Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 229
Перейти на страницу:

81. Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль

На пачатку 70-х гадоў, калі маё літаратурнае рэнамэ пайшло на папраўку, зноў павярнуўся да мяне кінематограф. На Ленінградзкай кінастудыі зьнялі фільм на сюжэт «Дажыць да сьвітаньня» — фільм няўдалы ва ўсіх адносінах. Я тады некалькі разоў зьездзіў на «Ленфільм», папрацаваў з рэжысэрам, але адразу зразумеў, што вялікага толку ня будзе. Ня той рэжысэр. З ранейшага вопыту ведаў, што рэжысэру-пастаноўшчыку патрэбны ня так розум і густ, колькі характар і воля. Умельства выбіваць і дамагацца. Рэжысэр Віктар Сакалоў быў чалавек разумны і сумленны, але не валодаў усім наборам неабходных для таго якасьцяў. Зноў жа дадаліся недахопы сродкаў, абмежаванасьць матэрыяльна-тэхнічнай базы. I ў дадатак да ўсяго падвяло надвор’е — раней часу растаў сьнег, што для патрэбнай зімовай натуры было пагібельлю. Рэжысёра зьнялі, дазьнімаць даручылі іншаму, усё пайшло наўкось і скончылася поўным фіяска.

Неўзабаве, аднак, атрымаў ліст з «Масфільму», дзе маладая рэжысэрка Ларыса Шапіцька прапаноўвала зьняць фільм па «Сотнікаву». Зрабіць тое параіў ёй наш агульны сябра Алесь Адамовіч. I я пагадзіўся. Праўда, ёй належала яшчэ атрымаць дабро ад кіраўніцтва студыі, кінаглаўку, аддзелу культуры ЦК. Але прабіўная Ларыса мела надзею і ўсё брала на сябе.

Аднак далёка ня ўсё заладзілася на самым пачатку. Найперш турбаваў сцэнар — хто напіша? Кіраўніцтва студыі пярэчыла супраць аўтарства Быкава. Я пагадзіўся — хай будзе хто іншы, паводле іхняга выбару. Выбралі маладога таленавітага кінасцэнарыста і паэта Генадзя Шпалікава, які напісаў хутка і добра. Праўда, знайшліся прэтэнзіі, нешта хацелі зьмяніць у параўнаньні з аповесьцю. Я даў сваю згоду і наогул напісаў Ларысе, што прадастаўляю ёй поўны карт-блянш — рабіць, што захоча. Па праўдзе ўся гэтая кінамітусьня мяне даўно ня вабіла, я ўжо быў ёю сыты і прагнуў толькі аднаго — каб мяне пакінулі ў спакоі.

У спакоі, аднак, ня кідалі, мітусьня вакол сцэнару працягвалася. Патрабавалася мая аўтарская падтрымка, і я прыяжджаў у Менск, дзе Ларыса вяла перамовы ўжо зь «Беларусьфільмам». З тых перамоваў нічога ня выйшла — беларускія кінаўлады не адважваліся зноў зьвязвацца з прозай Быкава. Былі ўжо навучаныя. Ларыса зноў перакінулася на Маскву, пачала хадайнічаць перад цэнтральнымі ўладамі. Прасіла мяне прыехаць.

Я прыехаў у Маскву, і мы дамовіліся з Ларысай спаткацца ў Доме кіно падчас абеду. Народу было няшмат, размове не перашкаджалі. Ларыса сказала, што справа дрэнь, здымаць не даюць. Хто не дае? Ніхто не дазваляе, усе забараняюць. Трэба прабівацца да самога Суслава. Я хацеў сказаць: ну і прабівайцеся. Яна ж кажа: «Трэба ўдваіх, зараз я патэлефаную памочніку і паедзем да Суслава». Я ня ведаў, што ёй на тое сказаць. Рэч у тым, што яшчэ гадоў шэсьць таму чуў, што ў ЦК прынята была пастанова наконт маёй творчасьці, падпісаная менавіта Суславым. А цяпер мне да яго ехаць? Я ў самыя змрочныя для мяне часіны нікога ні пра што не прасіў. Пакуль Ларыса хадзіла ўніз званіць, я шмат перадумаў і дужа прагнуў тады, каб усе яны там, у суслаўскім ЦК, спрахлі, нават разам з маім «Сотнікавым». Я не хацеў ні фільму, ні нават самой аповесьці.

Мабыць, Бог пачуў мае малітвы. Прыйшла Ларыса, на яе твары ляжаў выраз прыкрасьці і расчараваньня: Суслаў хворы. Слава табе, Госпадзі, падумаў я. Хутка мы выйшлі з Дому кіно, і я з палёгкай паехаў дахаты.

Празь нейкі час атрымаў ад Ларысы разьвітальны ліст, у якім яна выбачалася і пісала, што змушана адмовіцца ад задумы, зь якой жыла ці ня два гады. Ну, што ж — адмовіцца, дык адмовіцца, мне нават спадабалася тое. Менш клопату. Бо вынік быў бы адзін, думаў я. У той жа час мне было шкада Ларысу Шапіцька за яе зайздросна працяглую прыхільнасьць да маёй аповесьці.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)