За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Куды я пайду ад ix? — аднойчы горка сказаў Андрэй, паказаўшы на паліцы, дзе ляжалі скруткі пергаменаў i стаялі цяжкія, у драўляных ці скураных пераплётах рукапісныя кнігі,— Пайду, а ix тут зваляць у кучу i спаляць. Каму ўсё патрэбна? Мала таго, што тут бабскі, легкадумны дух учыніўся, але ж сама пані ледзь разум ее па-нашаму, таму ж i паненку вучыць. Можа, дачакаюся, калі прыйдзе дбайны гаспадар, каму старадаўняя слава дзедзіцтва баліць...
— Граф Лука наўрад ці зацікавіцца гэтым,— згадзілася Еўка.— Ён болей на завіханне вакол паненкі налягае ды на ўборы. Пядаўна прыехаў у руда-жоўтым жупане, гузікі — з дыяментаў. Марылька Прыбягала, не магла нацешыцца такім гжэчным панам...
— Збытнія мы тут людзі, панна Еўка,— уздыхнуў Андрэй.— Ім бы дэлымі днямі баляваць i весяліцца, а не пpa айчыну думаць, пра тое, што Княства ў вайне непатрэбнай апошняе губляе...
Сапраўды, у Астрозе, нібы ачуняўшы пасля хваробы, а можа, дзеля таго каб усцешыць маладую князёўну, кожны амаль дзень усчыняліся то баляванні, то ловы, то другія забаўкі.
Аднойчы прыехаў князь Васіль Канстанцін Астрожскі, прыйшоў у гасціную, абабітую чырвоным адамашкам. Гаспадыня прыняла яго холадна, але ён, не надга зважаючы на яе настрой, падышоў да пляменніцы, адабральна агледзеў тонкі стан:
— Прыгажуня вырасла... I колер ярынны табе ідзе... Нядоўга будзеш хадзіць у дзеўках...
Пані Беата падціснула вусны:
— Кароль абяцаў, што сам знойдзе жаніха. А вашмосць няхай другі раз не спрабуе — не выйдзе.
— У нашай радзіне бабы запраўляць не будуць! — адказаў ёй швагер, гнеўна с.кубануў рукавіцу за шырокім вышываным поясам, трасянуў шабелькай.
У пані Беаты на вачах паказаліся слёзы. Гледзячы на яе, i Гальшка загаварыла тоненькім, дрыжачым галаском:
— Я прашу, шаноўны дзядзечка...
— Ну, ну, гэта не табе! — дзядзечка пагладзіў яе шырокай, касцістай рукой, зачапіўся за тонкія валасы, діха вылаяўся, але ўслых сказаў толькі:
— Доўга не марудзьце. Чым хутчэй прыбярэ яе багацці нехта з жаніхоў, тым меней сварак i звадаў будзе на Белай i Малай Русі!
— Нехта...— прабурчала Баркулабіха, гледзячы, як ён ідзе да выхаду.— А сам нябось ужо прыгледзеў каго... Быць не можа, каб спусціў замужжа на іншых! Сам хоча быць панам богам! Бач яго, красамоўца!
У замку ўжо ведалі, што кароль, пішучы да свайго паверніка, маршалка літоўскага Радзівіла, баяўся, што мужам маладой Астрожскай стане сын ваяводы Збароўскага. Копія з таго ліста, старанна перанісаная, ужо ляжала ў архіве замка. I Андрэй, а за ім i Еўка, чыталі: «...Над тым раздумваю, каб вужа вялікага таго да нашага панства не ўсадзілі... ваявода i так мае ўжо многа маёнткаў на Русі, каторыя сваёй пажадлівасцю яшчэ i далей памнажае. Калі б сын ваяводы пабраў Гальшку за жонку, тады на цэлую Валынь i на Русь расцягнуў бы сваю магутнасць... Трэба ў той справе скора аглядаціся, бо к таму няма так злой справы, да каторай пані-маці наша, нам на злосць, не хацела б прычыніціся...»
Можа, якраз таму, даючы балі i прыёмы, раздумвала княгіня Беата над тым, што толькі каралева Бона зможа данамагчы ёй. Не хацела паддацца волі каралеўскай, мяркуючы i надалей быць гаспадыняй вялізных маёнткаў. Патрэбны быў такі зяць, які б усё ўзяў з яе рук i быў за гэта назаўсёды ўдзячны. Любы з каралеўскіх улюбёнцаў мог запытацца ў яе, як кіравала маёмасцю, колькі грошай сабрана за час яе ўладанняў, ці брала пазыку. А справы былі нядобрыя. Даходы зменшыліся, некаторыя землі i лясы заняпалі праз нядбайнасць прыставаў, цівупоў. Зменшылася колькасць борцяў, усё меней бочак ярыцы дастаўлялася ў сам замак Астрожскі...
Цяпер, калі сваяк даў зразумець, што не варта цягнуць з замужжам дачкі, яна вырашыла ехаць неадкладна. Перад тым раніцай паклікала пісара Андрэя i прадыктавала ліст да караля.