За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Шляхта таксама ведала, што на справе аб выкраданні князёўны Астрожскай сутыкнуліся два моцныя ворагі — колішні ваявода Марцін Збароўскі i гетман Ян Тарноўскі, цесць Васіля Канстанціна Астрожскага. Яны i нагаварылі каралю, што гетман Тарноўскі хоча праз шлюб той уцерціся ў давер да аднаго з самых моцных родаў Княства i ўнлываць на яго справы. Было вядома, што ўжо перад судом пароль у лісце да Мікалая Радзівіла Рудога, свайго ўлюбёнца, наракаў на гетмана. А некаторыя мясціны з суда над Сангушкам, перапісаныя, хадзілі на руках, i імі зачытваліся, нібыта старадаўнімі раманамі пра каханне. У архіве Радзівілаў быў увесь пратакол суда, i пісарам пры двары давалі вялікія грошы, каб перапісалі яны выступленні сведкаў, a асабліва — рэчніка Адахоўскага, заступніка Змітрака Сангушкі. Пры Еўцы не хацелі надта выказваць свае адносіны да Сангушкі, якому спачувала ўся шляхта Белай Русі, але месца, дзе гаварыў Адахоўскі пра княгіню Беату, усе ведалі i помнілі:
«О літасцівы каралю i найяснейшы гаспадзіне! Помні на тое, якая то нявеста i маді — тая княгіня Іллёва? Яна сквапная; да сэрца прыпадаюць ёй тыя замкі, месцы, вёскі i воласці, каторымі ўпраўляе i каторых з рук сваіх не хоча выпусціді, каторыя з дачкою i мужам яе падзяліці не хоча... Што за маці, якая кажа: няхай абое згінуць, абы я адпомсціла?»
Ведалі тут, што польскія вяльможы ўсе галасавалі за смярогны прысуд Сангушку, а баяры Княства — за тое, каб даць трохі часу на рашэнне гэтай справы. Але, паколькі было ix меней i паколькі, вывозячы Гальшку, пакінуў Сангушка без дагляду пагранічныя гарады, за якімі павінен быў назіраць, i вынес яму пароль смярогны прысуд. Спрачаліся цяпер за стадом — што вышэй — каханне ці ваенны абавязак? I, як заўсёды, жанчыны казалі адно, а мужчыны — другое. За вясёлым тым гвалтам спачатку не пачула Еўка таго, што казаў пан Завіша. Але ўсё ў душы адразу напялася, i стол паплыў перад вачамі, калі данёсся да яе працяг:
— I шрам той, блізна страшная на твары пана Марціна так i засталася з тае начы. Але як тое было — нічога не кажа ён. Дый не падступіцца да яго — бакалаўр жа, вучыць дзяцей шляхты!
Еўка ціха нахілілася да маці:
— Пра каго пан Завіша гаворыць?
Маці не пачула спачатку. Сухенькая, звялая, яна сядзела, абводзячы гасціну заклапочаным позіркам. А кал i пачула, адказала абыякава:
— Тут, у Нясвіжы, прыехаў летась... Бакалаўр малады... З бедных Завішаў...
I зноў, як калісьці, усю доўгую ноч Еўка не магла заснуць. Стаяла ля акна, глядзела, як у цемры трымцяць на марозным ветры старыя вербы, як з глухім шэлестам час ад часу мяце па ганку лёгкая завея і, уздыхаючы, перажоўвае сена ў хляве скаціна. Пад ранак на двары зазвінеў лядок пад нагамі работнікаў, запурчэла малако ў даёнках, глуха застукалі ў ахвіцынях маслабойкі. Бацька выйшаў на двор у калматым кажуху, i радасна падбег да яго сабака, падобны да колішняга Чмеліка... A тонкі серпік маладзіка гэтак жа, як i паўтара года назад, у Німбургу, упарта вісеў у паружавелым небе, i толькі праз дзверы раптам, нібыта недзе хлынула ў дом ранішняе паветра, пацягнула слабым пахам алешыны, пахам першай маладой траўкі. Яна глыбока ўдыхнула яго i раптам паверыла, што жыццё яшчэ ўсё наперадзе, што шчасцс для яе не спрахла недзе, не знікла ў невядомых скрынях, а чакае яе, такое ж нясмелае, жыватворнае, як гэтае паветра роднага кута...
У Нясвіжы яна спачатку разгубілася — куды ехаць? Увесь ён быў іншы, нібыта цалкам перанесены з другіх краёў. Але гэта гады — тыя гады, што яна правяла ў Астрозе, далека адсюль. Раз за разам нешта змянялася тут, i ўсяго чатыры зімы назад сястра колішніх уладароў была каралеваю Польшчы. Нягледзячы на тое, што Барбара памерла, Радзівілы з кожным годам узмацняліся ўсё болей. Нясвіж, увесь у будаўнічых лясах, нібыта заяўляў аб тым, што варта толькі захацець таго Радзівілам — i сюды, а не ў Кракаў ці Варшаву будуць з'язджацца паслы i замежныя госці... Таго ніколі не суджана будзе ім, але застанецца Нясвіж — памяць пра доўгавяковую ix магутнасць...
Пані Беата як у ваду глядзела — гаспадар прыехаў сюды на кароткі час з Вільні. Агромністы, яшчэ не цалкам пабудаваны замак стаяў на месцы колішніх камяніц, але цяпер ён чамусьці быў абкружаны вадой. Няўжо i ваду прымусілі тут цячы так, як таго захацелася гаспадарам? У канцэлярыі яе пачціва прыняў замкавы ўраднік, пакланіўшыся, прапанаваў пачакаць.
— Мне толькі аддаць гэты ліст яго мосці,— сумеўшыся, сказала Еўка. Перадала вялікі скрутак з чырвонай пячаткай.
— А можа, вас захочуць распытаць пра што-кольвечы? — ураднік выклікаў пісара, загадаў далажыць яго мосці і, толькі дазнаўшыся, што пан Мікалай прылёг адпачыць, адпусціў Еўку. Павагаўшыся, яна папрасіла знайсці пана Марціна, настаўніка.