Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 229
Перейти на страницу:

Як бы там ні было, мяне ўгаварылі паспрабаваць напісаць п’есу, на гэты раз сынтэтычную з дзьвюх аповесьцяў — «Сотнікаў» і «Круглянскі мост». Я абяцаў, хаця з увагі на складанасьць задачы мне далі памочніка, які, здаецца, усё і зрабіў. Прыехаўшы на прагон, я мала што зразумеў. Але мусіў празь дзень ісьці зь Любімавым у Мінкульт, дзе павінна адбыцца абмеркаваньне і выдача (ці нявыдача) дазволу на спэктакль. Тут мяне чакала шмат новага і нават цікавага.

Абмеркаваньне адбывалася ў шыкоўным старасьвецкім кабінэце міністэрства культуры — з гарбатай на сталах, пры зважлівай цішыні прысутных, аргумэнтаваных выступах адказных чыноўнікаў і пісьмовай рэгістрацыі іхніх прэтэнзіяў. Начальнік глаўку сядзеў змрочнай чыгуннай тумбай, на якую Юрый Пятровіч, здаецца, не зьвяртаў ніякай увагі. Як, зрэшты, і на выступы ўсіх астатніх. Калі ўсё было скончана, далі слова Любімаву, які ва ўласьцівай яму бескампраміснай манеры сказаў, што ён ня хлопчык на пабягушках Мінкульту ці нават хіміка Дзёмічава, ён рэжысэр, ставіць п’есу паважанага аўтара і зробіць толькі тое, што палічыць патрэбным. А калі ён на штосьці скажа НЕ, дык ужо будзьце ўпэўненыя, ніхто яго ня змусіць тое зрабіць. Гэта яго апошняе слова.

Мне гэта дужа спадабалася, гэткага рашучага дзеяча культуры я бачыў упершыню. Тады яшчэ было невядома, куды яго прывядзе тая рашучасьць, чым абернецца ў яго тэатральным лёсе. Хаця што-нішто можна было прадбачыць. Хутка ён зьедзе з Масквы, яго пазбавяць савецкага грамадзянства, будзе бадзяцца па сьвеце, аднак застаючыся верным сьвятому пакліканьню мастацтва, і пераможцам вернецца назад пасьля развалу СССР. Але для таго Любімаву трэба было пражыць шмат год. У мастацтве наогул трэба жыць доўга, бо за кароткае жыцьцё рэдка каму наканавана здабыць перамогу.

Позьняй восеньню адбылася прэм’ера спэктаклю пад назвай «Перекрёсток» (Перакрыжаваньне). Сцэнаграфія славутага мастака Бароўскага была выкананая ў выглядзе некалькіх складзеных накрыж бярвеньняў, па якіх поўзалі пэрсанажы п’есы. Я маўчаў. Тэатралам той сцэнавы антураж падабаўся.

Спэктакль паводле «Апошняга шанцу» ў Купалаўскім тэатры адбыўся няхутка, мне ў ім запомнілася яркае, нават магутнае выкананьне ролі Мейра старым шаноўным Дзядзюшкам. Але, як гэта нярэдка бывае, яркая зорка сваім сьвятлом прытушыла бляск іншых. Хаця віна ў тым, можа, ляжыць і на аўтары, які «ня справіўся», ня даў патрэбнага шанцу заблішчэць і ўсім астатнім. А галоўнае, як я зразумеў, паводле прыроды сваёй мастацтва — справа індывідуальная. Калектыўным яго зрабілі жыцьцё ды гістарычныя абставіны і ўжо тым самым паставілі пад сумнеў яго, так бы мовіць, першазданную, мэтафізычную сутнасьць. Без тае сутнасьці мастацтва — не мастацтва, а ўсяго толькі вытворчасьць пацехі.

Але культурная парадыгма мяняецца. Век індывідуалізму, дарэшты расквітнеўшы, уступае месца вынайдзенаму Юнгам фэномэну бесьсьвядомага калектыўнага. Колісь то быў фэномэн, цяпер — агульнаўпадабаны працэс, што ахапіў краіны і кантыненты. Мабыць, культура, як і жыцьцё, у сваіх выявах зьменлівая, шматаблічная і бясконцая. Хаця і ў мінулым ня ўсё было проста; заблытана і складана, як і цяпер. Вядома, што Твардоўскі не любіў вершы, Бунін і Хэмінгуэй — тэатр, Горкі ненавідзеў праўду, якой усё жыцьцё імкнуўся служыць Талстой, і нарадзіў сацрэалізм. Мабыць, болей праўды ў афарызме Бярдзяева, што «культура — гэта няўдача чалавецтва», і ўжо безумоўна ў словах Гётэ: «Паміж двума поглядамі — ня ісьціна, а праблема».. Таму ці варта дыскутаваць пра культуру? Прыняць за ісьціну знакаміты «Чорны квадрат» Малевіча і зачыніць праблему?

Былі і яшчэ спэктаклі паводле названых ды іншых п’есаў Быкава. Ставіў іх ленінградзкі тэатр на Ліцейным, маскоўскі тэатр Станіслаўскага, расейскі тэатр імя Горкага ў Менску, шмат якія тэатры ў Расеі, на Украіне, у краінах Цэнтральнай Азіі. Але тое — без удзелу і нават без увагі аўтара, які з самага пачатку страціў цікавасьць да тэатру. Можа, так і не набыўшы яе. Але што ж: кожнай вароне — свой сук на дрэве. На чужы сядаць і ня трэба.

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)