Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 156
Перейти на страницу:

Уначы двор каралевы-маці быў абкружаны стражнікамі, i, нягледзячы на гнеў яе i тупатанне, ад якіх ціхія вулачкі каралеўскага замка ажно трымцелі, вышэйшыя саноўнікі каралеўства ўвайшлі ў пакой да княгіні Беаты і, не застаўшы яе (тым часам яна ўцякла i схавалася ў лазні) павялі да выхаду маладую князёўну, ласкамі ды ўгаворамі стараючыся схіліць яе да шлюбу. Канцлер Асецкі даводзіў, што маці стала блага, i паслаў шукаць княгіню — каб супакоіць дачку.

Перад самым вянчаннем ёй прынеслі пярсцёнак, зняты з рукі маці, як згоду на той шлюб, i падчас вянчання, якое адбывалася ў капліцы, былі чуваць яе словы: «Згодна, калі на тое воля княгіні, маці маёй...»

Пасля, як адпусцілі яе зноў у пакоі да маці, адзін з маладых прыдворных, Андрэй Апалінскі, будучы велікапольскі генеральны стараста, напаўголаса сказаў епіскапу Пазнанскаму, які праводзіў вянчднне:

— Ойча вялебны пане Андрэй! Два сэрцы з'ядналі вы, якім ніколі не быць разам. Неба не прымае каханне па прымусу.

I, стомлена гледзячы на яго, адказаў пахмурны Чарнкоўскі:

— Каханне — гэта для людзей простых, а нас узвышае над чэрню ўменне ахвяраваць сабою... ну, дзеля айчыны. А неба... Так, неба... Але бліжэй да нас з вамі яго мосць, кароль Сігізмунд. Вучыцеся гэтаму, мой шаноўны пане...

Кароль у гэты час шалёна імчаў па замерзлых пад ноч дарогах. Хрумцеў, лопаўся пад капытамі яго цісавага каня малады лядок. Церусіў калючы, з наледдзю снег, неба, зацягненае начнымі аблокамі, грозна лажылася на ўзгоркі. Уснона на кані, вышытая срэбрам, рабілася вільготнаю, прыдворныя церусіліся ззаду. Сігізмунд сцішыўся, паехаў крокам, паправіў шлык з куніцы, што падчас скачкі насунуўся на вочы. Раптоўна ўспомніў вечар чатыры гады назад, калі імчаўся вось гэтак жа на рыцарскі турнір у Вільню, але тады побач была карэта, з якой выглядаў ружовы, выкшталцоны i дзівосны, як ружа, твар каралевы Барбары, яна ўсміхалася, паказваючы роўныя, белыя, як часнок, зубы, i ён, хмялеючы ад радаснага бляску ў яе вачах, забыўся на ўвесь той гвалт i сорам, якім абярнуўся быў ягоны шлюб з ёю. Забыўся на кпіны i ледзь схаваныя пад ветлівасцю абразлівыя інтанацыі сенатараў, гнеў i крыкі маці, на адмаўленне вянчаць ix адкрыта, на вачах усёй Рэчы Паспалітай... Успомніў i спалоханы, амаль дзіцячы тварык Гальшкі Астрожскай, пыхлівы, ганарлівы выраз вуснаў яе маці — што ж, калі яна, ягоная сястра па бацьку, хоча паказаць уладу — не дамо. Жыгімонт Стары быў памяркоўны, маці ж Беаты, Кацярына Цельнічанка, таксама была спакойнай, ціхмянай — адкуль у Беаты такая зацятасць? Успомніў, як сам з шаленствам крычаў сенатарам i путным пры двары, загадваючы сёння ж правесці вянчанне... успомніў, паморшчыўся i зноў памчаўся наперад, гонячы ў Петрыкаў, на сейм, дзе чакалі важныя дзяржаўныя справы, дзе гетман Вялікі Літоўскі Мікалай Руды Радзівіл сядзеў з лістом ад вяльмож Княства, ca скаргамі, што яны церпяць уціск i акруту ад вяльмож Рэчы Паепалітай. Пішуць: паводле гэтага давядзецца ім шукаць іншую веру, якая б стала апорай пакрыўджаным, паколькі даўняя, грэчаская вера не дае такой абароны, a пакорліва схіляецца на ўсход... Караля трывожыла, што ў мінулым годзе ў Заблудаве была адкрытая коштам Радзівілаў першая на Белай Русі кальвінісцкая семінарыя, што заходняя ерась папаўзла па Княству, што да маці-каралевы прыязджаюць пасланцы з Італіі i таксама шэпчуцца з ёю пра нейкі ордэн у каталіцтве, заснаваны Лаполам, i што не раз ужо казала яму Бона, што толькі гэты ордэн здольны сабраць у адно дзяржаву, якая, нібыта сатлелае залатое рыззё, распаўзалася ў пальцах... Але i многія польскія вяльможы казалі пра тое, што, ад'яднанае i самастойнае, Княства стане здабычай ворагаў i што час дыктуе неабходнасць сабраць народы ў адно, аб'яднаўшы ix — праз унію i далей — у каталіцтва... Час, складаны i смутны, вымагаў дзеянняў, кароль, якога таксама раздзіралі групоўкі, сумняваўся i разважаў, а з усіх бакоў усё настойлівей, неадменней ціснулі на яго, i ён часам адчуваў сябе слабым i няздольным на тое адзінае, важнае рашэнне, якое акрэсліць лес народаў... Літва з Жамойцю, Малая i Белая Русь, Валынь i Падляшша, сама Рэч Паспалітая — розныя звычаі, мова, нават універсальныя лісты даводзіцца пісаць па-беларусінску, па-польску i на лаціне...

Пра гэтае ж у тую ноч, толькі па-іншаму, думаў Марціо, які сядзеў у невялікім каменным дамку непадалёку ад замка разам ca сваімі сябрамі над лістом, які прыйнюў са Швейцарыі. Гаварылася ў ім аб тым, што дасюль не могуць дараваць вучоныя ўсемагутнаму Кальвіну яго памылкі. Усе шэпчуцца аб тым, што кроў, як бачна, цячэ ў чалавека так, як аб тым напісаў іспанец Мігель Сервет, а яго па загаду Кальвіна спалілі на вогнішчы. «Нечуваная i нябачная ў нас, на землях беларусінскіх справа,— чытаў кашталян нясвіжскі Міхал Кавячынскі,— колькі гадоў прайшло, i ўсе грамчэй гавораць аб тым, што Кальвін не лепшы, чым прадажнае каталіцкае духавенства...»

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)