Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 156
Перейти на страницу:

— Бадай жа ix ліха разбіла! — успляснула рукамі Баркула біха, калі даведалася, куды яны едуць. — Гэта ж ён там не будзе жыць, гэта ён нас у вянзенне цягне!

Буркулабіха як у ваду глядзела: шаматульскі маёнтак быў абарончым замкам, наперадзе якога, перад дарогаю, размясцілася круглая, з вузкімі байніцамі, вежа. Неабдымныя прасторы рассцілаліся перад тымі, хто паднімаўся на вея«у, i госці, захопленыя, глядзелі на расквечаны луг, дзе бачны былі белыя кашулі касцоў, на агромністыя ліпы вакол замка, на рэчку, што, пятляючы між алешын, блакітна ззяла ўдалечыні.

— Вы прывезлі мяне, каб зрабіць палоннаю? — спытала вечарам, седзячы побач з графам на высокім крэсле за вячэраю, Гальшка.

Яна была занадта маленькаю i кволай для гэтага, падобнага на трон, крэсла, пад яе падклалі некалькі падушак. I твар яе зрабіўся маленькі, з кулачок.

Граф Лукаш не стрымаўся, стукнуў кулаком па стале, так што затрымцелі шкляныя, з пукатымі вінаградзінамі ля ручак, кубкі.

— Я ўвесь час гавару тваёй мосці, што хачу цябе любіць i шанаваць як належыць мужу. Чаму ты не хочаш слухацца караля?!

Гальшка ўся сцялася, тонкая рука яе, што сціскала сурвэтку, пайшла плямамі, Еўка ўбачыла, што i па шыі, там, дзе не закрываў карычневы каўнер, папаўзло густаружовае. Яна асмелілася адказаць, адчуваючы шкадаванне.

— У пакоях, дзе пасялілі пані, так сыра i змрочна...

— Дык нагрэюць! — зверавата глянуў на яе гаспадар. Адвярнуўся, загадаў войту аднесці ў пакоі жонкі яшчэ колькі жароўняў.

— Лукаш сам яе пагрэе! — хіхікнуў побач з Гальшкай адзін з тых, хто суправаджаў карэту. Ён даядаў шчупака ў шафранавым соўсе, запіваючы мальвазіяй. Круглы, з абвіслымі шчокамі твар ільсніўся ад задавальнення.

— А ён конь добры! — зарагатаў другі, праліваючы піва на шырокія порты.

— Зна-а-ем!

— То дзеткі будуць здаровыя!

— Па яму-то будуць! — А па ёй?

— То дай божа ёй папышнець. Кажуць жа: кабета пышна, як замуж выйшла!

За сталом пайшлі, пасыпаліся жарты. Жанчын было няшмат — жонкі войта i стольнага, сястра сакратара ды пані з яе прыслужніцамі. А халастая кампанія графа Лукаша i заўсёды піравала шумна i весела, гэтак жа, як i ездзіла на паляванні. Многія з прысутных ваявалі, перамагалі на турнірах. Нездарма ў сталовай на сценах, абітых шаўковай усходняй тканінай, віселі шаблі, дзіды i ручніцы, рукаяці якіх, аздобленыя чаканкай i майстэрскай разьбой, паблісквалі пры святле духмяных свечак.

Баркулабіха, што сядзела пры Гальшцы, накладваючы ёй на сярэбранае блюда што-кольвечы са стала, раптам устала:

— Пані прывыкла, што рыцары не п'юць так многа, пакуль кабеты не пакінуць стала.

Адразу ж устала i Гальшка, за ёй Еўка. За сталом запанавала няёмкае маўчанне, брат графа падскочыў да нявесткі, схіліўся ў паклоне, прапанаваў руку. Калі жанчыны выходзілі, нейчы голас усё ж не стрымаўся.

— Хо, благая тая дамова, дзевала бадзе карова!

I амаль адразу ж раздаўся шалёны крык гаспадара, загрымеў, падаючы, посуд, хрыпла забрахалі ганчакі, якія месціліся ля лоўчага.

Апоўначы граф Лукаш прыйшоў у пакоі да жонкі на моцным падпітку. Хістаючыся, стаў у дзвярах.

— Ідзіце прэч адсюль,— сказаў Еўцы i Баркулабісе. Гальшка сядзела ў крэсле, гэтак жа сцяўшыся, зубы яе дробна калаціліся. Еўка знянацку выпусціла з рук кніжку, па якой чытала, добра разумеючы, што пані не слухала.

— Вяльможны пан, яе пашкадаваць трэба,— падала голас Баркулабіха.

— Прэч! — сказаў ён i, зрабіўшы крок наперад, хацеў схапіць Гальшку за крысо шарсцяной влошскай сукні. Але на ягоным шляху ўстала Еўка.

— Любоў над прымусам толькі нямому быдлу прыстала, а не тваёй мосці! — амаль закрычала яна.— Ці вы законы толькі пішаце, а не думаеце ix спаўняць? Ці няма ўжо над вамі, над вяльможнымі магнатамі, нават i боскага суда?!

Яна яшчэ нешта крычала, калі грубая мужчынская далонь змаху заціснула ёй рот. Другой рукой граф Лукаш раз'ятрана штурхануў Еўку.

Штурхануў — але ў той жа момант закрычала, забілася ў крэсле, белымі вачамі вар'яткі гледзячы перад сабой, маладая княгіня. I тады, прамармытаўшы праклён, ён пайшоў прэч.

Граф Лукаш паехаў з ІПаматулаў назаўтра, загадаўшы перавесці жонку ў вежу, адкуль выйсці было можна толькі пад прыглядам стражнікаў. У суседнім пакоі каменшчыкі зрабілі камін, пані Байтовая сама ўласнаручна заслала ложак прасцінамі галандэрскага палатна, прынесла тканы залатымі ніцямі абрус, павесіла на сцяну шыза-белы дарагі габелен. I хаця i на стале, i на буфеце, i на падлозе — усюды ляжалі пушыстыя дываны — увесь час скардзілася Гальшка, што ёй холадна. Еўка i Баркулабіха падшывалі сукенкі — яна ўсё худзела, марнела і, здаецца, не чакала нічога — ні вызвалення, ні лістоў ад маці, ні літасці ад караля.

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)