За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
I яна расказала Еўцы ўсё ў падрабязнасцях, як сталася тое вяселле. Дадала ад сябе, што дарэмна ix гаспадыня працівіцца каралеўскай волі. Хаця іпляхта i вольная ў Кароне, як нідзе болей, але ж кароль ёсць кароль, i не слабой жанчыне, хаця б i ягонай, як кажуць, сястры, важдацца з тымі замужжамі. Дадала, што, хаця Гальшка i вянчаная з графам Лукашам з Горкі, але ён — сам па сабе, а яна — сама па сабе, пры маці ды пры найяснейшай каралеве. Мучыцца трасянкай ды нейкімі мроямі.
Што Гальшку сапраўды пачалі мучыць мары, Еўка пераканалася хутка.
Вечарамі, калі ў кандэлябрах гарзлі свечкі i праз чырвоныя, зялёныя i жоўтыя шкельцы каляровых вокнаў свяціла поўня, ад чаго твар маладой жанчыны здаваўся прывідным, у спальню нібы ўваходзіў адчай. Еўка сядзела ў крэсле, чытала роўным голасам:
— Бава ўвайшоў у камору i ўбачыў паняў, а яны сядзяць на абедзе за стадом; i Бава ўвайшоў бліжэй i ўсланіўся на посах, рэчэ паням: «Для бога вас прашу i за літасць добрага віцязя Бавы». Калі чула Дружнена, як імянуюць Баву, не магла болей есці i піці i пайшла да пілігрыма i рэкла яму: «Ці бачыў ты, дзе Бава? Як яго знаеш, што яго дзеля просіш?»
Гальшка ўскоквала, твар яе чырванеў:
— Калі на мяне глядзиць нашы віцязі, я бачу ў ix вачах сквапнасць, але не бачу святла. Скажы мне, няўжо я такая брыдкая, што на мяне могуць глядзець толь.кі як на куфар з пенязямі?!
Еўка суцяшала яе, угаворвала, а самую яе грызла i грызла туга. Баялася сказаць Гальшцы пра Марціна i пра сябе, баялася — таму што была гэта яе апошняя надзея. Калі адмовіць Гальшка, калі не захоча ўгаварыць пані Беату — тады ўсё, тады можна сохнуць i жаўцець без аніякай надзеі на чалавечае жыццё, на шчасце.
Яна ўсё чакала зручнага выпадку, каб пагаварыць з Гальшкай, але хісткая надзея яе то разгаралася, то знікала, калі маладая пані, відаць, не дзеля падману, a ўсур'ёз заяўляла, што без Еўкі яна адчувае сябе адзінокай i скрушлівай, i што нікуды яе ад сябе не адпусціць.
— A калі я... вось так, як у кнізе, пакахаю? — аднойчы запыталася ў яе Еўка.
Гальшка на момант задумалася, а пасля заявіла з дзіцячай непасрэднасцю:
— Я загадаю, каб твайго мужа ўзялі ў мой маёнтак, да нас. Ён будзе таксама служыць пры нашым двары!
Еўка ўсміхнулася горка: не, Марцін не паедзе ў Астрог, ён застанецца на роднай зямлі. Не дзеля таго, каб мець грошы i насады, вучыўся ён за мяжой, вандраваў па розных гарадах! Вяртаўся на радзіму, каб служыць ёй — i толькі ёй, радзіме... Адказала горка:
— Паненка сама пакуль не ведае, дзе будзе яе двор. Бач, нарачоны тваёй мосці сам можа не паехаць у Астрог, a ўзяць цябе да сябе, у Шаматулы. Ягоны замак там...
— Ён не муж мне! — успыхнула Гальшка.— Мяне вянчалі сілком! Мамуля кажа — лепей задушыцца, чым пакарыцца насіллю! Да таго ж гэты Лукаш нейкі слізкі, вёрткі, як вугар. I ўсё стараўся пагладзіць, а рука ў самога вільготная, як яшчарка!
Пасля дадала, памаўчаўшы:
— Мамуля кажа: калі купляць мужа, то харошага. Мой бацька быў не самым прыгожым пры кракаўскім двары, але затое рахманым. Т яна добра жыла за ім. Шкада, што я яго не ведаю. Калі б ён быў жывы, нас бы так не шпурлялі, як цяпер...
Ішлі тыдні, месяцы. Залатая луска на Вісле нібы выцвіла, рака цяпер была непрыветная, шэрая, ускаламучаная, сшарэлае лісце глуха шоргала аб чарапічныя дахі дамоў на Старым Мясце, дзе жыла пані Беата са сваім дваром.
Каралеву-маці ўсё цясней абступалі хваробы, яна паднімалася толькі пад вечар, а на прыёмах была хмурная, нервовая, калючыя чорныя яе вочы пазіралі на свет з усё большей непрыязнасцю, Яна любіла паўтараць: «Сама старасць ужо ёсць хвароба». Вяртаючыся ад яе, абедзве жанчыны — Беата i Гальшка — бывалі такіц ж заклапочаныя i хмурныя. Пакаёўкі беражліва здымалі з ног старэйшай пані башмачкі з белай скуры, вышытыя ружовым шоўкам, з плячэй яе — адамашкавы саян з буйнымі жамчужынамі, падносілі ёй пахкасці i націралі скроні духмянаю коленскаю вадою, а яна, лежачы на блакітнай канапцы з залатымі разводам!, горка, на ўвесь дом, скардзілася на сваю ўдовіную долю i крычала на маладую князёўну, якая паспешліва ішла да сябе ў спальню i там пачынала рыдаць. У такія хвіліны слугі ў пярэдніх пакоях хаваліся хто дзе — гнеў гаспадарыні перакідваўся на ix, i не аднаго пасля дралі лазінамі пры гарадскім магістраце.
Можа, ад таго, што Еўка шмат чытала i думала пра жыццё, а можа, ад таго, што, колькі сябе помніла, шкадавала чалавека i ўсё жывое, яна рабілася мудрзйшай i сцішана-засяроджанай. Гальшка ўсё мацней прывязвалася да яе. Калі маладая князёўна білася ў трасянцы, a Баркулабіха спалохана мітусілася паміж дзвюма гаспадынямі, не ведаючы, каму i як дагадзіць, Еўка ўваходзіла ў спальню, моўчкі адхіляла пакаёвак, пачынала сама распранаць Гальшку, не гаворачы ані слова, чакаючы, пакуль сыдзе першы выбух слёз i слоў.