За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Аб чым найболей гаварылі паўсюдна — у гандлёвых радах, піўніцах, кавернях — гэта аб тым, што абвенчаны з Гальшкай па загаду караля граф Лукаш з ваенным абозам стаў за сценамі манастыра, размясціўшыся ў доме армяніна, што стаяў насупраць. Княгіня ж загадала падняць невысокую сцяну за аптэкай, закупіць прыпасаў i зброі.
— Паны б'юцца, a ў бедных чубы трашчаць! — крычаў ля піўніцы высокі чубаты рамеснік.
— Ужо стралялі тры разы з гармат! — паведамляла ў краме тоўстая гандлярка ў асляпляльна белым чэпчыку i клятчатай спадніцы, хрысцілася.
Вечарам адбылося вянчанне. Пад рэдкія выбухі гармат i стук кельмаў паўмёртвая ад хвалявання i страху Гальшка абходзіла алтар, апускалася на калені перад свяшчэннікам.
У царкве было няшмат народу, але на ўсіх тварах ляжаў цяжар заклапочанасці i затоенага страху. Хто ведае, чым абернецца гнеў караля?
Еўка глядзела на бледны, нежывы твар нявесты, на дыяментавы круг вакол тонкай, высокай шыі. Спела ў ёй шалёнае я«аданне кінуць усё гэтае вар'яцтва. Ёй бы не тут стаяць, а самой вянчацца з Марцінам — а там хаця i на смерць. Багаты i магутны Мікалай Радзівіл, але не чаляднікі ў яго ні Марцін, ні Еўка. Праўда, калі захоча зацкаваць ix ганчакамі, ніхто не заступіцца. I ўсё ж... Ёсць надзея, што, дазнаўшыся аб усім, толькі засмяецца ён і, махнуўшы рукой, скажа пра пані Беату: «Бабскія выбрыкі!» I тады не дастане ix яе драпежная, тонкая ручка... Але можа яго мосць Мікалай Руфус-Руды, як празвалі яго ў дзяржаве, i задаволіць яе прыхамаць. I тады ў першым жа зборы ці царкве аб'явяць ix шлюб несапраўдным, i за блуд загадаюць яе «сцяць горлам» на якой-небудзь плошчы або, самае лёгкае, вазіць па вуліцах у саламяным вянку разам са злодзеямі i разбойнікамі...
Яна, відаць, занадта пільна глядзела на прыгожыя, далікатныя пальцы, упрыгожаныя залатымі пярсцёнкамі, якія цяпер, нервова сплеценыя, здаецца, дрыжалі ад узрушэння: княгіня Беата азірнулася ўбок, але, здаецца, не заўважыла яе ў натоўпе, хаця ад мноства свечак у царкве было светла, як у сонечны дзень.
А тым часам стараста, атрымаўшы суровы загад самога караля прымусіць непаслухмяную прымірыцца з графам Лукашам i аддаць яму дачку, сам з двума радцамі i памагатымі ўлез на бліжэйшую гарy, дзе праходзіла надземная труба, па якой ішла ў манастыр вада.
Вясельная вячэра атрымалася напалову: смажаны дзік, курапаткі i зайцы занялі сваё месца за сталом. A шчупакі, кракаўская «каралеўская» каша з разынкамі, вінная поліўка з вострымі прыправамі, кісялі так i засталіся на кухні не даваранымі.
Тую ноч у доме спалі хіба толькі маладыя. У княгіні была істэрыка. Яна надавала поўхаў галоўнаму повару, a ў сакратара запусціла медным падсвечнікам. Чаляднікі i дамы пахаваліся хто куды, нават Баркулабіха, узяўшы суконны плашч i запрасіўшы з сабой Еўку, выкульгала з дому i пайшла на старую лаву пад манастырскім бэзам.
— Хай аціхне.
— Столькі моліцца, а на людзей глядзіць, як на сабак! — не вытрымала Еўка.
— Такая ёй улада богам дадзена. А ты, дзеўка, ведай, што i сабака на таго не брэша, чый хлеб есць.
— Хіба яна гэты хлеб здабывае? Арэ, сее, жне? — амаль з роспаччу сказала дзяўчына.— Ці хаця так, як мы, адрабляе яго?!
Баркулабіха загневалася:
— Скруцілася ты нешта там, гаворыш не сваімі словаMi. Каб я болей не чула гэтага!
Бэз адцвітаў, i пахла салодкім i незваротным. З зарасніку цягнула золкай сырасцю. Выпала раса, лава рабілася вільготнаю. З-за цёмных, як выразаных, абрысаў манастыра ўстала поўня, i адразу заіскрылася трава, густыя цені ляглі навокал.
— З чаго яна такая — то вузенькая, то як талер? задумліва загаварыла, памаўчаўшы, Еўка, гледзячы па поўню.
— А то святы Юры задзвіжку то паднімае, то апушчае, каб на зямлю глядзець. Вось салаўёў ён выпусціў на зямлю, цяпер глядзіць, колькі там расы. Мала — залатым ключом кладоўку адапрэ, палье ноле...
Яны пайшлі ў дом толькі тады, калі, пад раніцу, згаслі вокны i ўсталявалася цішыня.
А яшчэ праз дзень, змогшыся, княгіня Беата дазволіла ўвайсці да сябе старасту i ягонаму брату. Доўга, да самай поўначы, гаварылі яны, i быў чуваць то крык княгіні i звон разбітых скляніц, то ўгодліва-пачцівы, але разам з тым i цвёрды голас старасты Борзы.
Раніцай пад дом пад'ехала карэта. Сімяона ўжо не было — за поўнач адправіўся ён у Слуцак. Княгіня абяцала, што кароль, даведаўшыся аб усім, адпусціць Гальшку да маці. Баркулабіха пакорліва склала свае рэчы ў кораб, прасачыла, каб у вялікі каваны сундук з сукенкамі i ўборамі маладой паклалі галінкі грэцкага арэха — ад молі.