Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 156
Перейти на страницу:

За гэтыя дні Еўка многа разоў спрабавала тлумачыць яму, што, заціснутыя паміж дзвюма магутнымі сіламі, думаючы пра сваю дзяржаўнасць, лепшыя людзі Княства шукалі асобнай рэлігіі, грунтуючыся на якой можна было б стварыць самастойную дзяржаву... Прынамсі, так гаварыў пра гэта Марцін, так думалі i ў Астрозе некаторыя магнаты з акружэння самой Боны. Што да Еўкі, то ёй цяжка было разабрацца ва ўсім, i думала яна толькі пра адно — што за Марцінам гатовая была ісці нават у пекла... Спачатку яна пра тое думала з жахам, пасля i такая плата стала здавацда мізэрнаю. Пражыць з ім жыццё! Душа яе, што спачатку разрывалася на часткі, паспакайнела, калі маладая жанчына зразумела, што гатовая плаціць любую мыту, перанесці любыя пакуты. Але i гэтага мала тым, хто мае бодынае права на яе жыццё i смерць, чым яна сама! I яна гатовая была ўзненавідзець бацьку, маці... Што ёй да права абычаёвага, якое гаворыць: «Гдзе бы каторая дзеўка без волі бацькоўскае i мацярынскае ішла замуж, такавая адпадае ад пасагу i ад імення бацькоўскага i. мацярынскага»? Але страх перад бацькам не даваў гаварыць, яна толькі чаплялася за яго боты i прасіла:

— Злітуйцеся, тата...

А ён адпіхнуў яе i выйшаў. Загадаў запрагаць коней i фурману загадаў, каб вёз дачку да Варшавы, дзе б вырашыла тую справу пані Беата.

Калі ж садзілі дачку ў вазок, сказаў ёй коратка, што, калі вернецца яна ўпотай да Марціна, таго звольніць ca школкі канцлер, таму што нельга прапаведніку, бакалаўру жыць з блуднай дзеўкай. Калі ж без згоды бацькоў пяройдзе яна ў веру кальвінскую, паганую, сам застрэліць яе з гакаўніцы.

— Што ж, — Еўка ўпершыню паглядзела бяссоннымі, абведзенымі сінечай вачмі на бацьку адкрыта,— застаецца чакаць.

— Маёй смерці? — шалёна глянуў пан Касцевіч.— Чакай. Але пры мне — ніколі!

У тыя ж дні ў Варшаву прыехаў кароль Сігізмунд Аўгуст.

Прыехаў заклапочаны, бо ехаў з Літвы да Петрыкава на сейм. Яшчэ з часоў каралевіча Казіміра ўсё набірала i набірала сілу шляхта, але цяпер, калі дзяржаву раздзіралі разнагалоссі, паны рада Княства адкрыта гаварылі аб жаданні нарзшце набыць самастойнасць. Справа Гальшкі Астрожскай таксама была знакам, як захоча вырашаць кароль складаныя супярэчнасці ў Кароне.

Але цяпер Сігізмунд Аўгуст быў настроены іначай, чымся год назад. Адпадзенне Княства, якое за год набыло выразныя рысы мажлівасці, значыла для яго страту. Выбар — альбо-альбо — паўставаў перад ім з грознай сілай. Патрэбны былі рашучыя меры, каб спыніць гэтае раздзіранне дзяржавы, стрьшаць паноў раду i зноў прывесці ix да наслушэнства. Цяпер замужжа Гальшкі павінна было паказаць усім, што ад гэтага часу не будзе больш вялікай розніцы паміж межамі Польшчы i Княства, i таму ён вырашыў, што мужам Гальшкі стане Лукаш, граф з Горкі. Братоў Андрэя i Лукаша ён любіў, спадзяваўся, што яны аддзячаць яму той жа прыязнасцю i падтрымкай. Ваяводам Лукаш стаў пасля таго, як Ян Касцялецкі, родзіч княгіні Беаты, пайшоў у біскупы. Думалася, што гэта сцішыць Беату.

Дзеля таго па загаду Сігізмунда Аўгуста прыехаў Лукаш з родзічам сваім, Андрэем Чарнкоўскім, біскупам Пазнанскім. Тады ж Чарнкоўскі пайшоў у пакоі каралевы-маці i перадаў княгіні Іллёвай жаданне караля. Княгіня Беата задумалася было, але старая каралева заўважыла ca здзекам:

— Мой сын нарэшце дабраўся да вашых скарбаў, твая мосць, i цяпер ужо амаль збройне выдае замуж дачку!

Беата ведала, што старая гаспадарыня гаворыць гэта дзеля сваркі, з хітрыкамі. I ўсё ж яна ўважліва слухала ўсё, што, шыбуючы туды i сюды па драўлянай, гладка выструганай i воскам нацёртай падлозе, казала каралева. А тая паступова ўзбуджалася гак, што на старых яе, амаль ужо незаўважных грудзях трымцеў адамашак, а коленская курыльніца, зробленая ў выглядзе вастраверхага замка, з трубаў якой курыўся пахкі дымок, падскоквала на высокім буфеце.

— Ты ж даўно сядзіш на ўдовіным стольцы! — казала каралева.— I не дзіця неразумнае, каб цябе страфаваці — адчытваць, прабіраць. Нават стрый Канстанцін — усяго толькі дарадца!

I Беата, якая гатова была ўступіць каралеўскаму жаданню, адмовілася прызнаць кандыдатуру Лукаша. Яна загадала перадаць каралю, што сама знойдзе мужа для дачкі. Біскуп доўга ўгаворваў яе — ало дарма. Каралева Бона шпіліла яго словамі дзёрзкімі i насмешлівымі.

Сігізмунд, якому біскуп, блытаючыся i стараючыся змякчыць адмову, перадаў яе, пачырванеў амаль пад колер яго шарлатнага — пурпуровага — каптана. Пасля з усяе сілы стукнуў кулаком па дубовым стале, за якім палуднаваў, ажно пасыпаліся цыновыя i сярэбраныя місы, упаў i раскалоўся келіх з тоўсгага ўзорыстага шкла.

— Не будзе так, як ім хочацца! Каб бабы кіравалі каралеўствам!

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)