Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 156
Перейти на страницу:

— Што я ёй зрабіла?! — плакала Гальшка.— Праз мяне яна загубіла сваё жыццё? Дык ці я віною, што яна ж нацкавала на князя Змітрака Сангушку пагоню i яго разарвалі на кавалкі? Можа, я жыла б шчасліва з ім?!

Клаліся далёка за ноўнач, прачыналіся амаль пад полудзень. Снедалі хмурна — адна супраць адной у вялікай сталовай, за сталом, накрытым вышытым абрусам. Слугі моўчкі падавалі ў сярэбраных місах з гербам Астрожскіх піўны суп з клёцкамі, бліны з рыбай, поліўку. Неахвотна, спакваля, перакідваліся адна з адной слоўцам, пасля, як бы нічога не было, гаварылі паміж сабой. Потым Беата пачынала ўпрошваць дачку дараваць ёй, выбухала слязьмі, абдымала Гальшку, абяцала да смерці быць разам. Пасля ехалі ў краму альбо выклікалі каралеўскага крамніка на дом, прымяралі абутак, апратку, глядзелі новыя крэмы i пахкасці. Прыязджалі краўцы, шаўцы, празрыстыя кавалкі белі, аксаміту, шафранавых, блакітных, шафіравых шаўкоў ляталі па пакоі, чуліся смех, шчэбет... Еўка сядзела ў службовым покойчыку, чакала, пакуль спатрэбіцца яна гаспадыням. Баркулабіха месцілася побач, бурчала сабе пад нос. Еўка аднойчы ўслухалася — i з таго часу перастала нудзіцца доўгімі гадзінамі чакання. Баркулабіха, відаць, пад старасць як бы вярталася ў тое асяроддзе, з якога выйшла — з той шляхты, якая не адразу выбілася на службовыя пасты, а спачатку выхоўвалася пры сваім дробным маёнтку, з сялянскімі дзецьмі, з мамкамі-карміліцамі, узятымі ў суседняй вёсцы. Усё болей преступала ў высакамернай, ганаровай шляхцянцы нешта простана-роднае, усё болей любіла яна нават стравы прасцейшыя, свае, i вось цяпер, нібы праз доўгае маўчанне яе, прарвалася тое, што яна чула ад нянькі і, аказваецца, запомніла на ўсё жыццё:

— Багатыр магутны, Іван Падвей, ад ветру нарадзіўся, таму i Падвеем празваны. Вятры ў нас буйныя, нястрымныя, лясы высокія i дрымучыя, рэкі быстрыя i гаючыя. А яшчэ былі на свеце Ванька Папялушка, браты Вячорка, Паўночнік i Заравы. I кожны добры, маладзец —волат...

Тады ўступала ў размову Еўка:

— А мой бацька расказваў, i чула я гэта ад пісара Андрэя, што нейкі князь рымскі Паламон, які цару Нерону быў крэўны, сабраўся з жонаю, i з дзяцьмі сваімі, i ca скарбамі, i з многімі сіламі, узяўшы з сабой астранома, які разумеў шлях па зорах, паехаў па моры, каб знайсці сабе месца зручнае, дзе б маглі пасяліцца i мешкаць — жыць — спакойна. I не малы час яны па моры хадзілі, прайшлі Міжземнае мора i дайшлі да ракі да Шумы, а тою ракою Шумаю ў мора-акіян, i морам-акіянам дайшлі ўжо да вусця ракі, дзе Нёман упадае, i верхам Нёмна дайшлі да ракі Дубісы. Там i пасяліліся, i сталі продкамі нашымі...

— I я чула пра князя Паламона i трох сыноў яго, нібыта продкаў нашых,— задумліва казала Баркулабіха.— Але многія думаюць, што казкі гэта...

I яна зноў пачынала расказваць пра Чортаў камень, які ўтварыў браму. Калі праз тую браму прайсці ўначы, ператворышся ў ваўкалака. Але ў ваўкалака можа ператварыць i злы чараўнік. I не толькі аднаго чалавека ператворыць ён, калі захоча, а мноства народу. Ператварыў жа, напрыклад, цэлы вясельны оршак, i маладую з маладым, i сватоў... I тры гады бегаў той ваўчыны вывадак па зямлі, аж пакуль не знайшлася добрая чараўніца Ганпа, якая адчаравала тых маладых... Але тады малады закахаўся ў прыгожую вясёлую чараўніцу i не захацеў вяртацца да Сваёй нарачонай. А тая ад гора ўтапілася ў возеры, i стала яно ад жалю блакітным...

Калі княгіня Беата дазналася пра тое, што вакол Еўкі i Баркулабіхі ў такія часіны збіраюцца амаль усе дваровыя людзі, яна забараніла расказваць казкі. Але ўсё роўна — пачатак быў пакладзены. Цяпер нават прыдворныя панны ўпотай прыязджалі, каб паслухаць казкі Баркулабіхі. Тады Беата здалася — бывала, i сама ўжо спынялася каля дзвярэй службовага пакоя, а аднойчы запрасіла Баркулабіху да сябе, i ўпершыыю не радкі з вершаў влошскіх паэтаў загучалі ў духмяных, прапахлых воннасцямі пакоях гаспадарыні, a казкі i паданні той Белай Русі, пра якую яна чула, але якую не ведала, хаця i была замужам за адным з сыноў мясцовага роду.

Узімку сватаўся да Гальшкі князь Іван з чэшскага роду Падэбрадаў, але ён не спадабаўся Боне:

— Hi павярнуцца, ні руку пацалаваць як след не ўмее. Не такі рыцар патрэбны Гальшцы!

I зноў ішлі тыдні за тыднямі.

А вясной нечакана ўсё змянілася. Каралева Бона, ля якой усё болей вілося нечуваных тут раней манахаў з новага влошскага ордэна Ігнація Лаполы, рашылася вярнуцца на радзіму.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)