Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 156
Перейти на страницу:

Нясвіжскі намеснік Мацвей Кавячынскі быў больш заняты. Ён вечна разбіраў скаргі, мірыў шляхту з радцамі, якія не саромеліся браць за кожную вырашаную справу добры хабар, i толькі час ад часу далучаўся да такіх прагулак.

— Чытаем дзецям беларусінскую мову, a падручніка на ёй не маем,— папракнуў аднойчы Марціна.

— Я сам складаю лекцыі па мове,— адказаў Марцін.— Праўда, гэта цяжка. Мова наша i ад маскоўскай, i ад польскай адрозніваецца, хаця многа падобнага ёсць. Пара ўжо падручыікі пісаць, пара ix i выдаваць. Мы не можам болей карміць дзяцей царкоўна-славянскаю, тою, якою праваслаўная царква гаворыць. I нямецкая нам таксама не трэба.

— А ты i думай, думай, Марціне! — заахвочваў яго Мацвей Кавячынскі.— Калі кожны настаўнік не будзе спадзявацца на тое, што прышлюць аднекуль, а сам пачне сваёй галавою думаць, у нас хутка i падручнікаў i кніжак — такіх, як Скарына пераклаў i надрукаваў, шмат будзе!

I Марцін у вольныя гадзіны, калі заканчваў рыхтавацца да ўрокаў, прысоўваў да сябе шклянку з атрамантам, грубую, у прожылках паперу, прывезеную з Еўропы, i пісаў тыя практыкаванні, якія ён хацеў пакласці ў аснову падручніка: «Народ наш беларусінскі слаўны сваёй гісторыяй, вядомы сваімі звыцяжствамі — перамогамі — над татарамі i крыжакамі».

Часта да яго пад вечар прыходзіў рэгент вучнёўскага хора ў кальвінісцкім зборы Януш Рагойша. Выкшталцоны, з бялюткім каўнерам вакол масіўнай шыі, ён даставаў з шырокіх, звычайна аксамітных штаноў чатырохгранны штоф i з размаху ставіў на стол:

— Брат мой Марцін, моцна прагну я вазліянне зрабіці з добрым чалавекам...

Марцін пакутліва моршчыўся, але Януш не надта зважаў на тое. Ён здымаў сваю магерку, абітую зялёным вяршком, расхінаў сіні каптан з вітымі сярэбранымі шнурамі, садзіўся, выцягваючы ногі.

Януш быў прыкметнай фігурай у Нясвіжы. Яго хор, што спяваў на восем галасоў, хваліў сам пан Мікалай Радзівіл, a знаўцы спеваў — гродскія i сіньёры, часам, caбраўшы грошы, уручалі ix Янушу, каб той прыводзіў вучняў на дом да якога-небудзь міласціўца i там спяваў песні больш свецкія, якія падыходзілі да свята. Найбольш жа зарабляў Януш на Вялікдзень, калі ў Велькуноч разам з хлопцамі хадзіў валачобнічаць над вокны. Прыходзіў ён i да Марціна, разбудзіўшы яго зладжаным, іскрыстым спевам:

Як не дасі кока,

Выб'ю табе вока.

Не дасі другое —

Выб'ю табе й тое...

Праўда, некаторыя велькаможныя людзі, у тым ліку i сам віцэ-рэгент Бухавецкі, намеснік начальніка канцэлярыі Вялікага княства Літоўскага, лічылі, што гэта распуста i разбэшчванне вучняў. Але просты люд Нясвіжа — рамеснікі, купцы, a галоўнае — падмайстры, найміты, чэлядзь нявольная — моцна любілі той хор. Януш Рагойша выводзіў сваіх хлопчыкаў на плошчу і, бывала, пад Радуніцу ці на Успенне Багародзіцы хор спяваў проста пад вокнамі ратушы. На тыя сумныя песні збіралася поўная плошча народу, i некаторыя пачыналі падпяваць, а пасля, здаралася, спявала ўся плошча...

Асабліва любіла, прыязджаючы ў Нясвіж, слухаць той хор ваяводзіна Віленская, пані Мікалаевая Радзівілавіча. Яна i падарыла рэгенту залаты пярсцёнак з сіняй жуковінай, які заўсёды ззяў на яго руцэ.

Апошнім часам, a менавіта — праводзіўшы Еўку, Mapцін не адпрэчваў Януша, а сам даставаў пры nice ну ю бутэльку з венгерскім віном, якую папярэдне купляў у краме, i яны сядзелі, выпівалі з келіхаў, гаварылі. Аднойчы, адкрываючы для нечага бодню — сундук для адзення, зачапіў Марцін, i пакацілася па падлозе брамка — жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны жэмчугам.

— Ты гэта што? — задзівіўся Януш.— Ты што — жанаты?

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)