За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Знураная, адразу нібы састарэлая, у карэту садзілася i Еўка.
Яна не вытрымала — упала на калені перад маладой, калі тая закрычала на маці, што ёй абрыдла, як паланянцы, пераходзіць з рук у рукі, i загадала, што паедуць з ёю неадменна Баркулабіха i Еўка.
— Пашкадуйце! — Еўчын голас зрываўся.— Раней не хацела прасіць, цяпер малю — адпусціце.
Яна збілася, гаворачы аб Марціну. Але Гальшка не хацела нічога слухаць — страх перад чужымі людзьмі, перад новым паваротам лесу адбіраў у яе ўсякую спагаду да чужога гора. I княгіня, якая разам з дачкой плакала, адразу выпрасталася, гнеўна ту пнула нагой:
— Няма ў подлых людзей ні каліва літасці!
— Я не подлая! — ускінула галаву Еўка.— Бацька мае паперы аб баярстве!
Баркулабіха тузанула яе за рукаў, падняла, павяла збірацца. Усе ў доме, i княгіня таксама, былі ўпэўнены, што карэта адвязе Гальшку ў дом старасты, каб там чакаць распараджэння Сігізмунда Аўгуста. Але стараста рашыў іначай — i ўжо надвячоркам карэта, запрэжаная чацвёркай лепшых коней, пакаціла з горада, каб хутчэй сцішыць замятню i збыць галоўную прычыну звадаў i неспакою. I граф Лукаш, за горадам сустрэўшы жанчын, разам з братамі i прыяцелямі гарцаваў на конях, схіляўся да акенца, пытаўся, ці не трэба чаго яе мосці. Прамільгнулі касцёл Марыі Снежнай, Кракаўская брама з высокімі вежам!, камяніцы з чырвонымі чарапічнымі дахамі. I зноў, як колькі гадоў назад, перад трыма жанчынамі была невядомасць, i твары ў ix былі аднолькава смутныя i гаротныя...
Граф Горка, нягледзячы на тое, што найбагацейшая инвеста Княства ізноў належала яму, адчуваў сябе моцна пакрыўджаным i як бы ашальмаваным гэтым новым нечаканым внселлем игонай жонкі. Дарэмна ўгаворвалі яго прыяцелі, якія перад дарогай наладзілі ў карчме сапраўднае баляванне i былі на добрым падпітку.
— За цябе яго мосць кароль! — гаварылі яны,— Алелькавічаў ён ненавідзіць, а сейм зробіць па-ягонаму!
Усе яны ведалі, што варожасць караля ідзе ад даўннй непрыязні Ягелонаў да князёў Слуцкіх, адзін з якіх, Сімяон Першы, быў некалі званы Віленскім сеймам на стол Вялікага княства Літвы i Русі насуперак Казіміру IV, які дапусціў адлучэнне Падоліі ад Княства i аддаў яго Кароне. Але не было таямніцай i нежадаине праваслаўных магнатаў Княства дапусціць на яго зямлі чужынцаў. Сігізмунд Аўгуст, які раней падтрымліваў Радзівілаў, цнпер, праз шэсць гадоў пасля смерці Барбары, усё болей хіліўся да думкі аб'яднаць Княства i Карону болыи моцнымі сродкамі. Год назад выкліканын каралевай Бонай езуіты ўжо добра такі папрацавалі над тым, каб каралеўскія жаданні ішлі ў патрэбным кірунку. Наспявала тое, што будучыя гісторыкі назавуць дзяржаўнай здрадай — акт перадачы сваіх правоў вялікага князя Кароне без узгаднення з магнатамі Княства.
I ўсё ж Радзівілы былі сілай, з якой лічыўся i кароль. Абраннік княгіні быў даспадобы i ім i князю Васілю Кансганціну Астрожскаму, які ўсё болей з шалапутнага, легкадумнага рыцара ператвараўся ў сур'ёзнага, удумлівага палітыка, заклапочанага лёсам краю, яраснага праціўніка любога замаху на Кннства. Было вядома, што ён думае адкрываць у Астрогу вучылішча для русінаў і 'ўкраінцаў — насуперак езуітам, якія вокамгненна арганізавалі свае школы па ўсёй Кароне i рваліся на землі Княства.
Еўка слухала гэтыя размовы мужчын, што суправаджалі ix карэту, стараючыся ўгадаць, куды ix вязуць. На адным з прыпынкаў яна нават ціха запыталася пры г.пп ў бялявага, тонкага хлопца, які сядзеў у баку ад усіх, думаю чы пра нешта сваё. Ён павагаўся, але адказаў, што яго брат вязе жонку ў родавы маёнтак у Шаматулы.
— Ці далека ж гэта адсюль?
Калі Еўка даведалася, што Шаматулы знаходзяцца далека за Кракавам, яна самотна апусціла галаву. Што толку біцца ў роспачы, галасіць? Шчасце адыходзіць ад яе, нібы прывід. Можа, нарадзілася яна пад нешчаслівай зоркая? Тады дарэмныя ўсе намаганні — будзе так, як накавана. Ды, можа, чалавек адольвае лес?
— Чаму панна такая смутная? — відаць, крануты яе роспаччу, запытаўся брат графа Лукаша.
— Пан не зразумее мяне ўсё роўна. Захопнік не зразумее зняволенага,— з гневам на ix, якія захапілі, нібыта здабычу, безабаронную жанчыну, адказала Еўка. Ведай яна, што пан Юрый мучыцца тым жа, чым i яна,— разлукай з дзяўчынай, якую кахаў моцна i горача — паспачувала б яму. А даведайся, што дзяўчына тая зусім бедная шляхцянка, на якую ўсчалі сапраўдныя ганенні за тое каханне, a бацькоў нават зганяюць з дзедзіцтва, з зямлі, перайшоўшай ад прадзедаў,— можа, i не гаварыла б з ім так рэзка. Hi ён, ні яна не ведалі будучага — бедныя шляхцічы, выгнаныя са свайго лапіка зямлі, неўзабаве стануць звычайнымі зямянамі, ім не падняцца болей,— а пан Юрый жэніцца на багатай нявесце, будзе займаць прыдворныя насады i пастараецца забыцца на сваю ахвяру.