За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
А пазней, хаця i зноўку ў суправаджэнні Баркулабіхі i Марылькі, гуляла Еўка па вуліцах маленькага гарадка разам з Марцінам. Жанчын кранула, што, дзеля таго каб яшчэ раз пабыць з дзяўчынай, малады вучоны павярнуў назад i ўвесь дзень пехам ішоў да Лысы. Як i ў першы вечар, япы зайшлі далёка, ажно пакуль вясёлы гоман каля карчмы стаў ледзь чутны, i спахапіліся, калі ззаду забурчала Баркулабіха i стала скардзіцца на ногі:
— Старая я, паненкі мае, каб вось так па дарогах бегаць. А была ж я калісьці... Адна нага тут, другая там. Але й капейка сціраецца, не тое што чалавек...
Тады яны павярнулі назад. Поўня ярка i велічна свяціліся ў небе, i лёгкія, як пёркі, аблокі, мімаходзь захіляючы яе, давалі адчуванне трапяткой замілаванасці, як быццам i гэтая ноч разам з Еўкай святкавала росквіт, маладую напоўненасць жыцця i забыццё ўсяго цяжкага i гаротнага. Мароз палягчэў, вольна i лёгка дыхалася грудзям. Насустрач ім пранесліся коні, далёка па заціхлых палях разняслося бомканне званочкаў, пласт снегу сарваўся з дуба i абсыпаў ix пякучым, церушлівым сняжком...
— Вы пытаецеся, што я хачу рабіць? — запытаўся Марцін пасля нядоўгага маўчання.— Вы ж ведаеце, што папа рымскі некалі прыслаў князю Вітаўту Карону. Але згамавалі яе панове паляцы*. Не хочацца ім, каб мы сталі незалежнымі. Мяркую папрацаваць на славу нашага Княства, каб не загінула яно, не знікла i не растварылася ў Кароне. Мова ў нас свая, i звычкі свае, i хочацца нам з Каронаю жыць у міры i дружбе, але не васаламі быць, a суседзямі... Так, як было да Уніі Крэўскай...
— Не будзе гэтага ніколі! — аж падскочыла Марылька.— Краіну раздзіраюць надвое! Праўду кажуць, што ваша шляхта толькі разлад i смуту сее!
— Ціха, дзіця, супыніся! — перапыніла яе Баркулабіха, якая адразу змоўкла, калі загаварыў Марцін,— не так гэта проста... Вось i мае бацькі ўзялі каталіцтва, адракліся ад нродкаў, таму што не было ім ходу. А так стаў бацька замкавым ураднікам пры двары, а мяне каралева Бона панi Беаце перадала, калі замуж выдавала. I я не шкадую. Не любіла я, прызнацца, двор каралеўскі. Мяне яе мосць каралева мужычкай клікала, бо ростам я ўрадзілася надта высокай, а мовы каралеўскай ніяк не магла вывучыць, бо, хаця бацька i стаў пры двары ўраднікам, маці мая, з простых шляхцічаў, па-свойму гаварыла i басанож пры гародзе хадзіць любіла. А брат цяпер бурмістр места Віленскага.
Размова перайшла на каралеву Бону. Загаварылі аб тым, што стары Жыгімонт ва ўсім слухаецца яе, i ад таго пры двары вялікая звада: каралева ыадта крэўкая дый сквапная. Пры народзе папракае яна мужа пасагам — пяццюдзесяццю тысячамі фларынаў, заплочанымі за яе. А горай за ўсё — нават палякаў называе яна дзікім, барбарынскім народам. Што ўжо казаць пра русінаў i Жмудзінаў!
Але Марцін уступіўся за Бону:
— Затое яна немцаў не любіць i супраць была, калі немку — Элізабету ў жонкі Сігізмунду Аўгусту сваталі! Ведае многа чаго i ў Влохію пасылае юнакоў вучыцца. I Мікола Гусоўскі ёй сваю паэму прысвяціў!
Але Баркулабіха, відаць, шкадуючы, што разгаварылася, а можа, i проста стаміўшыся, упарта замаўчала. Еўка ж амаль i не прыслухоўвалася, аб чым яны гаварылі — іншая, як бы незямная музыка была ў ёй, яна адчувала толькі, што ідзе побач з Марцінам, глядзіць на яго... І яшчэ дзівілася: два дні назад не ведала яго, не помніла аб хлопчыку з Нясвіжа, а сёння як быццам i жыць без яго не можа? Хіба такое можа быць? Адкуль усё бярэцца?!
Калі яны вярнуліся, музыкі ўжо скончылі сшшаць, i на двары было вольна, толькі валяліся напяровыя стужкі, якімі былі ўпрыгожаны інструменты. Гальшка сустрэла ix з незадаволенасцю:
— Сказала вам, каб пагулялі нямнога, а вы i радыя...
Голас задрыжаў, Баркулабіха кінулася яе суцяшаць, a Еўка i Марылька, вінаватыя, пачалі прыбіраць ля ложка раскіданае адзенне.
Даведаліся, што князь прыходзіў над дзверы, але не рашыўся ўвайсці, i гэта таксама расчуліла Гальшку. Яна ацаніла стрыманасць маладога Сангушкі, хваліла яго, дапытваючыся ў нянькі, ці падабаецца ён. Баркулабіха ківала галавою, толькі, калі маладая заснула, сама сабе прамармытала:
— Адвага альбо мёд п'ець, альбо кайданы трэць. Ой, чую нагоню. Не згодзядца паны, што инвеста не ім дасталася.
Еўка здрыганулася; неніта халоднае папаўзло па ёй, нібы адчуўшы цень бяды, што павісла над гэтым чысцеиькім, утульным пакоем з драўляным распяццем на па белепай с дине, над шырокім ложкам з пыншай нуховай коўдрай, над узорыстымі лавамі, на якіх яны рыхтаваліся снаць... I ноччу спалася ёй неспакойна, час ад часу спахоплівалася, уздрыгвала, гледзячы ў акно, дзе дрымотна свяціліся зоры. Баркулабіха, відаць, таксама не спала: яна падыходзіла да акна, шырокая, грузная, i ўсё ўглядалася ўдалячынь. Унізе, у канюшні, чмыхалі коні, рыпелі па двары чыесьці крокі, звякала жалеззе. Адна Гальшка хваравіта трызніла ў сне. Дый Марылька, прачнуўшыся ад крокаў Баркулабіхі, нешта сонна прамармытала i адразу ж заснула.