За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Дзень за днём ішлі i ішлі фурманкі з багаццямі, якія Бона вывозіла ў Італію. Нават Пётр Кміта, які быў апорай старой каралевы, адгукнуўся пасля яе ад'езду з непрыязнасщо пра тую сквапнасць, з якою каралева, што прывезла ў пасаг пяць тысяч залатых дукатаў, адвозіла з Кароны i Княства багацці, у колькі разоў большыя. Бона забірала з сабою ўсё — нават рукапісы, нават сваю калекцыю абутку — яна так i памрэ, амаль нічога з таго не надзеўшы на распухлыя i хворыя ногі.
З Беатаю старая каралева развіталася таксама нявесела, непрыязна сказала:
— Хопіць мне вас тут усіх прыграваць. Няўдзячная зямля, няўдзячныя людзі!
Сярод рукапісаў, якія каралева Бона везла з сабою, быў экземпляр «Паэма пра зубра» мясцовага, з Княства, паэта Мікалая Гусоўскага. Ён будзе праз многа стагоддзяў знойдзены ў Фларэнцыі.
У тую ж ноч, пасля ад'езду каралевы, i Беата загаварыла аб падарожжы. Сабраўшы каля сябе дваровых паненак, загадала пісару Яську пісаць чарговы ліст да Радзівіла, каб даў параду — дзе цяпер шукаць ёй прытулку?
У вялікім доме было ціха i змрочна. Гальшка адзінока сядзела ля акна, глядзела на раку. Моцны, ужо з марозам вецер біўся ў новыя шкляныя шыбы, калыхаў аканіцу. У руцэ Гальшка трымала высокую, вузкую шкляніцу з цёплым шафранавым пітвом. Калі на званок у пакой увайшла Еўка, пачула:
— Будзеш чытаць мне сёння да ранку. Баюся спаць — так баліць сэрца.
— Можа, паклікаць лекара? — азвалася Еўка.
— Лекара не трэба. Стары влох,— Гальшка грэбліва зморшчыла вусны,— толькі будзе абсліньваць мае рукі пацалункамі i даваць корань мандрагоры. Не хачу чарадзейства, апрыкрала мне ўсё!
— Дзіця б вам, ваша мосць.
— Адкуль яно возьмецца, тое дзіця? Божа, як мне млосна ад усяго.
— Мне таксама млосна,— ціха сказала Еўка, дастаючы з высокай, з ручкамі ca слановай косці шафы, вялікую, у рознакаляровых каменьчыках кнігу.
— Што ты параўноўваеш мяне i сябе? — ускінулася Гальшка.— Я — унучка Канстанціна Астрожскага, мае скарбы ледзь не багацейшыя за каралеўскія! Хто больш за мяне варты шчасця?!
— Ваша мосць, i халоп мае такую ж кроў, як i ўее людзі, i яму баліць...
— Гэта ты... У новых ерасях, відаць, набралася! — Гальшка падціснула вусны i раптам зрабілася падобнай да сваёй маці.—Яны руйнуюць веру, яны лічаць, што царква не патрэбная!
— Што ж, можа, i праўда, што бог павінен быць першнаперш у сэрцы, што яго трэба адчуваць,— нечакана для сябе запярэчыла Еўка. Кроў ударыла ёй у галаву — прагаварылася Баркулабіха пра яе таямніцу! I праўда — Гальшка ведала тое, што даверыла Еўка няньцы ў хвілійу роспачы.
— Не думай, што я адпушчу цябе,— зноў загаварыла яна высокім, рэзкім голасам.— Адпушчу, каб ты вярнулася да свайго Марціна, каб нараджала дзяцей i жыла ў epaci i ерассю поўніла ix! Не, ты ніколі не пойдзеш замуж!
Еўка выпрасталася, твар яе стаў смяротпа бледным:
— Нават кароль не мае ўлады над нашай душой, адзін толькі бог! Калі станеце мучыць... хай мой грэх на ваш род упадзе. Не адзін такі грэх на ім...
Гальшка гнеўна выпрасталася, ускочыла з крэсла. Рукі яе затрэсліся, яна зрабіла pyx, нібы хацела кінуць скляніцу ў Еўчын твар, але стрымалася. Пайшла па пакоі, зноў села ў крэсла.
Сказала другім голасам:
— Ты... сапраўды сама зацяла б сабе горла? Пакончыла б з сабою?
Еўка таксама села на лаву, памаўчала. Сказала глуха:
— Там было б відно...
Кальвінісцкая школка ў Нясвіжы, дзе выкладаў Марцін, мясцілася каля ратушы, якую дабудоўвалі, i, кожную раніцу ідучы на заняткі, ён бачыў, як над ёю віліся галубы. Белыя, з шызым, зеленаватым, чорным адлівам, яны луналі над высокім шнілем ратушы, i хлопец часам зайздросціў птушкам, якія маглі ляцець куды захочацца, не клапоцячыся пра хлеб i жытло.
У школцы было пяць настаўнікаў, Марцін выкладаў лацінскую i беларусінскую мовы, а таксама рыторыку i наэзію. Астатнія настаўнікі вялі дыялектыку, гісторыю, матэматыку, выкладалі таксама старагрэчаскую i стараяўрэйскую мовы.
Часта ў школку заходзілі сіньёры з праверкай — ix выбіралі са шляхты i гараджан. Найчасцей на ўроках Марціна бываў Лаўрэн Крышкоўскі. Прыходзіў* сядзеў, слухаў, Пасля школы яны ішлі прагульвацца за горад, мінаючы гандлёвыя рады, крочылі за браму, дзе драмаў стражнік з алебардай i гакоўніцай, а часцей рэзаліся ў косці двое ці трое вартаўнікоў, міналі брукаванку i паглыбляліся ў алею з цісавых дрэў, дзе ў самую спёку было прахалодна.
Гаварылі пра лісты, якія регулярна дасылаў сюды, да сваіх прыяцеляў, Сымон Будны, які цяпер вяртаўся ў Княства. Тут, у Нясвіжы, былі амаль усе кнігі, выдадзеныя Скарынам — ix завезлі сюды клопатам Мікалая Радзівіла Чорнага. Кнігі куплялі адразу ж, як толькі яны з'яўляліся, i адпраўлялі ва ўсе кальвінісцкія школы, якімі валодаў усемагутны канцлер Вялікага княства Літоўскага. Будны пісаў пра тое, як ён наведваў Скарыну ў Празе — ужо хворага, маўклівага, зацятага ў вывучэнні раслін i лекаў з ix. Лаўрэн Крышкоўскі сам збіраў травы i, па прыкладу Скарыны, вывучаў ix, i марыў калі-небудзь выдаць кнігу па медыцыне, «каб простаму люду паспалітаму палёгку зрабіць». Высокі, хударлявы, як бацян, Лаўрэн мог ісці побач з Марцінам i гаварыць, гаварыць без его мы. Звычайна маўклівы, тут ён ажываў, расказваў пра ўсё, што яго турбавала. Менавіта Лаўрэн папярэдзіў Марціна, калі ў Нясвіж сабраўся прыехаць суперінтэндант. Школьнікі, на здзіўленне духоўнай асобы, бліскуча цытавалі Катона i Цыцэрона, а таксама чыталі вершы Вяргілія, Гарацыя i Авідзія. Лаўрэн супакойваў занадга ўніклівых сіньёраў, калі яны знаходзілі ў дзейнасці школкі нейкія адступленні ад статута, напісанага для беларускіх школ навагрудскім суперінтэндантам Андрэем Дабжанскім.