Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 229
Перейти на страницу:

Назаўтра раніцай паплылі ад гарадзенскіх мастоў уніз — да Пышак, паўзь Мелавыя горы, Ласасянкі і далей да вусьця Чорнай Ганьчы. У мяне тады быў невялічкі маторны кацярок маркі «Прагрэс», на якім я тут аб’езьдзіў усё навакольле ўверх і ўніз па Нёмане. I цяпер з захапленьнем старажыла паказваў госьцю тое, што шмат разоў бачыў сам. Чaхаў на малых абаротах маторчык, міма праплывалі баравыя і лугавыя беражкі, пясчаныя косы і парослыя трысьнягом старыцы. У зацішных мясьцінах зьдзіўлена пазіралі зь берагу нерухомыя чаплі, а поруч боўталі ў вадзе цяжкія рыбіны. Навокал не было ні душы. Мы выбралі здатны мурожны беражок і дасталі начыньне для шашлыку. Пакуль над плёсам расплываўся смачны дымок, размаўлялі пра наша паганае жыцьцё, хоць у Маскве ці ў Горадні, за якое колісь пралівалі кроў. Мы дык хоць выжылі, а нашыя таварышы (97 з сотні) — даўно ў братніх магілах, раскіданых па зямлі ад Сталінграду да Эльбы. Пагінулі, так і не дазнаўшыся, калі скончылася вайна — тое найбольш для іх крыўдна. Можа, думаюць, што мы ўсё ваюем? Як той партызан з анэкдоту, што вылез зь лесу і пытаецца ў хлопчыка: дзе немцы? Хлопец кажа: якія немцы, вайна ж даўно скончылася. Партызан расчаравана вылаяўся: а я ўсё цягнікі пад адхон пушчаю. Падобна, гэтак і мы. Вайна даўно скончылася, а мы ўсё ня можам адчапіцца ад яе — усё пішам і пішам. Можа, каму гэта трэба? Так, трэба, кажа Лазар. Пакуль будзе балець, трэба пісаць. Ды ўжо ж, ад таго болю колькі гадоў няма нам спакою. I ня будзе, кажа мой сябра. Тое — наш пажыцьцёвы боль. «Мае веды пэсымістычныя, але мая воля і надзея аптымістычныя», — хацелася мне думаць словамі Альбэрта Швэйцара.

Позна ўвечары па ціхай вадзе вярталіся ў горад. Нёман рыхтаваўся да начнога спачыну, абапал на берагах зблізку і здалёку запальваліся агні. То было маё апошняе нёманскае падарожжа, нечаканае разьвітаньне з гэтай мілай ракой, сьціплай сваёй мілосьцю, лепшаю за ўсе вядомыя мне рэкі Эўропы і Азіі.

84. МХАТ

Яшчэ калі я жыў у Горадні, неяк прыехаў туды Андрэй Макаёнак, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету па Гарадзенскай акрузе, меў з намі спатканьне. Мы з Карпюком і Данутай вадзілі яго ў рэстаран, заходзілі да яго ў гатэль. Тады ён у мяне запытаў: «Слухай, чаму ты не напішаш п’есу? У цябе такі драматычны матар’ял, — што ні аповесьць, то амаль гатовая п’еса. Напішы. Калі што, і я памагу, пачытаю…». Пасьля мяне пра тое ж прасілі з тэатру, рэжысэр Раеўскі, і я неяк міжволі пачаў прымервацца да п’есы. Вядома ж, драмы на тэму мінулай вайны. Але я ўсё ж не драматург і нават не аматар тэатру, тое, мабыць, паўплывала на працу і на яе вынік. Як празь нейкі час мяне ўгаварылі прачытаць мой твор перад калектывам Купалаўскага тэатру, стала зразумела, што шэдэўру не атрымалася. Але тут усё праз таго ж Макаёнка прыйшла прапанова з маскоўскага МХАТу, там захацелі пазнаёміцца зь п’есай. Пасьля знаёмства загадчык літаратурнай часткі паведаміў, што п’есу варта трошачкі дацягнуць і можна будзе паставіць у іхнім тэатры. Я ўзяўся дацягваць.

Тое дацягваньне доўжылася ці ня ўсё лета, я перапсаваў кіляграмы паперы, якую тады трэба было «даставаць», але мхатаўцы заахвочвалі — яшчэ трошкі… Знайшлі ўжо і рэжысэра — маладога і таленавітага Валодзю Салюка зь ягонай таксама маладой і таленавітай жонкай-актрысай. Тыя прыяжджалі ў Горадню, каб папрацаваць з аўтарам і дацягнуць п’есу, каторая атрымала назву «Апошні шанец». Нарэшце ўсё быццам было зроблена, мяне запрасілі ў тэатр, дзе адбылося абмеркаваньне.

Абмеркаваньне, афармленьне, дэкарацыі мне ўвогуле не спадабаліся; мала радасьці выклікалі, мяркуючы па ўсім, яны і ў галоўнага рэжысэра Алега Яфрэмава. Калі я ўбачыў, што ў афармленьні «абыгрываецца» вобраз падпольшчыкаў у выглядзе людзей, што вылазяць «з-пад полу», то-бок — падлогі, зразумеў, што праз той фармалізм рэалістычнага спэктаклю не атрымаецца. Так яно і выйшла. На абмеркаваньні ж, у якім удзельнічалі спрэе заслужаныя і масьцітыя маэстры, выказваліся па дробязях, а сакратарка партбюро, знакамітая Ангеліна Сьцяпанава, вядома ж, шчыравала пра палітычнае гучаньне п’есы, каб ня дай Бог, не адбылося куды перакосу ад ідэяў партыйнасьці і народнасьці. Прэм’ера мне кепска запомнілася, хіба што банкетам, дзе запрошаны мной Віктар Астаф’еў стрымана сказаў: «Столькі людзкога гора, а назва блатняцкая. Не стасуецца!». Мабыць, мог бы сказаць і болей, але з увагі да аўтара змоўчаў. З Аляксандрам Вампілавым мы разам ішлі ўвечары ў гасьцініцу і размаўлялі. Гэты сібірскі драматург тады толькі ўзыходзіў на маскоўскую ецэну, напісаў сваё «Вуцінае паляваньне», якое зрабіла яго славутым, на жаль, пасьля ягонай трагічнай пагібелі ў Байкале. А тады ён быў поўны тэатральных клопатаў і праэктаў. Ён між іншым сказаў, што рэжысэрам падабаюцца «цёмныя» п’есы, якія б дазвалялі сябе трактаваць як заўгодна і як заўгодна ставіць. Калі ў п’есе ўсё ясна і рэальна, тое для іх нецікава, бо суадносіцца з крытэрыямі рэальнага жыцьця. А яны ня хочуць крытэрыяў. Гэта былі залатыя словы. Мы гутарылі таксама пра сучасных актораў, і, памятаю, я скардзіўся яму, што сучасныя, нават самыя таленавітыя акторы ня ў стане адчуць псыхалёгію ваеннага часу і ня могуць пазьбегнуць фальшу. Ён з гаркатой зазначыў, што яны не адчуваюць і часу, у якім жывуць. Асабліва сталічныя акторы. Таму ім лепей гуляць у клясыку.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)