Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 156
Перейти на страницу:

Гальшка сядзела ў сваім пакоі заплаканая, яна амаль подбегам памчалася насустрач Еўцы:

— Матухна запрасіла сюды князя Слуцкага, заўтра вянчанне. Што ж, у мяне два мужы цяпер будуць?!

Баркулабіха прыгнечана прамовіла:

— Колькі я ўжо свечак за яе паставіла i, каб сэрца матчына змірыць, малілася. Можа, ад таго, што шмат ерасей размаітых у Княстве i Кароие развялося, бог ад нас адвярнуўся?

Так Еўка даведалася, што, насуперак волі караля i загаданаму ім шлюбу, пані Беата вырашыла даказаць усім i кожнаму ў дзяржаве, што яна будзе рабіць i паступаць па-свойму. Еўка не магла, зразумела, здагадацца, чаму князь Сімяон III Слуцкі стаў жаніхом для Гальшкі, але калі б яна магла падслухаць размову, што адбылася ў той вечар у пакоях гаспадыні, многае б для яе праяснілася.

Пані Беата, узрадаваная, у той вечар здавалася зусім маладой. Белыя валасы яе, высока прыўзнятыя над ілбом i пакрытыя залацістай сеткай, адцянялі чорныя доўгія вейкі i пафарбаваныя памадай — па толькі што прывезенай з Францыі модзе — вусны. Залацісты шаўковы, у тон сетцы, летнік быў накінуты на баршчовага колеру сукню. Князь Сімяон пачціва схіліўся над доўгімі тонкімі пальцамі — ад ix пахла нечым востра духмяным.

— Свяшчэннік гатовы,— сказала яна,— А можа, пан захоча ксяндза?

Князь рэзка ўскінуўся, яна супакоіла:

— Я павінна запытацца. Цяпер усё болей праваслаўнай шляхты пераходзіць у каталіцтва, іначай не здабудзеш высокіх пасад.

— Але ж, ваша мосць...— пачаў Сімяон, яна перабіла, махнуўшы рукой:

— Назад у каталіцтва я нізавошта не перайду, хаця б дзеля таго, каб пазлаваць гэтага... влоскага маладзенчыка, які ўмее толькі зачароўваць кабет i прыгожа ссоўваць берэт на левае вуха...

— Ваша мосць гаворыць пра караля?

— Перш за ўсё пра майго брата... I гэта зусім не бэсціць маю маці... Хто можа ўстаяць супраць караля?

Пакаёўка ўнесла на вялікім падносе рэдкія ў гэты час нават у аранжэрэях ананас i персікі. Гэта як бы дало другі накірунак размове.

— Я вымушана лічыцца з раднёю мужа, i перш за ўсё з гэтым выкрутным панам Васілём. Астрожскія, на жаль, маюць большую вагу, чым Касцялецкія. Граф Лукаш не падыходзіць яшчэ i таму, што землі ў Княстве ён, згодна Статуту не можа займець. А выкуп Астрожскія дадуць мізэрны. З вамі ж, я думаю, мы знойдзем згоду, пан чалавек не толькі даўцэпны, але i храбры воін.

Яна пачала скардзіцца на караля, пасля загадала прынесці спіс даходаў з маёнткаў. Слухаючы яе, князь Сімяон думаў пра тое, што ён знойдзе на тыя маёнткі лепшых старастаў i войтаў, што павядзе гаспадарства цвёрдаю рукой i не надта будзе дагаджаць карызлівай цешчы. Пакуль жа, нават пасля вянчання, адзіная магчымасць атрымаць пасаг — ва ўсім лагодзіць яе. Шлюб у Варшаве як-ніяк адбыўся па волі караля. Праўда, рашэнне гэта можа адмяніць сейм... Гледзячы на прыгожую кабету, што сядзела побач, ён думаў i пра тое, што прасцей можна было б атрымаць многае з багаццяў Астрожскіх... Але не — гонар не дазволіў бы яму няроўны шлюб — Беата па ўзросту ледзь маладзейшая за маці... Ды хто б гэта сказаў, гледзячы на яе?

Відаць, жанчына нешта злавіла ў яго позірку, усмешка зазмяілася на яе вуснах. «Ласіца»[7],— падумаў ён з нейкім нават захапленнем...

Еўка ўсё шукала зручнага моманту, каб вырваць у княгіні згоду на шлюб з Марцінам. Ну няхай бы проста дала ёй адпушчэнне, не можа быць, каб бацька, у рэшце рэшт, не згадзіўся на тое, каб прыняць у сям'ю любага дачцэ чалавека. Але падступіцца цяпер ні да Гальшкі, ні да самой пані не выпадала, i яна, пазбягаючы лішні раз паказвацца на вочы сакратару Беаты Юрыю, які ўзяў на сябе падрыхтоўку да гэтага немагчымага, вар'яцкага, як ён разважаў, вяселля, цэлы дзень блукала па львоўскіх вуліцах. Нам i ж ніжнім замкам i касцёлам Дамініканаў, ля якога яны жылі, стаяла Кракаўская брама — варта праводзіла Еўку доўгімі поглядамі, але нічога не запытала. Тут жыло шмат рознага люду, на той час пераважна немцы, якіх запрасіў сюды яшчэ Казімір Вялікі. У Кракаўскім жа прадмесці жылі таксама армяне — яны ўнарта, у адрозненне ад немцаў, трымаліся сваёй мовы i нацыянальных строяў. Каля цэркваў на Львовых тарах i на Ягелонскай вуліцы жылі праваслаўныя, многа было купцоў з Грэцыі, якія пасля заваёвы Царгорада туркамі шукалі прытулку ў Рэчы Паспалітай. Можна было сустрэць i татар, што жылі пад Высокім замкам. I ўсё гэта віравала на крутых вулачках мяста[8], імкнулася на рынкі, якіх, як i касцёлаў, i цэркваў, было шмат навокал. Шляхта, якая не мела права жыць у горадзе, усё-такі ўпарта пралазіла туды дый адкрывала шынкі i крамы.

вернуться

7

Звер з сямейства куніц.

вернуться

8

Мяста — так называлі ў XVI стагоддзі горад.

1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)