За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Цярпі, дачка мая! Цярпі i маўчы!
Яна гнеўна ўзнялася, загаварыла хутка-хутка:
— Марцін заступіўся за чалавека. Толькі заступіўся! Чаму ім можна ўсё, чаму ix называюць добрымі хрысціянамі i ім належаць душы людскія? А яны не дбаюць пра людзей, яны ix «нямым быдлам» называюць. Нават ён, лепшы за ix, разумнейшы, быў для пана Збароўскага нібыта быдлам! Хто адкажа за яго, калі яны самога вяльможнага Сангушку збэсцілі? I нічога, нічога не будзе ім за тое!
— Дык што ты хочаш ад мяне? — стомлена сказаў свяшчэннік. — Я не пішу законы. Я толькі стараюся змякчыць душы чалавечыя, дапамагчы ім знайсці сябе ў любові i міласэрнасці. I табе скажу — не давай сзрцу скамянець, не давай яму хцівай помслівасці. Цярпі!
— Я хачу даць абет,— сказала Еўка.— Абет на тое, што буду помніць яго да смерці. Я хачу быць абручанай з ім, мёртвым.
— Ты яшчэ маладая. Табе трэба раджаць дзяцей,— ціха сказаў свяшчэннік.
— Я не хачу мець дзяцей, не хачу пушчаць ix у гэты свет, каб яны пакутавалі. Прымі ў мяне абяцанне, i няхай божы г не ў спапяліць мяне да ш чин ту, кал i адступлюся ад свайго!
Пасля свяшчэннік пакінуў яе адну, i яна доўга малілася — адна ў старэнькім храме, дзе над купалам шамацеў снег, a ўнізе трашчалі, дагаражчы, жоўценькія, празрыстыя, з ружовым адлівам свечкі. Спакой ахінаў яе, нібыта ахвяра была выкупленнем за Марціна, за ягоную смерць, за тое, што ён, які думаў пра лес сваёй зямлі, загінуў так недарэчна i рана!
Калі раніцай яна стала прыбіраць пасцель, Баркулабіха ўсклікнула:
— У цябе што там?
A наблізіўшы руку да валасоў, намацала пасмы, нібы адбеленыя шчолакам, i зразумела, што з Кука ił, адхіснулася ад яе:
— Каб жыць — трэба ўмець забываць. А ты?!
— Гэта вы забывайцс,— сказала Еўка глуха.— I пра мужоў забітых, i пра гвалт над душой. А мне тое — не дадзена...
— Што?! — ускочыла маладая гаснадыня. I задыхнулася.
За тое, што абразіла князёўну Гальшку, была Еўка зведзена ўніз i пакарана бізунамі. Праўда, білі яе нямоцна i не па голым целе. Еўка ведала, што не маюць права такога рабіць ca шляхцічамі, а тым болей з жанчынай, але маўчала, толькі зубы сціскала, калі бізун даставаў мацней.
Калі яны вярнуліся ў двор пані Беаты, адхілілі Еўку ад асобы паненкі, i стала яна служыць пры панскай бібліятэцы, перапісваючы рахункі разам з пісарам Андрэем. Апраналася ў чорнае, была заўсёды пахмурнай i маўклівай, i ад таго чалядзінцы спачатку моцна над ёю зубаскалілі, але пасля перасталі. Паступова сталі нават паважаць. Аднекуль стала ім вядома пра патаемны абет. Ca жвавай, вясёлай дзяўчыны Еўка нібы адразу ператварылася ў сталую кабету.
Наверх, у пакоі князёўны, яе доўга не выклікалі. Але аднойчы раніцай, калі яна, схіліўшыся над паперамі, перапісвала інвентарны ліст з маёмасці замка, зайшла Баркулабіха:
— Панна Гальшка злуецца на цябе, але ўсё-ткі ў яе добрае сзрца, i нядаўна яна пыталася, як табе тут працуецца.
— Нядрэнна, панна міласцівая,— ціха адказала Еўка, устаючы i прысядаючы перад нянькай.— Работы многа, а гэта значыць — меней мучыць Mapa.
— Глядзі, мая панна, каб яна мучыла цябе ўсё меней! — адказала Баркулабіха.— Жыць трэба не так, як хочацца, а як набяжыць. Завысока ты ставіш сябе, забурэння сама прагнеш, а табе літасці i ласкі вяльможнай шукаць трэба было б...
Пicaр Андрэй, калi выйшла Баркулабіха, злосна сказаў:
— Прадаў ix род за поліўку з сачыўкі старадаўнюю славу баяр праваслаўных на Літве. Нядаўна адзін з яе братоў казаў на радзе, што Карона нічога не наймела з уніі ў Крэве, a толькі ўцягнула палякаў да варожасці з Масквой. А яшчэ казаў, што Княства мела толькі абшары, дый тыя небяспечныя, ды паганскіх князёў! Як быццам не было ў Княстве ні культуры, ні кніг, ні мовы! Як быццам князі вялікія ў праваслаўе не пераходзілі i ад старадаўняй культуры нічога не бралі i не мелі! Самы страшны — перахрост!
Еўка слухала яго ўважліва. Раней бы пабаялася, вушы б заткнула — якое дачыненне да яе самой маюць далёкія тыя справы? Але пісар Андрэй, які правёў у замкавай бібліятэцы доўгія гады, карпатліва збіраў старыя граматы i прывілеі, а таксама старадаўнія рукапісы, якіх нямала сабралася ў Астрозе, многа ведаў пра даўніну i часам, адарваўшыся ад пергаменаў, гадзінамі апавядаў Еўцы пра даўнія бітвы з татарамі, пра Дзмітрыя Данскога, поруч з якім на Куліковым полі стаяў унук Гедыміна — Дзімітры Карыятавіч, Баброк Валынец, а разам з ім — дружыны братоў Ягайлы, Андрэя Полацкага i Дзімітрыя Карыбута. A ўнук Альгерда, Осьцік, замяняў Дзімітрыя Данскога падчас асады Тахтамышам Масквы ў 1382 годзе... Андрэй быў гарачым прыхільнікам самастойнасці Княства, ненавідзеў паноў каронных, але перад Еўкай раскрыўся не адразу. Сівы, магутны, як зубр, з шыяй, якая нібыта ўрасла ў плечы, ён глядзеў спадылба i непрыветна, з незнаёмымі i непатрэбнымі яму людзьмі гаварыў мала i адрывіста. Пані Беата не раз збіралася яго выгнаць з замка, але нехаця выконвала абяцанне, дадзенае мужу, які, наадварот, надта любіў пана Андрэя i яго апавяданні. Дый толькі Андрэй мог адразу адказаць, у якім годзе колькі сабралі дзякла, калі ўрадзіла жыта i колькі коп грошай вінны тыя ці іншыя воласці. Андрэй заўсёды нізка гнуў галаву перад Беатай, не аспрэчваў яе загадаў, нават тады, калі навіслі над ёю грозныя лісты караля за тое, што нядбайна распараджаецца маёмасцю князёў Астрожскіх — нават тады ніколі не дазволіў сабе Андрэй хоць слова сказаць у абарону тых стараст i цівуноў, якіх выганяла пані, каб на ix месца паставіць сваіх, прывезеных родзічамі з Кароны. Але ўсё роўна не любіла яго гаспадыня — можа, адчуваючы ў ім глыбока схаваную сілу супраціўлення.