За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Гэты ж... Збароўскі... не любіць яе,— усхліпнула Еўка.— А стары глядзіць на нашу панну з нянавісцю, але стараецца віцца вакол... Што ж гэта робіцца! За што яны... Марціна!
— Грошы, мае золатка, грошы. За ix удавіцца гатовыя. Дый у каламутнай вадзе добра рыбку лавіць. Глядзіш — i падхопяць Збароўскія нашу галубку. Яшчэ б — усе скарбы князёў Астрожскіх за ёю! I Змітрок-князь не проста так вакол яе скакаў... Вось i даскакаўся... Ой, гора, гора для ўсіх. А цябе як шкада. А хлопца... Багатыя б'юцца, a ў беднага чуб трашчыць!
Еўку не ўкалоў напамінак аб яе беднасці. Не думала яна цяпер i пра тое, што пані Беата адпомсціць ёй за ганьбу Збароўскага. Перад вачыма паўставаў жудасны малюнак, як акрываўленага, знявечанага чалавека валаклі на кучу гною... I бачыўся ёй мёртвы Марцін — разбітая ўдарам галава, кроў, што густа хлынула на яго твар, змяніўшы яго да непазнавальнасці... Хто пахавае яго? Хто запомніць яго магілу? I гэта яна, толькі яна вінна ў ягонай смерці. Не пайшоў бы за ёю — застаўся б жывым. Цяпер жа яна нібыта апынулася знянацку ў чорным, страшным склепе, i дзверы з рыпеннем цяжка зачыняліся за ёю...
Назаўтра ў Ярамір прыехалі паны Касцялецкія, радня Гальшкі, а з імі графы Андрэй i Лука Горкі. Высокі, цёмнавалосы, граф Лука доўга не адпускаў, цалуючы, худую, бледную руку Гальшкі.
— Дазвольце, панна Лізавета, выказаць вам глыбокае спачуванне,— казаў ён.— Больш не будзе з вамі нічога страшнага. I ваша матуля, найпяшчотнейшая з усіх маці, з нецярпеннем чакае вас...
Блішчалі залатыя гузікі на ягоным кунтушы, палаш пры баку, адлівалі цёмным бляскам ласіныя рукавіцы за поясам, стоена-радаснае святло было ў прыжмураных вачах. Ён i надалей старанна дагаджаў багатай наследніцы, першы кідаўся падсоўваць ёй пад локаць падушку, папраўляў шыты залатымі нітамі плашч. Але Гальшка была да ўсяго безуважлівая, а вочы ўвесь час нейкія прымружаныя.
Але паступова яна як бы адыходзіла.
Вечарам, застаўшыся адна з прыслужніцамі, загадала Еўцы чытаць. I тая, не пасмеўшы запярэчыць, скрозь смугу, засцілаўшую вочы, чытала вершы влошскага паэта:
Голас яе задрыжаў, але яна пераадолела сябе i працягвала:
Яна апусціла кнігу на калені i замоўкла.
— Ну што ж ты? Працягвай!— капрызна загадала Гальшка.— Я не засну. О, якія невыносныя гэтыя кавалеры! Князь Змітрок быў i прыгажэйшым, i спрытнейшым. Вось ён бы i кахаў так, як тут напісана!
— Не думай пра яго болей! — шапнула ёй Баркулабіха.— Уроненай слязы не паднімеш, прыйшло махам i пайгшло прахам. Чытай! — прыкрыкнула на Еўку, нібы забыўшыся, што нядаўна спачувала ёй,— Бачыш, паненку гэта забаўляе!
Еўка хацела пачаць i не магла. Сутарга схапіла яе за горла, яна ўся сцялася i імкліва выбегла з пакоя, прабегла міма купкі вяльмож, што тоўпіліся ў зале, сышла ўніз.
Ля самага выхаду балявалі татары, якія напярэдадні вартавалі палоннага князя. Чырвоныя, вясёлыя, яны кідалі косці, голасна рагаталі. Горла яе да болю, да знямогі сціскала туга i адзінота.
— Дзе тут храм? — запыталася яна ў адной з прыслужніц.
— А табе якой веры — грэчаскай ці рымскай? — з цікаўнасцю аглядаючы дзяўчыну, запыталася тая.
— Грэчаскай. Мусіць, няма тут у вас праваслаўнага храма? — запыталася Еўка.
— Чаму ж не? У нас тут мяжа, людзі рознай веры. Ёсць i кальвіністы, i антытрынітарыі. Нават для жыдоў нейкі дом ёсць, — ахвотна тлумачыла жанчына. Яна ж i паказала Еўцы дарогу.
Невялікая драўляная царква была зачынена, i Еўка доўга стукалася ў дзверы, дзе жыў свяшчэннік, пакуль ёй не адчынілі. Уздыхаючы, да яе выйшаў напаўсонны свяшчэннік, выслухаўшы, павёў у храм, запаліў дзве невялічкія свечкі.
Прастора ўнутры храма здавалася вялізнай, яна толькі на імгненне задзівілася таму. Аплываючы, трашчалі свечкі. Пахла нечым духмяным i адначасна старызнай i закінутасдю, як пахне ад миоства з'едзеных часам пергаменаў. Вялікія вочы святых дакорліва глядзелі на Еўку. Яна расказала пра vce сваё кароткае жыццё. Запыталася тужліва:
— Чаму такая жорсткасць вакол i акруценства? Чаму людзі не могуць жыць, не забіваючы адзін аднаго, не папіхаючы ў магілу?
Прамаўчаў стары свяшчэннік, толькі пагладзіў схіленую галаву дзяўчыны. Твар яго з незадаволенага стаў змучаным, пакорлівым. Пасля ціха прамовіў: