За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Схапіўшы сярэбраную булаву, ударыў палоннага па галаве. Еўка i Марылька голасна закрычалі, закрыўшы твары далонямі. Людзі глуха заварушыліся, пачуліся галасы шкадавання. Да сына ваяводы падбег Пятрок, закрыў сабою князя. Не шкадуючы, той хлабыснуў Петрака па плячы, хлопец упаў.
Да мала до га Збароўскага кінуўся Марцін, схапіў за руку.
— Што вы робіце, вы, хрысціянін! — узвысіў ён голас.— Калі яны вінныя, ёсць суд! Суд вырашыць!
Еўка шырока адкрыла вочы, сэрца шалёна забілася. Яна i не паспела заўважыць, адкуль тут з'явіўся Мардін. убачьша толькі, як у маладога Збароўскага здзіўлена пашырыліся зрэнкі, пасля запалалі яшчэ большым шалам. Відаць, на адзенні зразумеў, што чалавек, які так нечакана спыніў яго, не адносіцца да багатай шляхты. А гэта ўжо было абразай.
— Ты... хто ты такі, каб спыняць мяне, Збароўскага! — закрычаў ён i рвануўся, клічучы на дапамогу сваіх збройнікаў. Але Марцін цвёрда трымаў яго за руку, вырываючы булаву.
Еўка, ускрыкнуўшы, кінулася наперад. Але спазнілася. Стары Збароўскі, які спускаўся ўніз з войтам Німбурга Кухтам, падскочыў да маладога вучонага, узмахнуўшы карабелькай, што выхапіў з-за пояса. Кароткі ўзмах, i Марцін асунуўся ўніз, не паспеўшы дагаварыць. Еўка, падбегшы, бачыла, як цьмянелі ягоныя вочы, як згасаў у ix яркі зімовы дзепь... Ды малады Збароўскі, у якога вызваліліся рукі, таксама не хацеў стрымлівацца — i булава яго гахнула па галаве Марціна.
Яна закрычала, не помнячы сябе i акружаючага. Але гэтак жа закрычала i маладая княжна Гальшка, якая, выйшаўшы, убачыла скрываўленага, паніклага галавою Сангушку.
Непрытомных, ix панеслі ў крытыя вазкі, падрыхтаваныя загадзя. Еўка, ачуняўшы, білася ў руках збройнікаў, крычала, але замкі былі моцнымі, a рукі, што трымалі ix, не ведалі жалю.
Трохі ачомаўшыся, яна ўжо амаль няўцямна глядзела, як мітусіліся пагоннікі, якіх не хацелі выпускаць войт i суддзя Німбурга, баючыся гневу эрцгерцага Максіміліяна, намесніка караля ў Багеміі. Паддаўшыся ўгаворам вяльмож Кароны, яны дадумаліся, што жорсткасць у абыходжанні з маладым князем можа не спадабацца эрцгерцагу. Ваявода Збароўскі абяцаў ім дачакацца граматы ад эрцгерцага, але не стрымаў абяцання — пад вечар поезд крануўся ў бок Яраміра — апошняга пункта перад мяжой Каралеўства.
Вазкі ехалі хутка, было траска. Аднак Гальшка i Еўка сядзелі нерухома. Баркулабіха, якая ўвесь час, праклінаючы Збароўскіх, даглядала сваю пані, літасціва адносласн да Еўкі — не патрабавала ад яе службы, ганяла на ўсім патрэбным адну Марыльку, Але Гальшка, якую ўвесь час паілі зёлкамі, глядзела на ўсё абыякава, толькі рукі ў яе дробна трэсліся. Час ад часу пад'язджалі то бацька, то сын Збароўскія, але Гальшка не глядзела на ix, не адказвала нічога, i яны, засмучаныя, ад'язджалі прэч.
Але ў Яраміры стары ваявода паспрабаваў пагаварыць з Гальшкай. Ён зноў падняўся да яе ў пакой i стаў скардзіцца на няўдзячнасць. Толькі дзеля яе рызыкнулі яны перасячы межы чужога каралеўства! Яны ўратавалі яе ад злога насільніка — i дзе ж удзячнасць?
— Вызваліце майго мужа з кайданоў,— ціха сказала маладая жанчына.— Супраць хрысціянскай літасці трымаць налоннага ў такім стане, не аказваючы яму дапамогі. Вінен ён толькі перада мною...
Збароўскі паглядзеў на яе шалёнымі вачамі, пастараўся стрымацца, толькі, выходзячы, моцна стукнуў дзвярыма, але, як спахапіўшыся, вярнуўся, закрыў ix цішэй. Злосць клекатала ў ім, і, выходзячы, нешта шапнуў сыну, а той, выклікаўшы вояў-татар, што былі ў ix атрадзе, паставіў ix каравуліць пуню, дзе закрыты быў, нягледзячы на мароз, малады Сангушка. Усім было зразумела, навошта гэта было зроблена.
Раніцай яго знайшлі мёртвым, з пераламаным хрыбтом. Але, калі ярамірскія местачкоўцы прынеслі труну i войт сказаў пахаваць нябожчыка за кошт горада, ваявода Збароўскі загадаў выкінуць цела на стайню. Відаць, заступніцтва жанчын i тое, што князь выкарыстаў свае правы мужа, грызлі яго. Узяць нявесткай не цнатлівую дзяўчыну, a ўдаву, чый шлюб прагрымеў ужо на ўвесь край, было нават i для яго скваннага сэрца справай нялёгкай. Калі ён глядзеў, як цела суперніка яго сына валаклі на стайню, да яго падышла Еўка. Страшнымі вачыма яна паглядзела ў шырокі, зарослы валасамі твар i нечакана для ўсіх прысутных плюнула ў яго. Ваявода хацеў кінуцца на яе, але адчайным намаганнем волі стрымаўся. Шыя яго i шчокі наліваліся дурной, пыхлівай, з сіняватым адценнем чырванню.
— Я табе, сука, прыпомню гэта! — прашыпеў ён скрозь зубы, павярнуўся, пайшоў да сваіх.
Баркулабіха хуценька зграбла Еўку, павяла яе наверх, шэпчучы на вуха:
— Супакойся. Нам i так дастанецца. Пані Беата не даруе нічога. Заўсёды ліхому лепш на свеце, чым добраму. Але ж i ў вераб'я ёсць сэрца, бедная мая дзевачка...