За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Бона ведала гэта. Ненавіснымі былі ёй самыя магутныя ў Княстве Радзівілы, якія ўжо «па кудзелі» пабывалі на троне i якія нізавошта не дапусцілі б яе выбару для маладой ішязёўны Астрожскай, дзед якой быў нездарма надзеяй i гонарам беларусінаў i ўкраінцаў. Усіх ix яна ўяўляла зараз, гэтых ганарлівых, незалежных баяр, якія давалі каралю тытул Вялікага князя Літоўскага i Белай Русі — Паўла Сапегу, ваяводу навагрудскага, Станіслава Паца — віцебскага ваяводу, Юрыя Тышкевіча, што сядзеў на Брэстчыне, Мікалая Тальвоша — кашталяна мінскага, Юрыя Зяновіча — кашталяна полацкага. Даходзілі да яе звесткі, што менавіта ix падтрымкай ўнаўзла на землі Княства i Кароны ерась арыянская, з зямель еўрапейскіх пушчаная.
Калісьці яна многа зрабіла для таго, каб юнакі Кароны i Княства ехалі вучыцца ў родную яе Італію, у другія еўрапейскія землі. Але, як i ўсюды, для валадара трэба трымаць быдла найленей у стайні, каб яно не надта многа ведала. Бо менавіта гзтая моладзь, падвучаная ва універсітэтах, была цяпер ci лай. Насенне, якое каралева дапамагала сыпаць, цяпер спела, як калоссе, на тых акрутных, упартых землях i прыносіла горкія плады непаслушзнства. Нават сын яе, Сігізмунд Aўгуст, гатовы быў калі не спрыяць, то не перашкаджаць схізме. Што ж, яны, тыя палітыкі, мелі рацыю, адзін за адным адпадаючы ад каталіцтва i праваслаўя i пераходзячы ў кальвінізм. Яны робяць разлік на тое, што чужая польскай i маскоўскай ідзям рэлігія можа стаць асновай для сваёй, толькі i х н я й дзяржаўнасці! Гледзячы на тоненькую, бледнатварую дзяўчынку, якая стаяла перад ёю, Бона звыклым поглядам палітыка ацэньвала сітуацыю, але i жаночае, даўно забытае шкадаванне варухнулася ў ёй — аддадуць каму-небудзь у ахвяру, дзеля земляў i чужых разлікаў, якія гэтае дзіця нават не разумев. А пасля будзе ўсё астатняе жыццё толькі слухаць распавяданні пра нейкае там вялізнае, страшнае каханне i — верыць i не верыць тым распавяданням...
Яна дазволіла гасцям пажыць з ёю, у яе пакоях. Сын не асмеліцца чапаць ix тут. Усё яшчэ моцнай была старая каралева, i каля яе, пры яе двары былі i цяпер многія з тых, хто спадзяваўся на літасць каралевы, каб выхапіць сабе староства альбо прыдворны чын. I вечарам поўна было ў пакоях, дзе каралева прымала гасцей. Спевакі, прыехаўшыя з Італіі, каб вярнуцца назад з грашыма i каралеўскай літасцю, флейтысты, блазны адзін за адным выходзілі на навошчаную, на самы новы еўрапейскі манер, падлогу перад высокім, з чорнага дрэва крзслам, дзе сядзела каралева, i пацяшалі гасцей. Свечкі ў залатых кандэлябрах, люстры з венецыянскага шкла, высокія крыштальныя келіхі на століку перад каралевай, дыяменты ў валасах жанчын — усё ззяла, пералівалася ў жоўтым святле мноства свечак, ад грубак, пакрытых тоўстай кафляй, несла цяплом, але i пахла гарэлым. Там, за сценамі, у перадпечы, сядзеді печнікі i бесперапынна клалі на тлеючае вуголле альховыя, бярозавыя альбо сасновыя калоды.
Каб перабіць пах гарэлага, падлогу перад прыёмам злілі пахкай вадою, i Беата, якая была зацягнена ў новую, аксамітавую, але з празмерна тонкай таліяй сукню, ледзь не траціла прытомнасць. Але нічым гэтага не паказвала, абмахваючыся шытай золатам хусткай, вяла размовы.
Многія ca старэйшага пакалення, гледзячы на яе, успаміналі вяселле першай тады прыгажуні пры кракаўскім двары, з князем Ілюком Астрожскім якраз на другі дзень пасля таго, як дачка старога Жыгімонта павянчалася з вялікім князем сямігародскім i будучым каралём Угар, Іванам Заполіяй. Нароўні з каралевічам Сігізмундам Аўгустам стаяў на тым вяселлі каралеўскай дачкі князь Іллюк, чыё вяселле адзначылі амаль гэтак жа пышна, як i папярэдняе. Многія тады ўздыхалі ад зайздрасці, што прыгажуня Беата з'язджае з Кракава, а паны рада на Літве, ведаючы, што ў пасаг не дае панна Касцялецкая мужу амаль нічога, толькі круцілі галовамі, гаворачы пра яе звычку да раскошы i славы. Яна i на гэты прыём апранулася не як маці дарослай дачкі, а як маладзюткая дзяўчына,— на влошскі манер: светлыя валасы забраны ззаду ў вузел. Сукня на шыі перахоплена вузкім шнурком, твар патанае ў карунках, пышныя рукавы захіляюць Гальшку.
Беата ж шкадавала, што каралева жыве не ў Кракаве, горадзе, любімым ёю, a ў Варшаве. Там, у Кракаве, сапраўды ўсё лепшае, што было ў жыцці — маладосць, каханне, поснех пры двары... А пасля,— кароткая радасць жыцця з мужам i клопаты, турботы з-за маёмасці, з-за велізарных багаццяў, якія ёй радасці не прыносілі... Пасля прыёму, паскардзіўшыся старой Баркулабісе, доўга не магла заснуць Беата, забыўшыся нават, як звычайна, пацалаваць на ноч дачку.