Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 72
Перейти на страницу:

Верш «Тамаза Кампанела» паводле сваіх мастацкіх якасцяў бачыцца вяршыняй зборніка. Тэма творцы і яго месца ў грамадстве тут раскрываецца яшчэ вастрэй, чым у «Паганіні». Праблема незразуметасці генія, заключаная ў евангельскай тэзе пра адсутнасць прарока ў сваёй айчыне, магла раскрывацца ў той час толькі іншасказальна – праз зварот да аддаленых па часе гістарычных падзей і асоб (сярод найбольш яскравых распрацовак гэтай тэмы па-беларуску – паэма М. Танка «Люцыян Таполя»). Тым не менш, верш амаль без зменаў (адсутнічае ўсяго адна, «цьмяная», страфа) увайшоў у зборнік.

Падвал ззалелы, гразкі / і маскі цемнаты. / Каму патрэбны казкі, / якія мроіш ты?! / Каму патрэбна мука, / твой д’ябальскі імпэт?! / Не вырвецца ні гуку / адсюль на божы свет [92, с. 39].

Як вядома, сваю асноўную працу «Горад Сонца» (1602), трактат пра ідэальнае грамадства, італьянскі манах і філосаф-утапіст ствараў у астрозе, «гразкім падвале». Стан героя верша, відавочна, блізкі і зразумелы паэту. Ці не да сябе самога, змушанага існаваць у пэўнай інтэлектуальнай і творчай ізаляванасці (праз згаданую «палітычную дзейнасць»), звернуты рытарычныя запыты ў вышэйпрацытаванай страфе?

Свабода, толькі снішся, / ты бітва – / не спакой. / У скамянелай цішы / нічога ад людской [92, с. 40].

Адсюль паўстае вельмі няпростае пытанне залежнасці творцы ад знешніх абставінаў, ступені адчування ўласнай свабоды: ці стварыў бы Кампанела свой выбітны твор (трактат пра свабоднае грамадства) на волі? А сам А. Разанаў – ці абраў бы ён шлях творчага эксперымента, ці кінуў бы выклік існым канонам паэтыкі, калі б не гісторыя з філфакаўскім адлічэннем? Адназначнага адказу на гэтае пытанне ў нас няма, але сувязь гэтых пазатэкставых фактараў з праблематыкай верша неаспрэчная.

Калі працягваць гаворку пра вялікіх настаўнікаў, то відавочны таксама і ўплыў паэтыкі М. Цвятаевай на сілаба-танічную творчасць А. Разанава. Параўнаем рытмічны малюнак двух вышэйразгледжаных вершаў з страфой цвятаеўскай «Поэмы воздуха»: «Полная естественность. / Свойственность. Застой. / Лестница, как лестница, / Час, как час (ночной). / Вдоль стены распластанность / Чья-то. Одышав / Садом, кто-то явственно / Уступал мне шаг...» [132, с. 576]. І тут, і там, карыстаючыся вызначэннем Ус. Раждзественскага адносна паэтыкі М. Цвятаевай, «на аснове звычайных метрычных схем узнікаюць самыя нечаканыя, часам не змяшчальныя ў рамках традыцыйнай строфікі рытмічныя пабудовы[...] фармальна[...] гэта думка і пачуццё, падхопленыя і падтрыманыя імклівымі мадуляцыямі рытму» [132, с. 19]. То бок змест і форма гарманічна ўзаемадапаўняюць адно другое. Пры гэтым, праз рытмавую пункцірнасць, у разанаўскім вершы пакідаецца прастора для пэўнай імправізацыйнасці: аўтар увесьчасна імкнецца да таго, каб абнечаканіць чытача кактэйлямі сэнсаў ды алюзій.

Трэба разумець, пачатковая назва «Адрачэнне» мела на ўвазе яшчэ і пэўны від аскезы – адыход ад «мірскога», бытавога-меркантыльнага, ад задавальнення матэрыяльным – дзеля барацьбы («ты бітва – не спакой»), сцверджання ўласных поглядаў (давесці якія магчымым было хіба што праз алегарычны гістарызм – зварот да іншых часу і краіны). І ўсё ж Кампанела – прадстаўнік Адраджэння, эпохі аптымізму. І таму ў заключнай страфе верша мігціць вера ў тое, што панаванне цемрашальства і яго паслугачоў зменіцца лепшым: «Праз ноч, злачынствы, голад, / праз дым, што узнялі, / заззяе дзіўны горад, / магчымы на зямлі» [92, с. 41]. Дарэчы, падобны матыў, вобраз чаканага горада – «горада, што выплыў з людской надзеі» – праз дзесятак гадоў сустрэнем пры разглядзе версэтаў А. Разанава са зборніка «Вастрыё стралы».

Вышэй былі зафіксаваны далёка не ўсе выпадкі рэдактарскіх скарачэнняў вершаў «Адраджэння», а найперш тыя, якія не былі разгледжаны ў артыкуле А. Вярцінскага. Гэта дазваляе, акрамя ўласна тэксталагічнага даследавання, паказаць узровень культуры творчасці, адносіны да інтэлектуальнай уласнасці, тыя ўмовы, у якіх і, магчыма, насуперак якім, нараджалася зорка паэта. Як адзначалася, асобныя творы, якія па часе напісання мусілі ўвайсці ў кнігу 1970 г., з’явіліся ў наступным зборніку «Назаўжды» (1974). Акрамя вершаў, створаных у сярэдзіне 1960-х («Адкрыццё», «Эксперымент», «Шчасце»), назавем балады 1969 г. – «Балада прыкметы», «Нявыказаная балада», «Балада цікаўнасці», «Роспачная балада», верш «Прамільгнуўшае», якія выводзяць паэтыку А. Разанава на якасна новы жанрава-тэматычна ўзровень.

Перад тым, як прыступіць да разгляду твораў зборніка «Назаўжды», з мэтай ілюстрацыі паэталагічных кантэкстаў, паказальным будзе супаставіць два крытычныя выказванні – з рэцэнзіі Фёдара Яфімава «Радуюся таленту» і з эсэ Ігара Бабкова «Алесь Разанаў: заўвагі на палях затоенага сэнсу». Вось словы Ф. Яфімава з першай (у цэлым досыць станоўчай) рэцэнзіі на кнігу «Адраджэнне»: «Верш Разанава традыцыйны, гарманічны і музычны, у ім няма не выкліканых неабходнасцю пераносаў рытмічных фраз, спатыканняў на націску. Галоўная яго вартасць – натуральнасць. Пераважае «стары, добры» ямб, але ў гэтым старым нашым знаёмым выразна гучыць свая інтанацыя[...]. І яшчэ адна асаблівасць: у вершах Разанава вельмі мала параўнанняў, метафар, усяго таго, што на паэтычным жаргоне называецца знаходкамі...» [140, с. 143 – 144].

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)