За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Але стома ўзяла сваё, i пад раніду ў пакоі спалі модным сном.
Прачнуліся яны ад крокаў, тупату i выстралаў. Гальшка села на ложку, твар яе заліла бледнасць.
— Яны забіваюць яго,— прагаварыла яна.— Гэта... гэта матуля наслала!
I упала на ложа к без прытомнасці. Баркулабіха ў жаху кінулася да сваёй ннстункі, a Еўка i Марылька, дрыжучы, сталі апранацца, надягваючы на сябе непаслухмянае адзенне. Стрэлы ўзмаднілі.ся, i праз нейкі час у дзверы модна пастукалі. Баркулабіха накінула на сябе суконны плашч, драўлянай шнількай зашпіліла валасы i накрыла ix шалікам.
Важны пан у жоўтым кунтушы з чорнай шнуроўкай i залатымі гузікамі, у сабаліным каўпаку амаль уварваўся ў пакой, але, убачыўшы жанчын, адступіў назад.
— Што вам грэба, пан ваявода? — нядобра запыталася Баркулабіха, перапыняючы яго імклівы разбег.
— Гэты... гэты збродзень схоплены! Ёсць каралеўскі ўказ аб пазбаўленні яго жыцця! — голасна закрычаў ваявода Збароўскі, а за яго плячыма ўжо віднеліся ўзброеныя, разгарачаныя мужчыны.
— Ён — муж яе, згодна абрадам рымскаму i грэчаскаму,— цвёрда адказала Баркулабіха.— I, пакуль жывы, калі жывы — не бэсціце яго! Пашкадуйце гэтае дзіця!
Яна паказала на Гальшку, якая ў гэты момант, як ніколі, была падобная да перапалоханай дзяўчынкі, пасля выправіла ваяводу за дзверы, хаця ён i пратэставаў. Але, як толькі Гальшку апранулі i яна села ў крэсла, Збароўскі ўварваўся ў пакой зноў.
— Паколькі справа гэта дзяржаўная, то маю да княжны...
— Княгіні,— паправіла яго Баркулабіха.
— Князёўны! — з выклікам кінуў ваявода.— Князёўны, бо яна не зашлюбленая! Дык вось, маю да князёўны дзяржаўную справу! I няхай усе адсюль выйдуць!
— Я — не выйду,— спакойна сказала Баркулабіха.— Ты, твая мосць, замучыш мне дзяўчыну сваімі пытаннямі, а я цярпі!.. Я бачу, з табой гаварыць, як з вадою біцца, у цябе аж вочы гараць, як у дзіка. Хочаш яе за свайго сына? Ды ён жа ў цябе бабнік i валацуга...
Збароўскі хацеў быў плюнуць у яе бок, але стрымаўся, згадзіўся:
— Заставайся, старая чапяла.
Еўка i Марылька пайшлі да выхаду, а ваявода, застаўшыся з Гальшкай, прыдаў свайму звераватаму твару выгляд салодкі i амаль прыстойны, хаця хцівасць так i плёскалася на ім. Ён глядзеў на маладую дзяўчыну так, як быццам хацеў з'есці, усю яе абмацаў вачамі, кожную складачку на яе сукні нібы прапёк поглядам, калі запытаўся:
— Хай панна скажа чэсна — ці была парушана?
Гальшка маўчала, глядзела ўніз. Шчокі яе яшчэ болей
пабялелі. Баркулабіха падхапіла яе за локці ззаду:
— Адкажы яму, мая птушачка, адкажы, што з мужам была, як тое спрадвеку паложана...
— Ты ёй не падказвай! — зароў Збароўскі.— Я вось скажу пані Беаце, як ты яе дачку насгройваеш супраць маці! Яна паклялася, што памрэ, але шлюбу гэтага не дапусціць!
Гальшка жыва абярнулася, вочы яе заблішчалі:
— Яна не змяніла свайго праклёну? Не? Гэта праўда?
— Не толькі не змяніла, але i нам сказала — хай нават i мая дачка застанецца мёртвай, але толькі не жонкай гэтага насільніка!
— А сама яму давала ліст з абяцаннем! — прагаварыла Баркулабіха,— Нядобра гэта! I хаця князь малады таксама нядобра паступіў, што ж цяпер зробіш? Пан бог ix павянчаў!
— Кароль загадаў не лічыць гэта шлюбам! — з выкликам адказаў стары Збароўскі.— I яна можа выйсці замуж, як першы раз!
— Калі ёсць насенне, то што ж там за вяселле! — ціха, як бы сама сабе, прагаварыла Баркулабіха.— Ды не ад твайго кораня!
— Адкуль насенне? — колькі тут дзён прайшло! — нан ваявода трохі сумеўся. Але зноў перапытаў.
Гальшка ледзь улоўна кіўнула галавой, схілілася, як бы над ёю навіс цяжар.
Пан ваявода задумаўся. Прамармытаў:
— Дрэнь справа!
Так, задуменны, ён i сышоў уніз.
Тым часам Еўка i Марылька з жахам назіралі, як акрываўленага Сангушку, звязанага, амаль голага — адзенне вісела на ім лахманамі білі ля дзвярэй карчмы, дзе ўжо сабралася шмат цікаўных.
Сын Збароўскага — сапраўды рыжы, з блакітнымі вачамі i пышнай прычоскай, апавядаў голасна:
— Збродзень гэты замкі рушыў, дзяцей i жонак збіваў да смерці, ашуканствам адну з самых багатых нявест умыкнуў...
I, не вытрымаўшы, кінуўся да суперніка, закрычаў шалёна:
— Табе мала было простай шляхцянкі? Ты да княжны падбіраўся! Дзе грошы? Дзе грошы, адказвай!