Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 156
Перейти на страницу:

Еўка ж з той самай хвіліны, калі ўзабралася на вяршыню цвержы i пачула, як пераклікаецца варта, вырашыла, што не аддасць марна свае гады на тое, каб сядзець на гэтай чужой зямлі, сярод чужых людзей. Наёмнікінемцы вартавалі ix, i твары былі непрыветныя, нібы сілком навязалі ім гэтых паланянак.

— Хіба гэта хрысціяне? Горш за татараў, дадушы! — казала Баркулабіха.

Яна гаварыла цяпер толькі на роднай мове, не прызнаючы нават польскай, якой карысталася доўгія гады. Прасіла Еўку зноў i зноў чытаць «Аповесць пра Трышчана i Ізоту», з перакладзеных кніг адзіную, што засталася ў ix. А вечерам! баяла казкі, тармасіла маладых жанчын, прымушаючы то вышываць, то вучыцца іграць на лютні, каб не мучыла ix таскнота-туга.

Ішлі месяц за месяцам. З вышыні было відаць, як даліна перад замкам то жаўцела i шарэла, то, пакрытая снегам, ззяла i смяротна-пустэльна пералівалася пад малінавым святлом марознага дня, то зноў пачынала налівацца маладым зялёным сокам. Лапікі палёў на ёй бачыліся гэтак выразна, як клеткі на шахматнай дошцы: Еўка i Баркулабіха вывучыліся іграць у варцобы. Гальшка ж, у нязменнай чорнай сукні i чорным покрыве на галаве, часта выходзіла на балюстраду вежы i гадзінамі глядзела ўдалячынь, не гаворачы ні слова.

Еўка дарзмна спрабавала наладзіць хаця якія адносіны з вартай ці з жанчынамі, якія прыходзілі прыбіраць. Байтовая ж, якая прыносіла стравы, нават i слухаць не хацела ні пра якія лісты ці пасланні.

— Пан заб'е нас! — Толькі i гаварыла яна з грымасай жаху.

Вартаўнікі ж, калі яна спрабавала з імі загаварыць, слухалі, не перабіваючы, а пасля на ламанай мове адказвалі:

— Загадана маўчаць.

Калі ж яна аднойчы пасля прагулкі загаварыла з ландскнехтам, што чысціў зброю, седзячы на акне, ён, азірнуўшыся, паспрабаваў яе абняць. Яна дастала з кішэні талер, вартаўнік адмоўна паківаў галавой, цягнучыся да яе грудзей. I больш яна баялася гаварыць з імі, баялася іхніх прагных вачэй, нахабных усмешак.

Нечаканая дапамога прыйшла адтуль, адкуль яе не чакалі. Аднойчы Еўка адна выйшла прагуляцца. Дарожкі, па якіх яна магла хадзіць, усе былі відны замкавай варце, але дзяўчына звыклася з ёю. Яна спынілася на самым павароце, там, дзе высокі падмурак пляцоўкі абрываўся ўніз, стаяла, задумаўшыся, глядзела на раку.

— Пані такая маладая, а марна траціш жыццё! - раздаўся голас знізу. Еўка здрыганулася, глянула: на градах, што былі разбіты адразу за пляцоўкай, корпалася жанчына. Градаў было нямнога, відавочна яны належалі сям'і войта ці старасты. Жанчына была немаладая, рыхлая; на чырвоным ад сонца твары была спагада.

— Не па сваёй ахвоце трачу,— азвалася Еўка.

— Ну так, так... I пані ваяводзіна такая ж слічная i багатая, а шчасця не мае.

(Нядаўна стала вядома, што кароль даў графу Лукашу ваяводства, спачуваючы яго няшчаснаму шлюбу. Гальшку цяпер называлі ягоным тытулам).

Еўка азірнулася. Варта, здаецца, не звяртала на яе ўвагі, i яна зноў загаварыла з жанчынай.

Агародніцу ўзялі ў замак нядаўна, ёй тут, нягледзячы на добры заробак, не падабалася — «нейкае ўсё нялюдскае». I калі праз гыдзень асцярожных гаворак на прагулках — a Еўка цяпер выходзіла гуляць i адна — яна папрасіла жанчыну перадаць у паштовую камору невялічкі пакет, тая, павагаўшыся, згадзілася.

— Адзін раз i то таму, што мой кум там за кучара,— сказала агародніца баязліва.

Еўка шчодра расплацілася з ёю, але сумненне мучыла — ці дойдзе пакет да Нясвіжа? I ён сапраўды згубіўся, пранаў. Не ведала яна — Марцін шукаў яе, распытваў усіх, хто прыязджаў у Нясвіж, але ніхто не мог сказаць, куды падзелася такая непрыкметная істота, як адна з чалядніц пані Беаты.

Нечаканую вестку аб ёй прынёс Кавячынскі. Сярод лістоў, што прыходзілі ў канцылярыю Радзівілаў у Нясвіжы, неяк апынуўся ліст княгіні Беаты. Мусіць, слала яна лісты i на Вільню, i на Лоск, i на Клецк. Горка скардзілася яна на сваё жыццё, на тое, што не можа вызваліць сваю дачку з Шаматулаў, што кароль не хоча яе слухаць, а прыдворныя дбаюць не аб справядлівасці, а аб дабротах ды пасадах. Асобна гаварыла i пра князя Васіля Канстанціна Астрожскага, які хоча выжыць яе з Астрогу як чужаніцу i папракае тым, што яна не дбае пра свае землі ў Княстве як належыць.

— Значыць, яна там, іначай дала б мне вестку! Я паеду ў тыя Шаматулы! — загарэўся Марцін.— Не маюць права трымаць вольнага чалавека, як вязня!

Мацей Кавячынскі ўзяўся адгаворваць яго, даказваючы, што, калі сярод года кіне працу, прыйдзецца Марціну вельмі несалодка. Хутка прывязуць літары i друкарскі станок. Пачнецца вялікая справа. I ўсё гэта кінуць i рынуцца ў няблізкі свет? Да таго ж, хто пусціць яго ў замак? Не пускаюць нават маці, княгіню. Што гаварыць пра людзей простых, нязнатных! Вельмі няпэўна ўсё з Еўкай. А што, як яна выйшла замуж у далёкіх княжацкіх харомах? Так-так, жыве сабе ў Вільні або далей, дзяцей завяла...

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)