Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 156
Перейти на страницу:

Нырскаючы атрамантам, пісаў, хутка перакладаючы на латынь яе словы, Андрэй. Пісала Беата аб тым, што прымае з пачцівасцю ўсе лісты караля. Але — тут яна доўга думала, пасля некалькі разоў мяняла напісанае,— дачка яе, будучы цяпер паняю ўласнай волі, за радаю сваёй маці i сваіх прыяцеляў* можа сама сабою распараджацца.

Літоўскае права, ухваленае на сейме ў Вільні ў 1551 годзе, дазваляла аддаваць замуж дзяўчат-сірат толькі ca згоды ix бліжэйшых родзічаў, i пані Беата пастаралася даць гэта адчуць каралю.

А праз тыдзень яна выязджала з Астрогу да Варшавы, дзе ў гэты час жыла каралева Бона.

Цэлы тыдзень у замку ішла мітусня — швачкі i вышивальщицы, абутнікі, пакаёўкі шылі, складалі ў вялізныя, аздобленыя разьбой куфры сукні i мехавыя плашчы, пантофлікі i шалікі, а падкаморы, лоўчыя, кухмістры i шамбеляны займаліся гаспадарчымі справамі i ныдаткамі Дарога была няблізкая, гаспадыні ні ў чым по хацолі мець недастатку — іначай солана давялося б прыдворным!

Да княжацкай бібліятэкі гэты шум не адносіўся. Еўка дзень за днём перапісвала паперы, даглядала кнігі, падклейваючы пагрызеныя мышамі старонкі, то загадваючы ювеліру паправіць залаты нялёстак ці прамыць каштоўны камень на абкладзе, асабліва калі кнігу патрабавалі наверх, у панскія пакоі. Але Гальшка цяпер з неахвотаю загадвала прачытаць што-кольвечы на ноч. Часцей яна клалася спаць i доўга ляжала без сну, думаючы пра нешта сваё. Затое пані Беата загадвала чытаць сваей чытальніцы часта. Прыхбдзіла Баркулабіха, бурчала:

— Чытаюць-чытаюць, а яна ляжыць i ці то слухае, ці не... у Альжбеты язык адвальваецца, a пані хоць бы што... Ужо i раніца часам, а яна ўсё слухае. Дый каб пра што бажэсцвеннае — не, пра розных мудрацоў ёй падавай, пра выверты i забурэнні ўсялякія... Пэўна, думае, як караля ці самога пана бога ашукаць...

Альжбета, дачка кашталяна, была дзяўчынаю ганарліваю, гарачаю — ці не таму аж да раніцы любіла яе трымаць пані Беата ў сваёй спальні, абабітай блакітным аксамітам, з вялізным разьбяным ложкам i люстрам у зала гой аправе. Любіла назіраць, як, ледзь не плачучы ад шаленства, чытае Альжбета «Кнігу Смарагд», альбо «Дзве кнігі абедзве Маргарыты», альбо «Кнігу вялікую Дыянісія Арэапагіцкага». Калі была ў добрым настроі, загадвала чытаць па-польску — пра першых каралёў Кароны, пра ўцехі закаханых Абеляра i Элаізы i ix горкую разлуку. Чытала Альжбета горай за Еўку дый часта спатыкалася на беларусінскім слове, таму што бацька яе стаў кальвіністам i гарнуўся болей да нямеччыны. Але i па-нямецку чытаць ён не надта быў ахвочы, як увогуле не любіў кніг. Любіў кашталян хмельнае, а найбольш — салодкае віно мальвазію, апранаўся з ахвотай i стараннем, нібыта жанчына, i дачцэ гразіў карамі, калі чым прагневіць яна пані Беату. Еўку ж нібыта не заўважала гаспадыня i Гальшцы забараніла пра яе ўспамінаць, таму што, як казала яна Баркулабісе, «упартае нешта i зацятае ў вачах» Еўкі бачыла. Але i дадому не адсылала, хаця аднойчы, набраўшыся адвагі, прыйшла Еўка да яе i, склаўшы рукі як перад абразамі, маліла адпусціць у Нясвіж, да бацькоў. Чужою сябе адчувала ў Астрозе, i зусім бы змарнела, каб не Андрэй. Але пані Беата доўга глядзела на дзяўчыну, пастуквала нагой у тонкім юхтовым боціку, i тонкая рука яе з доўгімі бялюткімі пальчыкамі ляжала на аксамітавай сукні насцярожліва.

— Добра,— вырашыла нарэшце,— Але спачатку папрацуеш на гардэробе разам з ахмістрыняй. А пасля ліст ад мяне адвязеш яго мосці пану Мікалаю. Можа, ён цяпер у Нясвіжы. Кажуць, будуюць там многа.

Еўка моўчкі пакланілася пані i пайшла ўніз. A назаўтра з раніцы пачала работу — седзячы пры гардэробнай, запісвала ўслед за ахмістрыняй: «Шабка елмурка сукна лазуровага — дзве копы грошай літоўскіх, поес чырвоный з ножамі — 24 гроша, коберац — 4 копы грошай літоўскіх, хустка, вышываная чырвоным ядвабам,—2 залатых...» I далей, ажно да вечара. Указваліся цэны, таму што дзедзе, a ў палацы за маёмасцю сачылі і, калі б падмяніў хто шубку заечую — многа бізуноў хадзіла б па спіне ахмістрыні i яе памочніцы!

Выпадкова з паграбіцы выцягнулі скрыню, адчыніўшы якую, убачылі жанчыны зброю — панцыр, поручы, бляхі, барвіцы ляжалі там, а паверх — бярдыш з прыгожай рукаяццю.

— Гэта ўсё пана Канстанціна,— задуменна сказала ахмістрыня.— Такой зброяй татараў ён сек, ваяваў з ворагамі Княства... Ах, божа вялікі! Якая слава аб ім грымела, а памёр — i цяпер іржою пакрыюцца ягоныя прылады,

— Не пакрыюцца! — падышоў непрыкметна Андрэй, доўга глядзеў на даспехі.— Няма спакою вакол, кроў яшчэ ліцца будзе...

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)