За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Пан Мікалай будзе моцна гневацца за такі ліст,— сказаў другі брат Кавячынскі.— Ён адкрыў адзін кальвінісцкі збор, цяпер чарга за Нясвіжам. А нам як быць? Паспрабуй запярэч яму!
— Але i пан Сымон Нудны чалавек напразумнейшы, дасведчаны,— сказаў, падняўшы галаву ад стала, Андрэй Крышкоўскі, падчашы. Ён не ведаў, што ўсяго праз год з невялікім зробіцца міністрам кальвінісцкага збору, які толькі будаваўся ў Нясвіжы.
— Але ж ён усё роўна кальвініст,— запярэчыў Марцін.— Хоча таго ці не хоча, але мусіць паднарадкавацца абшчыне. Канешне, Кальвін не пан бог, але для нас кальвінізм спрыяльны. Цяпер або ніколі! Толькі для таго, каб людзі зразумелі, што i як, патрэбны бітыя кнігі — так, як у Чэхіі, у Нямеччыне. Друкаваць ix не так цяжка, я досыць наглядзеўся на тое, калі вандраваў па тамтэйшых краях.
I яны ўчатырох пачалі горача гаварыць аб тым, што i як трэба будзе арганізоўваць у Нясвіжы. Гаварылі i пра друкарню, намячалі, дзе купляць абсталяванне, адкуль выпісваць друкароў.
I ўвесь час Марціна грызла скруха — як адпусціў ён у далёкі свет Еўку? Але сілай пашлюбіцца з ёю — значыць да смерці абразіць баньку, чый выбуховы нораў i вальналюбства былі досыць вядомыя. Суцяшаў сябе тым, што пройдзе час, усё неяк абатрэцца i наладзіцца.
Грызла яго, нягледзячы на тое, што сам ён быў гарaчым прыхільнікам новага веравызнання, сумненне — ці здольна яно вывесці дзяржаву i народ на самастойны шлях, ці пойдуць за ім людзі? Ведаў жа пра ўпартае, зацятае супраціуленне катадізму — пакуль у яго пераходзілі толькі некаторыя беларускія шляхетныя роды. Вось i бацька Еўкі — ад свайго не адступаецца, лічыць страту старой, бацькоўскай веры за здраду. A калі ўдумацца, то вера нібы бацькоўская, але яшчэ раней бацькі нашы Перуну ды Велесу маліліся, дасюль дзяды спраўляем i знаку ад мёртвых чакаем, калі цяжка, пытаемся на магілах, дзе знічы запальваем: як быць, шаноўныя дзяды, што нам параіце? То дзе ж ён — сапраўдны звычай дзедаўскі?!
Змучаная прыехала Еўка ў Варшаву. Прыехала ў лінені, калі над Старым Мястам ярка свяціла гарачае сонца, епрабуючы прабіцца скрозь стогадовыя дубы i вялізныя каржакаватыя ліпы, пасаджаныя яшчэ пры Казіміру, a Вісла, накрытая безліччу залатых лускавіНак, нагадвала вялізную лянівую русалку. Тут з нядаўніх часоў пачалі збірацца сеймы, i Варшава відавочна вырывалася наперад перад Кракавам і, як усякая новая сталіца, імкліва расла i пашыралася. Хаця акраінныя яе вулачкі ўвосень, відаць, яшчэ тапіліся ў цяжкай, чырванаватай гліне, дый каля цэнтра брукаванка ляжала роўна i весела, i дамы-камяніцы, ніжнія вокны якіх былі забраныя жалезнымі кратамі, пазіралі на прахожых насцярожана i задзірліва. Яшчэ на пастаялым двары Еўка даведалася, што Гальшка зноў выйшла замуж, але жыве яна асобна ад мужа, нягледзячы на загад караля.
Пані Беата сустрэла яе непрыветна.
— У мяне i сваіх клопатаў досыць,— заявіла з гневам.— А бацька твой ухвалы дастойны за цвёрдасць. Я не магу яго пераконваць, каб адпусціў цябе ў арьшнства, хаця многія нашы сваякі г а то вы надзець човую скуру i пяяць па-новаму. Не! Да таго ж — ці ён не чалавек слова? Ці ён не шляхціч!
Затое Гальшка сутрэла Еўку з нечаканай радасцю. Яна кінулася ёй на шыю, на вялікі гнеў мацеры, i, нягледзячы на той гнеў, настаяла, каб Еўка засталася з імі ў Варшаве, пры двары.
— Мамусю, як жа> адпраўляць яе да тых барбараў? — лашчылася яна да маці.— Што ёй там рабіць? Сум на без яе, бо наша Альжбета заікаецца амаль на кожным слове. А мне так даўно хацелася паслухаць пра Баву, кнігу толькі што пераклалі з нейкай там сербскай! Альжбета дрэнна чытае па-беларусінску, нават латынь i тую як след не асвоіць! Я загадала перапісаць для сябе «Баву».
Альжбета i сапраўды, нібы знарок, запіналася, доўга ўчытвалася ў словы, чым выводзіла з цярпешш Гальшку. Пасля таго як Еўка вызваліла дзяўчыну ад надаелых абавязкаў, яна ад радасці падарыла ёй сярэбрапую жукавіну — пярсцёнак.
— Панна так доўга не спіць, i мой Януш ніяк не можа дачакацца! — сказала яна. — Калі я стану тут непатрэбнай, я змагу выйсці замуж, бо бацька мой не надта хоча сварыцца з пані Беатай!
Баркулабіха таксама абрадавалася Еўцы.
— Няма смачнейшае вадзіцы, чым з роднае крыніцы,— сказала яна.— Нешта абрыдла мне па розных кутах цягацца. А на цябе гляну — свая, яно і лягчэй.
Яна надта здала за гэты час, ногі яе раздзьмула, яны сталі вялікія, як калоды. Скардзілася на жыццё.
— Толькі ляжаш — а тут то вады цукровай падай, то гарбаты. Наша па пі начамі дрэнна спіць, дый маладая таксама. Ну, як тут не будуць мучыць згрызоты, з такіх варункаў?