Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 156
Перейти на страницу:

Ураднік зноў выклікаў некага з дваровых слуг, a калі той, вярнуўшыся, далажыў, што бакалаўр з раціцы паехаў у Клецк, папрасіў Еўку прыйсді пазней ці лоной паўтра раніцай. Яна выйшла, шчыльней захутаўшыся ў хустку з казінага пуху, адчуваючы, як, нягледзячы на цёплы суконны каптан, прабіраюць яе дрыжыкі. Да абеду хадзіла па Нясвіжы, азіралася, заходзіла ў крамы, Гандлёвая плошча з ратушай была запоўненая людзьмі, у крамах прадаваліся тавары з замежных краін, прылаўкі згіналіся пад кукламі адамашка i белі, ядвабу i мяхоў. Зазыўна крычалі абутнікі, шкляры, кушнеры. Далей гандлявалі сваімі таварамі рымары, сырамятнікі, бондары, i войт, выйшаўшы з ратушы, паважна гаварыў нешта сваім дарадцам, якія пачціва слухалі яго, схіліўшы галовы ў модных каўпаках i берэтах. Еўка зайшла нават у новы, толькі што пабудаваны касдёл. Там, ля сцяны, белай i высокай, на рыштаванні, стаяў жывапісец, з-пад кісці яго выглядаў пяшчотны i задуменны твар Радзівілаўны, абрысы яе каралеўскай сукні. Пасля Еўка зноў крочыла на Нясвіжы, a спадарожніца, эканомка, хадзіла за ёю, задыхаючыся ад хваробы, што засела ў вантробах, трасучы дробна старэчай галавою.

A ўвечары, калі маладая жанчына ў палатняным каптанчыку, з касой, што ўпала на плечы, i ў простым чэпчыку дапамагала бацьку лічыць сярбшчызну, якую яшчэ трэба было здаць дзяржаўнаму войту, застукалі колы, ca скрыпам расчынілася брама, прапускаючы госця. Еўка змярцвела. Але то быў толькі малады, гадоў семнаццаці, отрак у светлым жупане i чырвоных портах, падперазаны шырокім вышываным поясам. Ён пачціва пакланіўся Еўцы, а пасля, паклікаўшы яе ўбок, перадаў словы яго міласці бакалаўра пана Марціна, каб яна не шукала з ім сустрэчы. Ніколі. Нізавошта. I дадаў яшчэ чамусьці отрак, скончыўшы гаварыць,— «аман». Ці ад сябе. Ці ад Марціна.

Аглушаная, Еўка глядзела, як схаваўся ён за брамай, як работнікі доўга стукалі клямкаю, зачыняючы вароты. Бацька нешта пытаўся — яна не адгукалася. Пайшла ў пакой, дзе стаяла лава, на якой спалі яна i сястра, павалілася на сяннік, уткнулася тварам у свежую пошаўку i праляжала так паўночы без думак, амаль без дыхання. У галаве звінела, чорным каменнем перакатвалася гэтае «аман». I розныя думкі, адна за адной, мітусіліся ў разгарачанай галаве. Чаму? За што? Ёй жа — нічога не трэба. Толькі ўбачыцца! Толькі глянуць! А недзе апоўначы раптам новая з'явілася думка, — шкадаванне ахапіла ўсю яе істоту, гарачай хваляй разлілося па целе.

Гаварыў жа пан Завіша пра страшны шнар на ягоным твары! Можа, таму i не хоча Марцін яе бачыць? Можа, баіцца яе вачэй? I тады, устаўшы, пайшла яна ў пакой для гасцей i там, развёўшы вадою стары, ледзь не засохлы атрамант-чарніла, напісала колькі слоў i раніцай папрасіла завезці той ліст зноў у канцылярыю.

Колькі дзён прайшло — адказу не было. I тады зноў папрасіла яна ў бацькі каня і, узяўшы старую эканомку, паехала ў Нясвіж.

На гэты раз яна не пайшла ў замак, а, зайшоўшы ў касцёл, уступіла ў размову з жывапісцам, якога бачыла яшчэ ў першы прыезд. Гэта быў влох, i ён, пачуўшы гаворку па-латыні, узрадаваўся, як дзіця. Блытаючы русінскую i влошскую мовы, расказаў, што другі год жыве ў Нясвіжы, плацяць яму тут добра, але што блага — няма ў людзей той весялосці i адкрытасці, як у роднай Італіі. Можа, ад таго, што прырода тут суровая, людзі такія ж — негаваркія, замкнёныя. I жанчыны прыгожыя таксама глядзяць сурова, вось яна, беліссіма,— Ева, о Ева! паводзіць сябе як цывілізаваная жанчына, не баіцца загаварыць з бедным іншаземцам...

Паўгадзіны не прайшло, a Еўка ведала ўжо, што Джыаванні сябруе толькі з панам Марцінам, але i сяброўствам гэта ледзь назавеш. Пан Марцін таксама замкнёны, але душа ў яго залатая, i ён гаворыць таксама на італьянскай мове, а яшчэ — па-нямецку i па-польску. Хоча пан Марцін пайсці яшчэ ў духоўную семінарыю, староніцца жанчын, a дзеці яго, як ні дзіўна, слухаюцца. Увечары заўсёды прагульваецца адзін, ідзе вунь па той дарозе, таксама адзін, i хаця б узяў калі які кінжал, бо ў Нясвіжы многа прыезджых людзей, вунь якое будаўніцтва...

Упарта, нягледзячы на ўгаворы эканомкі, сядзела Еўка ў карчме, ела i слухала, як гавораць мужчыны i жанчыны аб налогах на піва i як знішчаюцца ўсе корчмы, што не пры гасцінцах, таму што часта заводзяцца ў ix падазроныя людзі. Выйшла адтуль толькі тады, калі закацілася сонца i на вуліцах пацішэла. А пасля хутка пашыбавала па адзінокай дарозе міма пасаджанага калісьці парку, туды, дзе дарога гублялася ў хмызняку, а яшчэ далей атулялі яе магутныя яліны.

— Бог з табой, мая паненка! Няхай заўтра заб'е мяне твой бацька, але я душа хрышчоная, не пайду нанач у лес! — сказала, хрысцячыся, эканомка i засталася непадалёку ад палаца, a Еўка хутка, нібыта хто яе гнаў, пайшла па дарозе. Увайшла ў лес i стала пад ялінаю, адчуваючы, як шалёна б'ецца сэрца. Адталы за доўгі, ужо амаль вясновы дзень лядок зноў падмёрз, яна баялася хадзіць, таму што ў сцішэлым лесе чуваць было далека — так далека, тнто, калі пачаў вухкаць сыч, рэха панеслася скрозь, ажно да самага палаца.

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)