму некалькі лекцый, ён зацягваў ix напісанне. Пасля неяк прызнаўся, што не адчуваў у сябе натхнення, а без таго грэшна пускаць што-кольвечы ў свет. Убогае пісанне не ўзвышае чалавека, наадварот, засушвае яго душу. Марцін перастаў ужо i чакаць госця ў Нясвіж.
I ўсё ж апошнімі днямі красавіка Мацей Кавячынскі паслаў за Марцінам служку.
У магістраце, гледзячы зверху з акна на расквечаныя гандлёвыя рады i гараджан, сядзеў малады хударлявы чалавек з упалымі шчокамі, у простым суконным плашчы. Вузкія вусны былі шчыльна сціснутыя, каля арлінага носа заляглі глыбокія зморшчыны.
— Здароў, браце студыёзус,— сказаў ён, паціскаючы руку Марціну.— Ты, кажуць, у тым жа Ягелонскім універсітэце быў амаль што разам ca мной. Толькі я не задаволіўся бакалаўрам, паехаў у Базель. А ты?
Марцін чамусьці лічыў Буднага намнога старэйшым, i тое, што яны аднаго ўзросту, адразу неяк заспакоіла. Не настаўнік стаяў перад ім, a такі ж малады i дзёрзкі хлопец. I праўда, толькі маладыя здолеюць намацаць сапраўдную да рогу i вывесці на яе свой народ. I ён горача загаварыў з Сымонам аб рэформах школы, аб тым, што пачынаць трэба з навукі, ажно пакуль Мацей, смеючыся, не напомніў, што госця трэба хаця б пакарміць з дарогі. Ды ўсё ж Будны захацеў прайціся па Нясвіжы, i перш за ўсё яны накіраваліся ў невялікі двухпавярховы будынак, што стаяў непадалёку ад плошчы i касцёла — прыгожага, не так даўно, усяго колькі гадоў, пабудаванага славутым Янам Бернардоні. У гэтым доме мелася быць друкарня, абсталяванне для якой чакалі з дня на дзень. Пахла свежай тынкоўкай, смалістым дрэвам — каля дзвярэй ляжалі свежыя, залацістыя, як жытняя салома, дошкі.
Будны, шырока расставіўшы ногі, быццам урослы ў зямлю, доўга стаяў, глядзеў на камяніцу.
— Другая пасля Скарыны друкарня. Шкада, што тут.. Ну дык Клецк усяго ў некалькіх мілях,— сказаў нарэшце, нібы сам сабе адказваў на нейкія патаемныя думкі.
— I твая мосць атрымае там нарэшце свой двор, i чалядзінцаў, i людзей цяглых,— падхапіў Кавячынскі.