Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 171
Перейти на страницу:

Аднойчы зiмой немцы прыслалi мне запросiны ў Заходнi Бэрлiн на iмпрэзу, зьвязаную з угодкамi захопу ўлады Гiтлерам. Што гэта будзе антыфашыстоўскае мерапрыемства, у мяне не было сумневу, я ўжо ведаў пра адносiны Акцыi да нядаўняга мiнулага Нямеччыны. Але ўсё ж я ня мог ведаць усяго, а найперш меру папулярнасьцi антыфашыстоўскiх iдэяў сярод жыхароў Заходняга Бэрлiну. Iмпрэза ладзiлася ў вялiзнай (аграмаднай) залi тэхнiчнага ўнiвэрсытэту, пачатак быў прызначаны на 18 гадзiнаў. Мы з гаспадарамi прыехалi за паўгадзiны, i заля ўжо была поўная, сядзелi i стаялi ўздоўж сьцен i ў праходах. Кiраўнiком (мэдыятарам) усяго стаў мой сябра Крыстаф Хойбнэр, i я ўпершыню падзiвiўся зь яго арганiзатарскiх i шоўмэнскiх здольнасьцяў. Цягам шасьцi гадзiнаў ён няспынна кiраваў хадой складанага iнтэрнацыянальнага фэсту, якi ўключыў у сябе шматлiкiя выступы ветэранаў-антыфашыстаў, гасьцей з усiх краiнаў Эўропы, што чаргавалiся зь песьнямi i музыкай розных вакальна-iнструмэнтальных групаў, у тым лiку i цудоўнай групы i хору зь Iзраiлю. Мне таксама давялося там выступiць, распавесьцi, як адгукнуўся фашыстоўскi пераварот у Беларусi — пра нашыя ахвяры i партызанаў. Заля апладзiравала стоячы.

Пасьля аж да разбурэньня Бэрлiнскай сьцяны я шмат разоў наведваў Заходнi Бэрлiн. Кожная паездка мела свае праблемы. Найперш транспартныя. Заходнi Бэрлiн цi ня ўвесь час быў у жорсткай блякадзе. Аэрапорт Шонэфэльд, як вядома, знаходзiцца з усходняга боку, цягнiк у Заходнi Бэрлiн не даходзiў. Як было да яго дабрацца? Даводзiлася зьвяртацца ў савецкую амбасаду, прасiць памагчы, хоць амбасадаўцы зусiм не былi зацiкаўлены ў маiх паездках.

Тады з чамаданамi iшоў пехатой. Правiлы пераходу сьцяны-мяжы ўвесь час мянялiся ў бок ускладненьня, часам завярталi назад. Аднойчы, праўда, ужо ў перабудовачны час, мяне з Анатолем Кудраўцом амаль нелегальна перавезла на той бок жонка Хойбнэра — храбрая францужанка Мiшэль. Вярнуцца ж пасьля трох — пяцi дзён гасьцяваньня ў Заходнiм Бэрлiне было яшчэ цяжэй, — нiякi транспарт ва ўсходнi не хадзiў. Тады я iшоў напярэдаднi ў савецкi кансулят i прасiў генконсула з прозьвiшчам Быкаў, каб той даў машыну. Можа, з прычыны сугучнасьцi нашых прозьвiшчаў генконсул iшоў насустрач, i назаўтра ўранку мяне давозiлi да Шонэфэльду. (Пасьля, аднак, генконсула Быкава перавялi ў Маскву, дзе ён i памёр, не дажыўшы да 40 год. Болей у генкансулят я не хадзiў.)

Звычайна ў Заходнiм Бэрлiне мы з Кудраўцом пасялялiся ў «Б а г о ц е» — не дарагiм i не шыкоўным гатэлiку, якi мясьцiўся амаль на Курфюрстэндам, што вяла да Кудаму зь яго выдатным помнiкам мiнулай вайне — Гедахтнiскiрхе. Гатэлiк той зь цягам часу мне вельмi спадабаўся — i месцам, i абслугай. Пасялiўшыся пару разоў запар, ты ўжо рабiўся там як бы сябрам цi добра знаёмым, цябе пазнавалi ў рэцэпцыi i пры сустрэчы радасна ўсьмiхалiся. Мне дарэчы ўспамiналася колiшняе сьведчаньне Хэмiнгуэя, якi пiсаў, што варта пры ад’езьдзе даць гiшпанцу-парцье трохi даляраў, як у наступны раз — хоць праз год цi тры, калi ты вернешся, цябе пазнаюць i прымуць як лепшага сябра. Тут мы не давалi нiводнага даляра (самi ня мелi), але сапраўды нас пазнавалi. I не гiшпанцы, а немцы, што таксама нешта ды значыла.

У дзень прыезду цi на другi дзень пачыналiся нейкiя сустрэчы — у бюро Акцыi каля вакзалу, дзе-небудзь з моладзьдзю ў якiм клюбе, са студэнтамi ў Свабодным нямецкiм унiвэрсытэце. Або з актывiстамi Акцыi ў Кройцбэргу цi iншым з рабочых раёнаў Бэрлiну. Часам, асаблiва на пачатку майго супрацоўнiцтва, удзельнiчаў у працы цэнтральных органаў эвангелiчнай царквы на Ванзэе, цудоўным зялёным прыгарадзе Заходняга Бэрлiну. Аднойчы выступаў на пратэстанцкай iмшы ў царкве, разам зь вельмi шаноўным епiскапам Шарфам любаваўся беларускiмi танцамi ў зялёным тэатры. Усе немцы, зь якiмi я меў кантакты, вельмi спаважна адносiлiся да беларускага народу i спачувалi яму ў бядзе, спасьцiгнутай беларусамi цераз нямецкi фашызм. Пра бяду ад бальшавiзму, аб якой я распавядаў, выказвацца ўстрымлiвалiся, але я адчуваў, што i тут яны — на маiм баку. Звычайна з Хойбнэрам мы карысталiся складанай трасянкай з трох моваў — расейскай, нямецкай i польскай, апошнюю Хойбнэр няблага ведаў. У iншых выпадках перакладчыцай служыла Iрма, студэнтка паходжаньнем з Рыгi. Гэта была разумная маладая асоба, якая няблага арыентавалася ў нямецкай гiсторыi i палiтыцы i шмат пра што распавяла мне. Шкада, пасьля яна выйшла замуж, нарадзiла дзiця i перастала супрацоўнiчаць з Акцыяй. Намi з таго часу стала апекавацца наша зямлячка зь Менску Лена Прэнц, якая вучылася ў Бэрлiне. Там я дазнаўся пра некаторыя дзiвосныя рэчы, недаступныя на радзiме. Неяк мне паказалi кнiгу супрацоўнiка Гiтлера доктара Раўшнiнга, якi запiсваў для гiсторыi кожнае выказваньне фюрара. I сярод iх — такi во пасаж: «Памiж намi i бальшавiкамi болей падабенства, чым розьнiцы. Я аддаў распараджэньне, каб былых камунiстаў бесьперашкодна прымалi ў нашу партыю». Або iншае сьведчаньне — ужо доктара Лямперса. «Нацыянал-сацыялiзм — гэта тое, чым мог бы стаць марксізм, калi б вызвалiўся ад сваёй бязглуздай сувязi з дэмакратычным уладкаваньнем. Рэвалюцыйнае вучэньне — во сакрэт новай стратэгii. Я вучыўся ў бальшавiкоў. Я не баюся гаварыць пра тое», — казаў Гiтлер. Несумненна, i Сталiн вучыўся ў фашыстаў, пэўны час яны дзейнiчалi суладна i згодна, аж пакуль не схапiлiся ў двубоi. Як пiша iншы сьведка, Сталiн, дазнаўшыся пра самагубства Гiтлера, раздумна мовiў, стоячы ля крамлёўскага вакна: «Дагуляўся падлюга! А колькi слаўных спраў мы маглi б зрабiць разам…». Ды не зрабiлi. Ня ўсё ў сьвеце было падзелена памiж чырвонымi i карычневымi, заставаў ся свабодны сьвет, якi i сьцёр з мапы карычневую палавiну. Чырвоная пакуль што заставалася.

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)