Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 229
Перейти на страницу:

Пасьля прэм’еры мяне стрымана віншавалі, віншавалі рэжысэра-пастаноўшчыка і галоўнага, але я думаў, што болей у тэатр не пайду. Не падабалася мне гэтае мастацтва наогул зь яго празьмернаю ўмоўнасьцю (ці наадварот — натуральнасьцю), ненатуральнымі галасамі актрыс, пастановачнымі вывертамі. Я думаў, што калі вартая п’еса, дык лепш я яе прачытаю на адзіноце і ўяўлю. А тэатр у ягоных вобразах і дзеях — хіба для тых, хто пазбаўлены ўяўленьня. Я прыпамінаў некалі чытанае ў Буніна пра тэатр зь яго ненатуральнасьцю і фальшам, ад якіх яго «каробіла». Але мне казалі: трэба яшчэ ўлічваць непасрэднае ўзьдзеяньне асобаў актораў і актрыс, іхняе чалавечае абаяньне. Ну, калі абаяньне актрыс, тады іншая справа, думалася мне. Але тады лепей — балет. Нездарма начальства з усіх вядомых мастацтваў найболей падабае балет.

Пасьля за чаркай мы нядоўга, але, на маю думку, шчыра пагутарылі з Алегам Яфрэмавым, які скардзіўся на сваю тэатральную долю. Тэатр, як, зрэшты, і ўсё савецкае мастацтва, задушаны палітычным гнётам, рэжысэр знаходзіцца пад няспыннай палітычнай залежнасьцю і, калі мае якія магчымасьці, дык толькі ў галіне формы. Фармальныя па сутнасьці магчымасьці. Усё іншае — не ў ягонае кампэтэнцыі. Часам паяўляецца вялікае жаданьне на ўсё махнуць рукой і… Але што за тым «і»? Там, на жаль, пустка… Я слухаў яго і думаў: дык гэта ж у Маскве, у сталіцы. А як нам у правінцыі, якой ёсьць Беларусь зь яе ўяўным нацыяналізмам, якога ўсе баяцца? I калі ў нас яшчэ не тупік, дык ці ня дзякуй за тое нашай нацыянальнай эліце, найперш жменьцы беларускіх пісьменьнікаў. У цалкам зрусіфікаванай, скамунізаванай краіне яны яшчэ маюць адвагу трымацца свае нацыянальнай мовы і нейкіх парэштак старадаўняй культуры.

85. Таганка

Мінуў пэўны час, і хтосьці з маіх сяброў (здаецца, Адамовіч) зацягнуў мяне на знакамітую тады Таганку і славуты спэктакль «Гамлет» з Высоцкім у галоўнай ролі. Тут шмат што было не такое, як у МХАЦе, пачынаючы з багемнага выгляду кабінэту галоўнага — Юрыя Любімава, дзе на сьценах значыліся дзясяткі (калі ня сотні) аўтографаў знакамітых наведвальнікаў, што вялі тут спаборніцтвы ў вастраслоўі. Галоўны захопліваў адразу катэгарычнай трапнасьцю думак і меркаваньняў. Здаецца, для яго не было ні ўлады, ні аўтарытэтаў, а толькі адно вялікае мастацтва тэатру, якому ён імкнуўся служыць беззаганна. Toe ж можна было назіраць і на сцэне, дзе апантаны Высоцкі, гойсаючы са шпагай у руках, змагаецца зь цяжкай суконнай заслонай. Асацыяцыі самыя блізкія і пазнавальныя, нягледзячы на замшэлую даўнасьць тэмы. А можа, справа менавіта ў той замшэласьці? Сучаснасьць усё ж будзе ўспрымацца інакш? Без неабходных для тэатру ілюзіяў.

Позна ўвечары невялічкай групай пайшлі ў рэстаран, трэба было адзначыць знаёмства з Таганкай. Iніцыятарам таго, вядома ж, быў Адамовіч. Памятаю, тады ж пазнаёміўся з Юрам Каракіным, які нядаўна прыехаў з Прагі, дзе працаваў у часопісе. Размова, натуральна, зайшла пра тэатр і сучасных актораў. Акторы ўвогуле дрэнь, нават і ў славутых тэатрах. Бо ўсе выходзяць з навучэнства паводле адной сыстэмы. А ў навучэнства трапляюць або па блаце, або па агульным конкурсе: хто без памылак напіша сачыненьне на тэму «Я знаю, город будет, я знаю, саду цвесть». На Захадзе інакш, казаў Каракін. Знакаміты рэжысэр Вісконці, якому спатрэбілася ў Алжыры маладая актрыса, пайшоў у суседнюю гімназію і «выгледзеў» дзяўчыну. Тою дзяўчынай аказалася Клаўдзія Кардынале. «Мабыць, у пэўных краінах дзяўчаты ад нараджэньня — актрысы, вольныя і таленавітыя, чаго ў нас ніякімі лекцыямі не даможашся. Але для таго яшчэ трэба быць знакамітым Вісконці», — сказаў Высоцкі. Як разыходзіліся, ён папытаўся, ці нельга ў Менску дзе «падхалтурыць», на якой карціне, бо трэба грошы.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)